Архіў навін

Выстава «Музей праса» адкрыецца сёння ў Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут будзе прадстаўлена больш за 170 эксклюзіўных прасаў з Еўропы, Азіі, Амерыкі ад часоў сярэднявечча і да нашых дзён. Выстава арганізавана пры падтрымцы УП «Мінгардаведка» і з’яўляецца мерапрыемствам месячніка «Карта госця»– турыстычнага сэрвісу, які дазваляе ўсім аматарам падарожжаў і тым, каму цікавая гісторыя Беларусі, аптымальна спланаваць маршруты для азнаямлення са славутасцямі нашай краіны і з максімальнай выгадай для свайго бюджэту.
Зрабіць пашпарт за 7 дзён зараз можна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Віталь Астанковіч. Паводле слоў суразмоўцы, з 1 сакавіка жыхарам Прыдняпроўскага краю прадастаўляецца дадатковая паслуга па тэрміновай дастаўцы дакументаў у Бюро пашпартызацыі насельніцтва УУС і вяртанні іх у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў вобласці (прэйскурант № 5, зацверджаны 28.02.2020).
Міжнародны моладзевы тэатральны фестываль «М.@rt.кантакт» у Магілёве адмянілі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, заявіў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Сцельмашок.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Жыццё і творчая спадчына А. С. Дамбавецкага» адбудзецца 13 сакавіка ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі. Мерапрыемства прымеркавана да 180-годдзя з дня нараджэння яркай гістарычнай асобы, як паведамілі ва ўстанове культуры. У форуме прыме ўдзел больш за 50 навукоўцаў, у іх ліку 17 дактароў і 21 кандыдат навук з Беларусі, Расіі і Украіны, якія прадстаўляюць вядучыя навуковыя ўстановы.
У Магілёве 14 сакавіка правядуць гарадскі суботнік. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Удзел у навядзенні парадку на тэрыторыі абласнога цэнтра пасля зімы прымуць камунальныя службы, працоўныя калектывы, навучэнцы адукацыйных устаноў. Асноўнымі аб’ектамі ўборкі абвешчаны паркі і скверы, пуцеправоды, прыдарожныя ўчасткі.
>Больш за 560 прадстаўнікоў таленавітай моладзі Магілёўшчыны атрымае пашпарты ў межах Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі. Пуцёўкі ў дарослае жыццё падлеткам уручаць прадстаўнікі органаў улады, грамадскія дзеячы і іншыя заслужаныя людзі рэгіёна.
Палац культуры вобласці запрашае магілёўцаў і гасцей горада 15 красавіка на балет Сяргея Пракоф’ева «Рамэа і Джульета». Гэтая несмяротная трагедыя Шэкспіра ўжо больш за чатыры стагоддзі хвалюе сэрца мільёнаў неабыякавых людзей – яна жыве ў мастацтве як узор чыстай і сапраўднай любові, якая змагла перамагчы злосць, варожасць, і смерць.
Слухачы школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» запускаюць новы праект – турыстычныя суботнікі. У Магілёве 14, 21, 28 сакавіка і 5 красавіка адбудуцца дыялогі, падчас якіх жыхарам горада раскажуць пра тое, як адправіцца ў падарожжа з адным заплечнікам, якія дакументы варта падрыхтаваць для паездкі, як распрацаваць небанальны маршрут максімальна бюджэтна і многае іншае. Пра гэта раскажуць запрошаныя спікеры, блогеры, вандроўцы, фатографы.
Прыём грамадзян правядзе 17 сакавіка з 17.00 да 19.00 у адміністрацыі Першамайскага раёна горада Бабруйска (вул. Ульянаўская, 54–24, кабінет № 211) дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Вера Уладзіміраўна Шырокая. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне: + 375-29-137-02-70.
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ўстанавіла пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў (уключаючы аб’екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2020 годзе будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў. Адпаведная пастанова Мінбудархітэктуры ад 3 сакавіка 2020 года афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мяккі падыход да вывучэння беларускай мовы і гісторыі роднага краю знайшлі ў Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут стартаваў праект для дзяцей «Казкі на падушках». На яго стварэнне музейныя супрацоўнікі не выдаткавалі ні капейкі. Аказалася, што ў музейных фондах ёсць усё неабходнае, каб народная беларуская казка ператварылася ў інтэрактыўную гульню, дзе казку можна не толькі слухаць, але і пакратаць рукамі.
Першы салон прыгажосці ў Клічаве – важны інвестпраект для раённага цэнтра. Сёння суб’екты прадпрымальніцтва ў Клічаўскім раёне – а іх больш за тры сотні – забяспечваюць без малога чвэрць паступленняў у мясцовы бюджэт.
Магілёўскую паліклініку № 5 пачнуць прыводзіць у парадак у сакавіку. Рамонт плануецца капітальны, і абнаўляцца будуць усё: ад знешняга выгляду ўваходнай групы і кабінетаў да дыягнастычнага абсталявання. Пра гэта расказала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Галіна Старчанка.
Фасады нескольких домов на одной из центральных улиц города на Днепре будут расписаны в рамках арт-проекта «Могилев глазами гостей», который состоится в июне этого года. Конкурс эскизов уже объявлен.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» плануе арганізаваць зборачную вытворчасць трактарных прычэпаў 2ПТС-6 ва Украіне. Тэрмін рэалізацыі праекта–першае паўгоддзе бягучага года, як паведамляецца на сайце бабруйскага прадпрыемства.
Якасць аказання медыцынскіх паслуг у Бабруйску штогод паляпшаецца за кошт увядзення ў эксплуатацыю новага абсталявання. У мінулым годзе адкрылі кабінеты камп’ютарнай і магнітна-рэзананснай тамаграфіі і рэнтгенаўскай мамаграфіі.
Першы ЭкаФэст адбудзецца ў Магілёве 4 красавіка. Мерапрыемства пройдзе ў галерэі Вараб’ёва (пр-т Міру, каля ракі Дубравенкі) з 12.00 да 18.00. Праект рэалізуюць слухачы школы гарадскіх ініцыятыў «Теплица». Падчас ЭкаФэста плануецца правесці серыю пазнавальных лекцый. Эксперты раскажуць і пакажуць, што такое «ZeroWaste» («Нуль адходаў») і як жыць так, каб гэты дэвіз стаў часткай жыцця. Яны навучаць правільна сартаваць адходы, свядома чытаць этыкеткі касметычных сродкаў, пазбавіцца ад пераспажывання, укараніўшы «капсульных гардэроб» у сваё жыццё і шафу.
Міжнародны фестываль мастацтваў ArtFest пройдзе ў Магілёве 10–11 красавіка. Удзельнікі змогуць прадэманстраваць сваю творчасць у пяці намінацыях: вакальнае, харэаграфічнае, інструментальнае, тэатральнае і выяўленчае мастацтва.
Урачысты прыём, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню, адбыўся сёння ў аблвыканкаме. Яго ўдзельніцамі стала 30 прадстаўніц жаночай грамадскасці Прыдняпроўскага краю.
Х Рэспубліканская спецыялізаваная будаўнічая выстава «Дом. Дача. Дызайн» адбудзецца ў Магілёве 12–14 сакавіка (вул. 30 гадоў Перамогі, 1А, спартыўны комплекс «Алімпіец»). Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні БелГПП, якое выступае арганізатарам экспазіцыі.
Магілёўскае прадпрыемства «Стужка» выпускае чатырохслаёвыя медыцынскія маскі з сыравіны ўласнай вытворчасці. У дзень тут шыюць да 15 тыс. вырабаў, як паведаміла начальнік аддзела рэкламы ААТ «Стужка» Таццяна Сафроненка.
У магілёўскім парку Падміколле адбудзецца акцыя «Хатка для птушак». Пра гэта паведамілі ў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Вендаражскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, якая выступіла арганізатарам праекта. Як адзначылі суразмоўцы, ва ўстанове адукацыі сярод вучняў правялі спаборніцтва на самую лепшую шпакоўню. Найбольш цікавыя экспанаты – а іх 16 штук – 6 сакавіка атрымаюць прапіску ў адным з самых любімых месцаў адпачынку магілёўцаў. Прымацоўваць на дрэвы домікі для птушак будуць самі дзеці. Пачатак мерапрыемства – у 10.00.
На палігоне Асіповіцкі адпрацоўваюць стральбу падраздзяленні 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады, паведамілі ў Мінабароны. «На працягу двух дзён вайскоўцы гарматнага самаходнага артылерыйскага дывізіёна адпрацоўваюць падрыхтоўку і вядзенне баявых дзеянняў у абарончым баі. На этапе баявой стральбы гвардзейцы вялі агонь з самаходных артылерыйскіх установак “Гіяцынт”», – праінфармавалі ў абаронным ведамстве. Артылерысты паразілі калоны тэхнікі і нерухомыя цэлі, вялі загараджальны агонь. БЕЛТА
Праведзены Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці маніторынг паказаў, што не ва ўсіх установах бюджэтнай сферы забяспечана належнае выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па недапушчэнні зніжэння памераў налічанай заработнай платы работнікам пры ўвядзенні з 2020 года новых умоў аплаты працы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.
У мінулым годзе дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета правялі 525 прыёмаў грамадзян і разгледзелі каля 1,3 тыс. зваротаў. Пра гэта паведаміла сёння намеснік старшыні аблсавета дэпутатаў Ірына Раінчык падчас сесіі, на якой разглядаліся справаздачы аб рабоце прэзідыума аблсавета дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна ў 2019 годзе.
4 сакавіка беларуская міліцыя адзначыць дзень утварэння. Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу, пройдуць у Магілёве 5 сакавіка. У гэты дзень начальнік УУС генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня ў зале калегіі ўпраўлення ўнутраных спраў сустрэнецца з членамі сем’яў супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. У 12.00 у гарадской ратушы пройдзе цырымонія ўручэння ўзнагарод кіраўнікам і супрацоўнікам, якія маюць высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці, а таксама ўшанаванне бацькоў супрацоўнікаў.
Чалавек не павінен абыходзіць усе інстанцыі, каб вырашыць сваю праблему. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас асабістага прыёму грамадзян у Магілёве.
Ігар Марзалюк–дэпутат і гісторык – стаў вядучым грамадска-палітычнага ток-шоу«У абстаноўцы міру». Ён і яго госці–палітыкі, грамадскія дзеячы, эксперты–штотыдзень будуць збірацца за гістарычным круглым сталом, каб слухаць і чуць часам палярныя пазіцыі адзін аднаго.
У Суздалі 11–16 сакавіка пройдзе ХХV адкрыты расійскі фестываль анімацыйнага кіно. Яго арганізатары сёмым разам праводзяць шырокамаштабную акцыю «Адкрытая прэм’ера», сутнасць якой – паказ найноўшых мультфільмаў конкурснай праграмы і галасаванне гледачоў за ўпадабаную карціну. Сёлета яны стартуюць 11 сакавіка. Як і ўсе папярэднія гады, у кожным горадзе-ўдзельніку акцыі паводле вынікаў галасавання вызначыцца найлепшы, на думку гледачоў, фільм. Карціна, якая набярэ самую вялікую колькасць галасоў, атрымае спецыяльны прыз фестывалю на ўрачыстай цырымоніі яго закрыцця.