Архіў навін

Сацыяльная служба Магілёўскай вобласці гатовая аказаць дапамогу пажылым грамадзянам і інвалідам па дастаўцы прадуктаў харчавання і лекаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка.
За студзень – люты 2020 года ў кансалідаваны бюджэт рэгіёна паступіла Br204,5 млн. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 7,9% або на Br15 млн. у фактычным вылічэнні, як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падаходнага падатку –Br79,5 млн. (38,9%), падатку на дабаўленую вартасць – Br60,3 млн. (29,5%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br14,8 млн. (7,2%), акцызаў – Br12,6 млн. (6,2%), зямельнага падатку – Br7,4 млн. (3,6%).
Рэлігійныя канфесіі Магілёўскай вобласці актыўна падключыліся да прафілактыкі каранавіруса. Святары рэкамендуюць вернікам не цалаваць прадметы культавага пакланення. У праваслаўным кафедральным саборы Магілёва ўстанавілі рукамыйнікі, з’явілася вадкасць для дэзынфекцыі рук. І так – ва ўсіх цэрквах і кляштарах. Да абразоў вернікам рэкамендавана не прыкладвацца. Святы Сінод даслаў ва ўсе епархіі рэкамендацыі па прафілактыцы інфекцыі.
Ва ўстановах адукацыі Магілёўскай вобласці прымаюць дадатковыя меры для зніжэння захворвання, звязанага з вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі. Як паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Ігар Лашкевіч, у школах рэгіёна часцей праводзяць вільготную ўборку, абмежавалі доступ старонніх асоб, адмянілі масавыя мерапрыемствы і экскурсіі. Асаблівая ўвага – захаванню рэжыму праветрывання памяшканняў, наяўнасці сродкаў гігіены.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 яна адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Новы зала «Археалогія і прырода» адкрылася ў Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Пра гэта паведаміла дырэктар установы культуры Святлана Мельянцова. «Дэманстрацыйная зала ўключае ў сябе некалькі раздзелаў. Адзін з іх – «Археалагічныя помнікі Слаўгарадскага раёна. Гісторыя даследавання». Тут прадстаўлена карта археалагічных помнікаў раёна, фатаграфіі археолагаў, якія працавалі на Слаўгарадскай зямлі. Экспануецца і разнастайная тэматычная літаратура», – адзначыла яна.
У рэгіёне з 23 сакавіка аб’яўлены Тыдзень дзіцячай бяспекі. Галоўная мэта мерапрыемства –своечасовае папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, пра што паведамілі ў аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Паступова ўсталёўваецца добрае надвор’е, на жаль, яно «спрыяе» дзіцячаму траўматызму на дарогах: дзеці шмат часу праводзяць на вуліцы і прадастаўлены самі сабе.
У Магілёўскай вобласці пажылыя людзі і асобы з хранічнымі захворваннямі могуць атрымаць пенсію дома. Для гэтага варта звярнуцца ў абслуговае аддзяленне паштовай сувязі. Акрамя таго, заяўку можна падаць праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне154. Такім жа чынам пажылыя людзі могуць ажыццявіць аплату камунальных плацяжоў, адпраўку паштовых адпраўленняў, выпіску друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, паведамляецца на сайце «Белпошты».
Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі пройдзе ў Беларусі 23 па 29 сакавіка. Як расказалі ў галоўным упраўленні Нацбанка па Магілёўскай вобласці, розныя мерапрыемствы, урокі і інтэрактыўныя заняткі, накіраваныя на павышэнне дасведчанасці аб бяспечным выкарыстанні лічбавых тэхналогій, адбудуцца па ўсёй краіне.
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 27 сакавіка будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам на тэму «Праблемныя пытанні пры налічэнні і выплаце заработнай платы ў бюджэтных арганізацыях Магілёўскай вобласці».
Будаўніцтва новага дзіцячага садка пачалі ў Слаўгарадзе, паведаміла старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская. У раёне вуліцы Калініна пачалі ўзводзіць дзіцячы сад, ужо заліваюць падмурак. Установу дашкольнай адукацыі, разлічаную на 75 дзяцей, плануецца адкрыць ужо ў гэтым годзе. Вуліца Калініна ў Слаўгарадзе знаходзіцца ў мікрараёне шматкватэрных жылых дамоў. Тут пражывае вялікая колькасць маладых сем’яў, ёсць і шматдзетныя. Для развіцця мікрараёна і для зручнасці яго жыхароў неабходны дзіцячы садок, адзначыла яна.
Змена графіка працы аптэкі, зямельныя пытанні, развіццё пасажырскіх перавозак –гэтыя і іншыя тэмы сталі прадметам абмеркавання падчас прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, які праводзіў сёння ў Слаўгарадзе старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Аднаразовую выплату да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Магілёўскай вобласці атрымае больш за 2,6 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Паводле слоў суразмоўцаў, у рэгіёне на 1 сакавіка бягучага года пражывала 456 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама 2199 асоб, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў і наступстваў вайны.
Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 28 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР. У гэты дзень жыхароў рэгіёна запрашаюць далучыцца да мерапрыемства і выключыць святло на адну гадзіну з 20.30 да 21.30.
Міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам, да 00.00 23 сакавіка будуць прытрымлівацца дзеючага графіка, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Да зняцця абмежаванняў з 20 сакавіка адмяняецца цягнік № 64/63 Мінск – Новасібірск, з 22 сакавіка –цягнікі №308/307 Баранавічы – Саратаў, № 390/389 Мінск – Анапа, № 236/237 Мінск – Масква – Мінск, № 221/222 Брэст – Масква і Мінск –Масква.
Прыкметы каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі мае дзевяць чалавек, у 37 – няма праяў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. «Сёння ў Беларусі клінічныя прыкметы каранавіруснай інфекцыі мае 9 пацыентаў, гэта значыць, па сутнасці, зараз хварэе 9 чалавек», – адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
«Прамую лінію» правядзе 19 сакавіка з 9.00 да 11.00 начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня. Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў рэгіёна, можна будзе задаць па нумары тэлефона: 8 (0222) 25-22-51.
У аблвыканкаме намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Бельскі ў афіцыйнай абстаноўцы прадставіў актыву рэгіёна памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь–інспектара па Магілёўскай вобласці Аляксандра Субоціна.
Канал «Беларусь 4 “Магілёў”»паказаў першы выпуск тэлевізійнага праекта «Шляхі Перамогі», прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У першай серыі расказваецца пра легендарны бой батальёна міліцыі капітана Уладзімірава ля вёскі Гаі Магілёўскага раёна.
Каля 100 работ прапанавалі юныя ўдзельнікі на гарадскі конкурс па легаканструяванні «LEGO-фрыстайл» у Магілёве. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела інтэлектуальна-тэхнічнай творчасці ДУДА «Шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» горада Магілёва» Ірына Ганчарова.
У Магілёве праходзіць месячнік па навядзенні парадку ў дварах. Падчас зносу старых хлявоў камунальнікі знайшлі чамадан, набіты савецкімі грашыма. У ЖРЭУ Ленінскага раёна Магілёва расказалі, што пры зносе аднаго з хлявоў па вуліцы Раманава знайшлі чамадан, напоўнены пачкамі трохрублёвых савецкіх купюр. Злічыць грошы не ўдалося праз цвіль, якая пакрыла іх. Падобная знаходка таксама была ў адным з двароў па вуліцы Будаўнікоў, дзе 2700 савецкіх рублёў «траячкамі» захоўвалася ў звычайных пакетах.
На бягучы момант выпадкаў каранавіруса на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не выяўлена, як паведаміла намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Булай. Пад наглядам знаходзіцца 110 чалавек, у стацыянарах – 23. Усяго з эпідэмічна небяспечных краін прыбыло ў Магілёўскую вобласць 235 чалавек.
Сям’я Галіны Еўсціфеевай, жыхаркі Ніжняга Ноўгарада, шукала звесткі пра сваяка, дзядзьку Веніяміна Сямёнавіча Захарава, чый лёс доўгія гады заставаўся невядомым. Сваякі ведалі, што ён служыў у Горкаўскай 160-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у кастрычніку 1940 года. Улетку 1941 года сілы дывізіі вялі жорсткія баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
Штодня Магілёўскае РУП «Фармацыя» праводзіць маніторынг пакупніцкага попыту і наяўнасці медыцынскіх марлевых масак у аптэках вобласці.
Папера замест пластыку. У Магілёўскай вобласці маюць намер перайсці на біяраскладальную ўпакоўку. У рэгіёне з’явіцца вытворча-складскі комплекс па вырабе тары і ўпакоўкі з гафракардону, як расказаў інспектар Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Бамбізаў.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 сакавіка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны сацыяльна-эканамічнаму стану рэгіёнаў і перспектывам іх развіцця.
Усе выпадкі складанасці вяртання на радзіму беларускіх грамадзян з замежных паездак адсочваюцца ў кругласутачным рэжыме. Пра гэта сказана ў заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоля Глаза ў сувязі з дадатковымі абмежаваннямі ў сумежных краінах з прычыны распаўсюджвання віруснай інфекцыі COVID-19.
Чавускае райст стала адным з найлепшых у Рэспубліцы. І гэта пры тым, што ў раёне рэзка ўзрасла канкурэнцыя. Лакаматывам гандлю ў Чавускім райст называюць хлебазавод. Ён дае львіную долю выручкі. За месяц тут вырабляюць каля 280 тон хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў. Пакупніка імкнуцца заваяваць якасцю. Над поспехам у гэтым цэху працуе адразу 3 пакаленні супрацоўнікаў. Рэцэптуру чавускай выпечкі, якая ўжо стала брэндам раёна, выконваюць строга. Праз рукі гэтых жанчын за суткі праходзіць больш за 8 тон цеста. Тых, хто выпякае хлеб, пазнаюць на вуліцах.
Былы член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі з гэтага часу будзе працаваць памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Магілёўскай вобласці. Прымаючы гэтае кадравае рашэнне, Аляксандр Лукашэнка сказаў наступнае:
Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 сакавіка старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.