Архіў навін

Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 23 жніўня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. Электронны кірмаш вакансій будзе праходзіць на платформе e‑vacancy.by з 10.00 да 12.00. Як адзначылі спецыялісты, яна дае магчымасць правесці дыялог у фармаце анлайн з наймальнікамі абласнога цэнтра. Кожны з прэтэндэнтаў зможа задаць удакладняльныя пытанні, даць сваё рэзюмэ.
У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка азімага рапсу. Убрана 34 тысячы гектараў, намалочана амаль 45 тысяч тон. Ураджайнасць Горацкай сортавыпрабавальнай станцыі – 45 цэнтнераў з гектара.
Дзень памяці рускіх воінаў, якія загінулі ў 1812 годзе ў бітве з французамі пад Салтанаўкай, пройдзе 18 жніўня ў Магілёўскім раёне. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.
У Магілёўскай вобласці бустарнай вакцынай ўжо прышчапілі больш за 221 тыс. чалавек, ці амаль 33% прайшлі поўны курс вакцынацыі. Штодня прышчэпку атрымлівае больш за 5 тыс. жыхароў рэгіёна, пра што паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач вобласці Святлана Нячай.
На стыке Могилевской и Витебской областей, находятся знаменитые поля ОАО «Александрийское», где по поручению Главы государства опробуют различные подходы в сельском хозяйстве: выращивают новые культуры, применяют последние технологии. Вот и осенью в качестве апробации на 120 гектарах разными сортами новой для страны культуры — озимым ячменем — засеяно четыре участка импортными и отечественными семенами. Урожай и те и другие дали отменный — свыше 60 центнеров с гектара.
Магілёўскі раён чацвёртым разам стаў пляцоўкай для сустрэчы бізнес-колаў і ўлады. У вёсцы Салтанаўка прайшоў інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцяў», які сабраў каля 500 удзельнікаў з 11 краін. Стаўка на інвестыцыі (а на сустрэчы заключана каля 30 дагавораў і кантрактаў) апраўдана. На нядаўнім пасяджэнні Савета міністраў з удзелам Прэзідэнта вызначана асноўная стратэгія развіцця эканомікі. У ёй тры складнікі: экспарт, інвестыцыі і спажыванне.
Вынікам IV інвестыцыйнага форуму «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцяў» стала падпісанне 29 дакументаў, у тым ліку шэрагу пагадненняў аб супрацоўніцтве па прывабліванні інвестыцый у эканоміку раёна на суму амаль Br50 млн і кантрактаў паміж прадпрыемствамі на суму $12,1 млн.
Пасяджэнне па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту Магілёўскай вобласці за першае паўгоддзе 2022 года правёў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» адбудзецца 27 жніўня ў Глуску. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай падтрымкі і папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў і творчасці. Удзел у ім прымуць сямейныя, сямейна-роднасныя калектывы як з Магілёўшчыны, так і іншых рэгіёнаў Беларусі.
Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Алег Дзячэнка, каменціруючы выступленне Прэзідэнта Беларусі на ўчарашнім пасяджэнні Савета Міністраў. На думку парламентарыя, Прэзідэнтам Беларусі была вельмі выразна пастаўлена задача па развіцці рэгіёнаў.
У гэтыя гарачыя дні на дапамогу хлебаробам прыходзяць людзі самых розных прафесій. Каб хутка і якасна сабраць ураджай, на палях працуюць вайскоўцы, ратавальнікі, супрацоўнікі лясгасаў. Сёлета ў гаспадарцы «Цішоўка» зямлі стала ў два разы больш. У пачатку года да яго далучылі больш слабае эканамічнае сельгаспрадпрыемства, якое знаходзілася ў аграгарадку Семукачы. Больш стала не толькі гектараў, але і людзей. Тыя, хто працаваў раней там, зараз працуюць на гэтых палях і атрымліваюць стабільную заработную плату.
З 11 па 20 жніўня ў Чавускім раёне працуе пошукавая экспедыцыя з удзелам членаў ваенна-патрыятычнага (пошукавага) клуба «Рассвет» г. Арзамаса Ніжагародскай вобласці. Даная экспедыцыя праводзіцца ў межах Года гістарычнай памяці і ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў паміж муніцыпальнымі ўтварэннямі Ніжагародскай вобласці і г. Чавусы Магілёўскай вобласці (2020–2023 гады). Плануецца адпрацаваць тры інфармацыйныя лісты (в. Самулкі, в. Благавічы, в. Цёплае).
Другая калона збожжаўборачнай тэхнікі перакінута з поўдня на поўнач Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Ланкуць.
Будаўнічыя прафесіі вярнуліся ў моду ў моладзі. У Магілёўскім архітэктурна-будаўнічым каледжы ўступная кампанія на стадыі завяршэння. І праходзіць яна паспяхова. Ужо скончаны прыём дакументаў на бюджэтную форму адукацыі. А для абітурыентаў спецыяльнасці «Архітэктура» завяршыліся творчыя іспыты. Жаданне паспрабаваць свае сілы выказала больш за паўсотню чалавек.
У ходзе ўборачнай кампаніі ў Бабруйскім раёне расце колькасць «тысячнікаў». На 9 жніўня тысячная мяжа па намалоце збожжа і адвозцы яго ад камбайнаў заваявана трыма экіпажамі і трыма кіроўцамі.
На Магілёўскім РУП «Фармацыя» прайшоў навучальны семінар для выпускнікоў 2022 года ўстаноў адукацыі, якія прыбылі на працу ў структурныя падраздзяленні прадпрыемства. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва і Ленінскай райарганізацыі Магілёва РГА «Белая Русь».
Істотную дапамогу ў правядзенні палявой кампаніі аказваюць сёлета сельскагаспадарчым арганізацыям Магілёўшчыны студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Як паведаміў дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі БДСГА Уладзімір Гусараў, у іх цяпер працуюць 54 студэнты гэтай ВНУ. У тым ліку ў некалькіх сельгасарганізацыях Горацкага раёна – РУП «Вучгас БДСГА», КСУП «Аўсянка імя І. І. Мельніка», ААТ «Горацкае», СЗАТ «Горы» і КУП «Горацкі элеватар».
У Чавускім лясгасе маладое папаўненне працуе з пачатку жніўня. Дзяўчаты і хлопцы паступова асвойваюцца, прывыкаюць да першага працоўнага месца, спазнаюць спецыфіку прафесіі на практыцы. Кіраўнік лесагаспадарчай установы Аляксандр Падабед сустрэўся з маладымі спецыялістамі і пацікавіўся першымі ўражаннямі ад працы, а таксама ўмовамі пражывання. Дырэктар лясгаса расказаў хлопцам пра спецыфіку працы ў гаспадарцы, адзначыўшы, што ў гэтым кірунку выпадковых людзей быць не павінна. Аляксандр Падабед лічыць, што да прафесіі і сваіх абавязкаў трэба ставіцца сур’ёзна.
У СВК «Калгас “Радзіма”» вызначыўся другі экіпаж-«тысячнік» у складзе старшага камбайнера Уладзіміра Казакова і памочніка Віктара Васільева. На свой рахунак на раніцу 9 жніўня хлебаробы запісалі 1053 тоны збожжа.
Зносіны з дзецьмі падчас акцыі «Крок да поспеху» дазваляюць натхніць іх на творчасць і стварэнне. Такое меркаванне журналістам выказала вядомая беларуская спявачка Ірына Дарафеева падчас выступлення перад юнымі выхаванцамі санаторыя «Дубровенка» Магілёўскага раёна, якое стала часткай рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнага праекта.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 жніўня правёў пасяджэнне Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні. На працягу некалькіх гадзін былі заслуханы даклады не толькі прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, але і кіраўнікоў галін - сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту, будаўніцтва, калійнай галіны, банкаўска-фінансавай сферы. Усе асноўныя тэндэнцыі вывучаны на аснове даных статыстыкі, а па выніках размовы Аляксандр Лукашэнка даў канкрэтныя даручэнні па шэрагу напрамкаў.
Падлеткі з санаторыя «Дубровенка» Магілёўскага раёна пагутарылі і паспявалі з Ірынай Дарафеевай. Сустрэча стала часткай рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Крок да поспеху».
Моцная эканоміка - залог стабільнасці ў беларускім грамадстве. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў аб функцыянаванні эканомікі ва ўмовах санкцый і мерах па іх пераадоленні.
Рух па паўднёва-заходнім абыходзе Магілёва плануецца запусціць 7 лістапада. Пра гэта паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер РУП «Магілёўаўтадар» Барыс Іваноў.
На базе РЦАП па вяслярных відах спорту ў Заслаўі (Мінская вобласць) прайшла спартакіяда ДЮСШ Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ сярод дзяўчат і юнакоў 2007–2008 гадоў нараджэння і маладзейшых. Некалькі ўзнагарод у турніры заваявалі выхаванцы бабруйскіх ДЮСШ. Пераможцамі спартакіяды сталі Кірыл Шаболда (байдарка, дыстанцыя 200 м) і Канстанцін Рогаў (каноэ, 200 м). Сярэбраны медаль выйграла Ганна Сакалоўская (каноэ, 200 м). Бронзавымі прызёрамі турніру сталі Іван Архіпенка (каноэ, 500 і 1000 м), Мікалай Лавіцкі (байдарка, 200 м), Кірыл Шаболда (байдарка, 500 м).
Будзе ў найлепшым выглядзе Сярэдняя школа № 4 Бабруйска па-свойму ўнікальная. Яна адзіная ў горадзе, дзе засталіся вячэрнія класы. Да таго ж, установа адукацыі размяшчаецца ў адным з найстарэйшых будынкаў – 1936 года пабудовы. Каб стварыць камфортныя ўмовы для дзяцей і дарослых да 1 верасня, аб бягучым рамонце тут задумаліся, як толькі празвінеў апошні званок. Сёння засталіся фінальныя рыскі. Пад адным дахам
Першы ўзор у лінейцы хуткасных ліфтаў паспяхова прайшоў выпрабаванні на «Магілёўліфтмашы». Абсталяванне развівае хуткасць руху ў 1,5 раза вышэйшую за сваіх папярэднікаў, расказаў дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтра прадпрыемства Максім Собалеў.
Дзеці з Украіны будуць адпачываць і аздараўляцца ў Магілёўскім лагеры «Чайка». Такім чынам рэгіён акажа падтрымку сем’ям, якія пераехалі ў Беларусь у пошуках мірнага жыцця.
Прафсаюзы для ўзнагароджання перадавікоў уборачнай у Магілёўскай вобласці выдзеляць больш за Br5 тыс. Пра гэта расказаў старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 жніўня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых рэсурсаў, лясная гаспадарка, вядзенне паляўнічай гаспадаркі ў паляўнічых угоддзях і рыбагаспадарчай дзейнасці, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.