Архіў навін

У Магілёўскай вобласці 11 жніўня адбудзецца электронны кірмаш вакансій, які правядзе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне аблвыканкама.
Моладзевы экіпаж стрыечных братоў Андрэя і Сяргея Драздоў першым у Магілёўскай вобласці пераадолеў двухтысячную мяжу па намалотах. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Ланкуць.
Помнік славутаму беларускаму асветніку Георгію Каніскаму ўрачыста адкрылі ў Магілёве. Мерапрыемства прайшло 6 жніўня ў дзень памяці праваслаўнага прапаведніка, філосафа і грамадскага дзеяча, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 305 гадоў.
Першая партыя збожжаўборачных камбайнаў перакінута 7 жніўня з паўднёвых у паўночныя раёны Магілёўскай вобласці. Гэта неабходна для паскарэння тэмпаў уборкі і зніжэння страт збожжа, расказаў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Ланкуць.
Магілёўская першасная арганізацыя прадпрыемства «Магілёўліфтмаш» падтрымала акцыю «Хлеб на далонях жанчыны». Завадчанкі падзякавалі жанчынам, якія актыўна ўдзельнічаюць у жніве 2022 года. Магіляўчанкі наведалі свой завадскі філіял – сельгаспрадпрыемства «Дуброва» Быхаўскага раёна – не толькі са словамі падзякі, але і з падарункамі.
Восьмую ўборачную кампанію праводзіць разам у складзе камбайнерскага экіпажа муж і жонка Сяргей і Алена Галубцовы з закрытага акцыянернага таварыства «Ніва» Шклоўскага раёна. Прафесіяналізм, адказныя адносіны да справы ў спалучэнні з паразуменнем спрыяюць дасягненню імі значных вынікаў на жніве збожжавых і зернебабовых культур. Яго яны нязменна завяршаюць намалотам тысячы і больш тон збожжа.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 10 жніўня адбудзецца канцэрт лаўрэата міжнародных конкурсаў мецца-сапрана Маргарыты Эдуардаўны Пісарэнка з праграмай «Мой голас для цябе і ласкавы і томны...». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Падчас рабочай паездкі ў Магілёў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак наведаў шэраг будаўнічых аб’ектаў. Таксама ў аблвыканкаме адбылася нарада па пытаннях рэалізацыі значных інвестыцыйных праектаў у абласным цэнтры. У іх ліку – будаўніцтва транспартнай развязкі «Вуліца Каралёва на ўчастку ад вуліцы Якубоўскага да праспекта Міру», рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі Р-122 Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы на ўчастку Магілёў–Чэрыкаў. Разглядалася і пытанне аб далучэнні (падпарадкаванні) дзяржаўных праектных арганізацый да арганізацый дзяржзаказчыкаў.
Малады вадзіцель ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Уладзіслаў Шапоткін першым на Кіраўшчыне і ва ўсёй Магілёўскай вобласці перасягнуў мяжу ў 2 тыс. тон збожжа, перавезенага ад камбайнаў. Свой асабісты рэкорд Уладзіслаў устанавіў да вечара 4 жніўня.
У Круглым увялі ў эксплуатацыю цалкам электрычны шматкватэрны дом. Хутка туды заедуць 12 навасёлаў. – Новабудоўлю ўзвялі літаральна за паўгода, – адзначае намеснік начальніка аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Круглянскага райвыканкама Аляксей Смірноў. – Адрозненне ад звычайных дамоў у тым, што гарачая вада, пліты, ацяпленне падключаны да электрычнасці. Зыходзячы з гэтага, на камунальныя выдаткі будзе больш нізкі тарыф.
Запаўняльнасць санаторна-курортных арганізацый Магілёўскай вобласці за студзень-чэрвень 2022 года склала 73,4 працэнта, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
У Бабруйскім раёне на ўборцы ўраджаю працуе пяць моладзевых экіпажаў. З адным з іх падчас рабочага візіту ў Бабруйскі раён пагутарыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка.
Складнікі поспеху ўборачнай кампаніі – тэхніка і гатоўнасць людзей. Такое меркаванне журналістам выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас паездкі ў Бабруйскі раён.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сёння сустрэўся з генеральным сакратаром Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыем Шаўцовым. Бакі абмеркавалі перспектывы працы грамадскага аб’яднання ў рэгіёне.
Паляпшэнне жыллёвых умоў, навядзенне парадку ў дачыненні да стыхійнага гандлю, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, падтрымка фермерскіх гаспадарак – асноўныя пытанні, з якімі звярнуліся жыхары Магілёўшчыны на асабісты прыём да старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі.
Уборачная пара – насычаны перыяд у жыцці аграрыяў. Іх працоўны дзень пачынаецца з першымі прамянямі сонца і заканчваецца з першымі кроплямі вячэрняй расы. Хлебаробы Магілёўскай вобласці кажуць, што ўраджай на палях у гэтым годзе атрымаўся на славу. Зараз галоўнае – граматна і своечасова ўсё ўбраць, не дапускаючы страт. А таму працаваць даводзіцца не толькі днём, але і ноччу.
У структуры пасеваў на наступны год у гаспадарках Магілёўскага раёна плануюць амаль у 10 разоў павялічыць плошчы азімага ячменю. Пра гэта падчас вячэрняй уборкі азімай пшаніцы на палях ААТ «Цішоўка» паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага райвыканкама Генадзь Давыдаў.
Ва ўборцы ўраджаю патрэбен рацыянальны падыход, пры якім важна выкарыстоўваць кожную прыдатную хвіліну. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас вячэрняй уборкі азімай пшаніцы на палях ААТ «Цішоўка» ў Магілёўскім раёне.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 267 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай і жыллёва-камунальнай сфер, аб’ектаў гандлю і сувязі, банкаў і падатковай інспекцыі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
Ратавальнікі Магілёўскай вобласці выйшлі ў дапамогу аграрыям рэгіёна ва ўборцы новага ўраджаю. Як расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, ратавальнікі адказваюць не толькі за пажарную бяспеку на палях і ў збожжасховішчах, але і прымаюць удзел у непасрэднай уборцы і захаванні новага ўраджаю. «Нашы супрацоўнікі складаюць або дапаўняюць экіпажы збожжаўборачнай тэхнікі, працуюць кіроўцамі, аператарамі зернеачысткі, слесарамі па рамонце аўтамабіляў. У гэтым годзе амаль 30 ратавальнікаў рэгіёна падключылася да жніва», – адзначылі ў абласным упраўленні.
У Брэсце завяршыўся чэмпіянат Беларусі па стральбе з класічнага лука. У турніры прыняло ўдзел 70 спартсменаў з усіх абласцей краіны і Мінска.
На верхняй назіральнай пляцоўцы лесвіцы ў Магілёўскі гарадскі парк Падміколле вядзецца апошняя падрыхтоўка да ўсталявання помніка Георгію Каніскаму. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 6 жніўня (субота) а 12 гадзін – у дзень памяці свяціцеля Георгія Каніскага. Плануецца, што на мерапрыемстве будуць прысутнічаць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін і архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, прадстаўнікі абласной і гарадской вертыкалі ўлады, дэпутацкага корпуса.
На раніцу панядзелка ў Магілёўскай вобласці ўбралі дзесяць працэнтаў збожжавых – тэмпы жніва стрымліваюць дажджы. Але для механізатараў гэта не падстава расслабляцца: ва ўмовах кароткага часу трэба якасна не толькі сабраць гэты ўраджай, але і падрыхтаваць аснову для наступнага.
Выдаткі на ахову працы ў арганізацыях аховы здароўя Магілёўскай вобласці ўзраслі амаль на 20%. Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Найноўшае абсталяванне, сучасныя тэхналогіі, высокі ўзровень спецыялістаў – задача для міжраённых медыцынскіх цэнтраў Магілёўшчыны. Прыклад – кардыяцэнтр абласной клінічнай бальніцы. Сёння перад аховай здароўя стаіць задача – аптымізавацца, гэта значыць стварыць рэгіянальныя і міжраённыя цэнтры для аказання вузкай спецыялізаванай меддапамогі. Кардыяцэнтр у Магілёўскай абласной бальніцы – добры прыклад таго, як працуе гэты план. У яго аснове – найноўшае абсталяванне, сучасныя тэхналогіі, высокі ўзровень спецыялістаў і якасці аказання дапамогі.
Больш за 100 хлопцаў і дзяўчат сабраў у Магілёве абласны фестываль творчасці студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы». На некалькі гадзін Пячэрскі лесапарк ператварыўся ў свята музыкі, творчасці і спорту.
У Кіраўску завешыўся суперфінал чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе сярод мужчынскіх каманд.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 жніўня кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Рыцарскія турніры і свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў – 2022» пройдуць 6 жніўня. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мсціслаўскага райвыканкама. Традыцыйны фестываль сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў» сёлета прапануе гасцям свята насычаную творчую праграму. Тэматычныя інтэрактывы, разнастайныя актыўнасці, выставы-кірмашы вырабаў ручной працы, экскурсіі, тэматычныя квэсты і сапраўдныя рыцарскія бітвы – на працягу дня ўвесь горад ператворыцца ў вялікую фестывальную пляцоўку.
Учора адбылося закрыццё спартакіяды дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці, якая праходзіла ў Кіраўскім раёне 30–31 ліпеня, і ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў спаборніцтваў.