Архіў навін
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» у кожнай вобласці ўсталюе па два комплексы надворнага абсталявання ў дзіцячых садах. Гэта падарунак малышам да першага верасня і да Дня народнага адзінства. Пра гэта расказаў у Магілёве міністр адукацыі Андрэй Іванец. Як старшыня рэспубліканскага аб'яднання «Белая Русь» ён сустрэўся з кіраўнікамі раённых структур
Аграрыі Магілёўскай вобласці гэтымі днямі пачынаюць сяўбу азімага рапсу - будучага ўраджаю 2026 года. У глебу ўносяць неабходныя ўгнаеннямі, вядуць узворванне. І ўсе гэтыя работы ідуць паралельна з уборачнай. Такі закон агратэхналогій і земляробчы каляндар. Уся разнастайнасць жнівеньскіх палявых работ - на прыкладзе Круглянскага раёна
Інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі амерыканскаму журналісту і пісьменніку Сайману Шустэру было вельмі насычаным па свайму зместу і асвятленню тых праблем, якія сёння хвалююць не толькі грамадзян нашай Саюзнай дзяржавы, але і грамадзян Злучаных Штатаў Амерыкі. Думаю, і ў Еўрасаюзе таксама прыцягнута ўвага да тых добрых слоў і пасылаў, якія агучыў кіраўнік дзяржавы.
Да 3,5 тысяч тон збожжа штодзень прымае Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў. На прадпрыемстве яго дасушваюць, даводзяць да кандыцыі і кладуць на захоўванне. Так што гарачая пара не толькі ў хлебаробаў
Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» пройдзе ў райцэнтры Дрыбін Магілёўскай вобласці 15 і 16 жніўня. Фэст праводзіцца з 2011 года. На свята збіраюцца не толькі жыхары раёна, але і госці з усёй рэспублікі.
У фестывалю ёсць свой гаспадар — Дрыбша, які сустракае гасцей хлебам-соллю на ўстаноўленай ім імправізаванай «мытні».
Прэзідэнт Беларусі глыбока занепакоены канфліктам паміж брацкімі народамі і заклікае не проста да перамір'я, а да міру. Такую думку агучыў член Савета Рэспублікі Ігар Сяргееў, каменціруючы інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі амерыканскаму выданню Time.
Паводле слоў парламентарыя, беларускі лідэр заўсёды выступаў за ўрэгуляванне канфлікту, не раз арганізоўваў пляцоўку перагавораў, каб падпісаць мінскія дамоўленасці, даваў інтэрв'ю і звяртаўся з прапановамі сесці за стол перагавораў.
Статыстычны агляд да Дня будаўніка, які штогод адзначаецца ў другую нядзелю жніўня, падрыхтавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці. У 2024 годзе ў будаўніцтве працавалі 22,8 тысячы чалавек, што складае 5,4 працэнта ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы рэгіёну. Сярэдні ўзрост работнікаў - 41,5 года. Пры гэтым 88,3 працэнта з іх - мужчыны.
У 47,3 працэнта жанчын-будаўнікоў і 14,7 працэнта мужчын-будаўнікоў вышэйшая адукацыя. Сярэдняе спецыяльнае — у 27,7 і 19,3 працэнта жанчын і мужчын адпаведна, прафесійна-тэхнічнае — у 25 і 55,5.
Паядынак смаленскага «Славуціча» і хакейнага клуба «Магілёў» завяршыў гульнявую праграму нядзелі на групавым этапе Кубка Руслана Салея.
Рабочая паездка старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважанага прадстаўніка Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці Леаніда Зайца прайшла сёння ў Бялыніцкім раёне. Леанід Канстанцінавіч пабываў на палях каля вёскі Бахані, дзе ідзе актыўная ўборачная кампанія. Ён пацікавіўся тэмпамі работ, умовамі працы і падзякаваў аграрыям за самаадданую працу ў разгар сезона.
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін пракаментаваў інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку замежнаму журналісту:
Напярэдадні прафесійнага свята - Дня будаўніка - на тэрыторыі ААТ «Будаўнічы трэст № 17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга» адкрылі абноўленую Дошку гонару. На яе занесены 40 найлепшых супрацоўнікаў прадпрыемства. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў і работнікі трэста.
Дзяржаўных узнагарод удастоены 94 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 299 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
«Бабруйскаграмаш» з працоўным візітам наведалі прадстаўнікі турэцкай кампаніі Irtem Tarim Makinalari A.S., паведамілі ў холдынгу.
Гасцей азнаёмілі з вытворчымі магутнасцямі прадпрыемства і асартыментам сельскагаспадарчай тэхнікі.
У ходзе перагавораў бакі падвялі вынікі сумеснай работы за мінулы перыяд, абмеркавалі пытанні імпарту камплектуючых для пасяўной тэхнікі з Турцыі, а таксама новыя магчымасці для прасоўвання прадукцыі «Бабруйскаграмаша» на турэцкім рынку.
31,9 ц/га — такая ўраджайнасць яравой сяўбы 2025 года, на 6 цэнтнераў большая за леташнюю. Аграрыі працягваюць збор ураджаю. Абмалочана 109 тысяч 269 га, што складае 31% ад пасяўных плошчаў. Паралельна вядуцца і іншыя палявыя работы. Так, 12 гаспадарак Магілёўшчыны пачалі сяўбу азімага рапсу. У найбліжэйшыя дні гэтыя работы пачнуць паўсюдна. Такі земляробчы каляндар.
Урачыстае мерапрыемства да Дня будаўніка адбылося 7 жніўня ў Палацы культуры вобласці. У праграме - узнагароджанне лепшых прадстаўнікоў будаўнічай сферы і словы ўдзячнасці тым, хто сваімі рукамі фармуе аблічча гарадоў і пасёлкаў. Таксама ў гонар свята на сцэне выступілі беларускія артысты.
Актыўную ўборку лёну вядуць аграрыі РУП «Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». 38 працэнтаў лёну ў Беларусі вырошчваюць з насення, атрыманага ў аддзеле селекцыі і насенняводства прадпрыемства. Тут атрымана больш за 15 сартоў, занесеных у рэспубліканскі рэестр, яшчэ 7 праходзяць сортавыпрабаванні.
Чатыры апараты МРТ да канца года паступяць у лячэбныя ўстановы Магілёўскай вобласці. Працэдура закупак ужо прайшла. Гэта пастаўкі за рахунак рэспубліканскага бюджэту. Асноўная мэта - павышэнне эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя.
ТРК «Магілёў»
У Магілёве ідзе падрыхтоўка да форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні гістарычнай памяці». Удзельнікі арганізацыйнага камітэта 7 жніўня агледзелі аб'екты, на якіх запланавана правядзенне асноўных мерапрыемстваў.
У наступным годзе ў Магілёве плануюць пачаць рэалізацыю амбіцыйнага плана па добраўпарадкаванні парку ў Падміколлі. Каля лесвіцы з каскадным фантанам з'явіцца панарамны ліфт. А з Задняпроўем парк звяжа пешаходны мост. Пра гэта расказаў мэр Магілёва Сяргей Чарткоў на ўрачыстасці органаў фінансавых расследаванняў. У гонар 33-й гадавіны ўтварэння службы ў парку Падміколле быў адкрыты памятны камень.
Другое пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Форума Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «Роля моладзі ў захаванні гістарычнай памяці» прайшло сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.
6 жніўня - дзень памяці Георгія Каніскага, свяціцеля зямлі Магілёўскай. У Магілёве каля помніка Багаслова, дыпламата і асветніка XVIIIстагоддзя сабралася духавенства, кіраўнікі ўсіх дыяцэзій краіны на чале з Патрыяршым экзархам усяе Беларусі Веніямінам, а таксама кіраўніцтва вобласці, гарады, дэпутаты.
Беларускія аграрыі намалацілі 4 млн т збожжа, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 7 жніўня, у краіне намалочана 4 млн. 30 тыс. т збожжа разам з рапсам. Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Брэсцкая - 1,092 млн.т, Гродзенская - 869 тыс.т, Мінская - 822 тыс.т, Гомельская - 484 тыс.т, Магілёўская - 455 тыс.т, Віцебская - 308 тыс.т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 40 працэнтаў плошчаў, што складае 791 тыс. га.
Хакеісты «Магілёва» і смаленскага «Славуціча» атрымалі перамогі ў матчах серады на Кубку Руслана Салея 2025 года.
«Магілёў» на выездзе сустракаўся з аршанскім «Лакаматывам», які стартаваў на турніры з дзвюх перамог запар. «Чыгуначнікі» адкрылі лік ужо на шостай хвіліне, але далей у матчы закідвалі толькі хакеісты гасцявой каманды. У выніку 5:1 на карысць «ільвоў», якія набралі першыя ачкі ў бягучым розыгрышы. Дубль за «Магілёў» аформіў Ілля Шапіра.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары Магілёва і Магілёўскага раёна, Бялыніцкага раёна і Горак. Заяўнікаў пераважна хвалявалі зямельныя пытанні і добраўпарадкаванне пад'язной дарогі, таксама паступіла прапанова па паляпшэнні якасці медыцынскіх паслуг.
У Магілёве з 1 па 31 жніўня працуе школьны базар, тут прадстаўлены шырокі асартымент тавараў для падрыхтоўкі да навучальнага года, пераважна айчыннай вытворчасці.
Праабражэнне Святога возера ў самым разгары! Некалькі гадоў маштабных работ і ў выніку - цалкам вычышчанае дно возера ад глею і сапрапелю. Прыбраны востраў чаек, а гэта фундамент чысціні і прыгажосці вадаёма, які стане адным з самых камфортных і сучасных месцаў для адпачынку. Першыя змены ўжо цешаць магіляўчан. Якім стане абноўлены пляж і што чакае возера найбліжэйшым часам?
У Магілёўскай вобласці вызначылі тэрміны нарыхтоўкі брусніцы і журавін. Рашэнне Магілёўскага аблвыканкама №30-19 ад 28 ліпеня 2025 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
Згодна з законам ад 14 чэрвеня 2003 года нумар 205-З «Аб раслінным свеце» тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) асобных відаў дзікарослых раслін і (або) іх частак устанаўліваюцца аблвыканкамамі па ўзгадненню з Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі і тэрытарыяльнымі органамі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 295, якім карэкціруюцца правілы дарожнага руху. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент падрыхтаваны з улікам сучасных рэалій і запыту грамадскасці, прайшоў сур'ёзнае публічнае абмеркаванне, атрымаўшы больш за 600 водгукаў ад насельніцтва.
«Белшына» падпісала дамову аб пастаўках каучуку з в'етнамскай кампаніяй AU VIET INDUSTRY, JSC, паведамілі на прадпрыемстве.
Падпісанне дакумента адбылося падчас візіту генеральнага дырэктара в'етнамскай кампаніі Нгуен Куанг Хунга на ААТ «Белшына». Размова ідзе пастаўках натуральнага каўчуку маркі SVR-10.
У перагаворах з прадстаўнікамі в'етнамскага боку прыняў удзел прадстаўнік ААТ «МАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ». Абмяркоўваліся пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць і магчымасці далейшага развіцця дзелавых адносін.
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 9 жніўня будзе праводзіць намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. Свае пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэл. 8 (0222) 50-18-69.
Переводчик