Архіў навін

Клімавіцкі раён прыняў эстафету рэспубліканскай акцыі «Жанчына на жніве». Працаўніц сяла ўшаноўваў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун. Арганізатары акцыі –Мінсельгасхарч, Беларускі прафсаюз работнікаў АПК, Беларускі саюз жанчын, Белкаапсаюз, Беларускае радыё–падрыхтавалі для ўдзельніц акцыі падарункі і падзячныя лісты.
У Магілёве завяршаюцца будаўнічыя работы па рэканструкцыі плошчы Касманаўтаў. У сувязі з гэтым з 13 верасня змяняецца тралейбусная маршрутная сетка, паведамілі ў Магілёўскім філіяле тралейбуснага парку № 1 ААТ «Магілёўаблаўтатранс». Маршрут №3 праляжа з канчатковага пункта «ЦЭЦ-2» не да пл. Арджанікідзе, а да пл. Касманаўтаў (па вул. Першамайскай, пр-це Міру, вул. Касманаўтаў) і назад. На прыпыначным пункце «Кадэцкае вучылішча» прыпынак тралейбусаў маршруту №3 ажыццяўляцца не будзе (спыняцца на гэтым прыпынку будзе маршрут № 5).
«Прамую лінію» 11 верасня правядзе старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык. З 9.00 да 12.00 па нумарах тэлефонаў (8 0222) 31-00-97, 32-23-34 яна адкажа на пытанні жыхароў рэгіёна. Рэд.
Заснаванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 206 ад 7 чэрвеня 2021 года новае дзяржаўнае свята –Дзень народнага адзінства – мы адзначым ужо зусім хутка –17 верасня. Асаблівасцямі святкавання падзяліліся ў Магілёўскім гарвыканкаме. Старт святочным мерапрыемствам будзе дадзены 7 верасня: у БРУ пройдзе рэгіянальны форум «Беларусь адзіная». 9 верасня запланавана сустрэча ўдзельнікаў рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства».
Творчыя людзі пастаянна шукаюць для сябе прыгожыя і прыцягальныя мясціны, куды хочацца неаднаразова вяртацца. І Магілёў якраз адна з іх. Такім меркаваннем падзялілася сям'я мастакоў Міхаіла і Вікторыі Броўкіных з расійскага Падольска, якія прымаюць удзел у Міжнародным пленэры па жывапісе "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве".
Сучасная высокатэхналагічная вытворчасць па выпуску ветпрэпаратаў з’явіцца ў Горках. Пра гэта паведаміў выканальнік абавязкаў дырэктара Навукова-вытворчага цэнтра «БелАграГен» Аляксандр Валасач.
Плывец Ігар Бокій заваяваў 5 залатых узнагарод на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа. Спартсмен стаў найлепшым на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем, устанавіўшы рэкорд па часе – 2 хвіліны 02,70 секунды, дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў спартсмена з бліскучым выступленнем на Паралімпійскіх гульнях. Дарагі Ігар!
ВНУ– гэта месца, дзе фарміруецца асоба грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін на ўрачыстай лінейцы да Дня ведаў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Беларускі плывец Ігар Бокій заняў пятае месца на дыстанцыі 100 м брасам на Паралімпійскіх гульнях у Токіа. Сёння пяціразовы чэмпіён такійскай Паралімпіяды ў фінальным заплыве на стаметроўцы брасам (клас SB13) быў пятым, паказаўшы час 1 мін. 05,90 сек. Чэмпіёнам стаў немец Таліса Энгель, які ўстанавіў новы сусветны рэкорд - 1 мін. 02,97 сек.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у сярэдняй школе нумар 35 Бабруйска, прысвечаных Дню ведаў і адкрыццю гэтай установы адукацыі.
Міністэрства аховы здароўя сумесна з Міністэрствам адукацыі і Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва распрацавала часовыя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19. Рэкамендацыі ўводзяцца на верасень-кастрычнік 2021 года. У далейшым плануецца актуалізаваць мерапрыемствы, якія праводзяцца, з улікам асаблівасцей праходжання эпідэміялагічнага працэсу COVID-19 у аранізаваных калектывах.
Ход уборачнай кампаніі і асенніх палявых работ знаходзіцца на кантролі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі нават у Дзень ведаў. Пасля прыбыцця ў Бабруйск, дзе адкрываецца новая школа, кіраўнік дзяржавы заслухаў даклад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца. Уборка каласавых збожжавых завершана. Цяпер галоўная задача аграрыяў - падрыхтавацца да ўборкі кукурузы, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, у Дзень ведаў, наведвае Бабруйск, дзе прымае ўдзел у адкрыцці новай школы.
У Палацы мастацтваў Бабруйска з’явілася новая фотазона. У яе цэнтры – традыцыйныя гліняныя скульптуры «Афу» вышынёй 1,5 метра ў выглядзе чароўных хлопчыка і дзяўчынкі ў яркіх традыцыйных кітайскіх касцюмах. Гэта падарунак гораду на Бярэзіне ад горада-пабраціма Усі правінцыі Цзянсу.
Дзесяць дамоў сумеснага сезоннага пражывання і сем дамоў зімоўкі створаны ў Магілёўскай вобласці як альтэрнатыўная форма ўладкавання адзінокіх і адзінока пражываючых старых. Асабліва актуальнай гэтая праблема становіцца падчас ацяпляльнага сезона, тлумачыць начальнік упраўлення Камітэта па працы, сацыяльнай абароне і занятасці насельніцтва Магілёўскага аблвыканкама Ірына Казялецкая:
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Чысты лес». Мерапрыемства пройдзе 17 кастрычніка па ўсёй краіне і будзе прымеркавана да Года малой радзімы, як паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Шматжанравы фестываль творчасці «RoskvitBY» пройдзе 31 кастрычніка–1 лістапада ў Магілёве. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 21 кастрычніка на сайце www.festivali.by. Намінацыі: вакал, харэаграфія, інструментальная, тэатральная і выяўленчая творчасць. Паводле слоў арганізатараў форуму, у канкурсантаў будзе магчымасць паказаць свой талент знакамітаму журы, атрымаць фірмовы падарунак і дыплом, а таксама пазмагацца за галоўны прыз (ВК-тэлевізар) і званне абсалютнага пераможцы.
Br524,7 млн. паступіла ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-жнівень 2020 года. На іх долю прыпадае 54,8% агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. «Ад арганізацый недзяржаўнага сектара паступіла Br368,4 млн. (38,5%), індывідуальных прадпрымальнікаў–Br35, 4 млн. (3,7%), фізічных асоб – Br28, 8 млн. (3%)», – расказалі ў прэс-цэнтры. Агульныя паступленні ў бюджэт вобласці склалі Br957,3 млн.
Магілёўская і Омская вобласці гатовыя супрацоўнічаць у розных сферах эканомікі, сельскай гаспадаркі і культуры. Узаемавыгадныя кірункі партнёрства рэгіёнаў абмяркоўвалі сёння на афіцыйнай сустрэчы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар і губернатар Омскай вобласці Аляксандр Буркоў.
У Асіповічах ідзе падрыхтоўка да абласных «Дажынак». Цяпер тут рамантуюць дарогі і будынкі, добраўпарадкоўваюць парк і дваровыя тэрыторыі. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама Аляксандр Ганчароў.
Сёння, 29 верасня, адкрываецца Міжнародная адукацыйная анлайн-выстава «Адукацыя ў Беларусі – 2020» у Рэспубліцы Узбекістан на платформе, распрацаванай ДАРУП «Цэнтр міжнародных сувязяў». Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі Беларусі. У выставачных мерапрыемствах прымае ўдзел 5 устаноў вышэйшай адукацыі. У іх ліку – Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае значнасць міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння ў развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў сваім выступленні на пленарным пасяджэнні VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. «Сённяшні саміт важны для Саюзнай дзяржавы як працяг дыялогу, які мы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі пачалі падчас сустрэчы ў Сочы ў верасні бягучага года. Гэта яшчэ адзін важны крок да ўмацавання добрасуседства і развіцця супрацоўніцтва паміж нашымі брацкімі народамі, – сказаў Прэзідэнт.
Урад вызначыў пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці за 2019 год. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 25 верасня 2020 года № 558, як паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Паспорт гражданина Республики Беларусь изменится с 1 января 2021 года. Об этом сообщили в управлении по гражданству и миграции УВД Могилевского облисполкома.
Індывідуальныя прадпрымальнікі за студзень–жнівень 2020 года заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Br35,4 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Духоўна-культурная акцыя «Лясная – месца вайсковай славы» пройдзе ў аграгарадку Лясная Слаўгарадскага раёна 11 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме. Адкрые шэраг мерапрыемстваў літургія, якая пройдзе ў Свята-Петрапаўлаўскім храме-помніку. У гэты ж час пачнецца лёгкаатлетычны крос сярод моладзі і прадстаўнікоў грамадскасці. Ён пачнецца ля ўязнога знака аграгарадка Лясная і пройдзе да цэнтра населенага пункта. Пазней удзельнікі кросу ўскладуць кветкі і вянкі да брацкай магілы рускіх воінаў.
Сёння адбудзецца пленарнае пасяджэнне VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі. Гэта цэнтральная падзея Форума рэгіёнаў, на якім будуць падведзены вынікі работы секцый, абмеркаваны ключавыя пытанні і прыняты выніковы дакумент. Асноўным пытаннем на пасяджэнні будзе «Гістарычная спадчына Вялікай Перамогі як асновы развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў Беларусі і Расіі».
Пратакол намераў па сумесным выпуску ліфтавых лябёдак падпісаны паміж ТАА «ВА “МЛМ Воздухотехника”» (Масква) і ААТ «Магілёўліфтмаш», як паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень–жнівень 2020 года паступіла Br957,3 млн. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br102,8 млн., або на 12% у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
У гэтым годзе для беларускіх школьнікаў захаваны ўсе меры сацыяльнай абароны. Яны могуць бясплатна ездзіць у гарадскім грамадскім транспарце, маюць права на падвоз да месца вучобы і назад у сельскай мясцовасці, у пэўных катэгорый ёсць магчымасць харчавацца за кошт сродкаў бюджэту.