RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - лістапад 16, 2019

Арт-праект «Кропка прыцягнення» Віктара Альшэўскага адкрыўся ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава

Арт-праект «Кропка прыцягнення» беларускага мастака Віктара Альшэўскага, прымеркаваны да Года малой радзімы, адкрыўся сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Гэта творчы эксперымент вялікага майстра, дзе прадастаўлены ўнікальны сплаў філасофіі і мастацтва.

Самая фінансава граматная школьніца Магілёўскай вобласці жыве ў Горках

Абласны этап алімпіяды па фінансавай граматнасці прайшоў у Магілёве. Ён сабраў каманды з усіх раёнаў. За пуцёўкі ў фінал змагаліся 82 старшакласнікі. Па выніках абласнога этапу журы вызначыла тройку лідараў.

КДК разгледзеў вынікі кантролю за работай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за працай жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці, эфектыўнае функцыянаванне якога належным чынам не забяспечваецца. Пра гэта паведаміў першы намеснік ведамства Юрый Фралоў.

Тытул «Студэнт года – 2019! Магілёўскай вобласці заваявала Іна Клечан з інстытута МУС

Напярэдадні Міжнароднага дня студэнта на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта выбіралі «Студэнта года». За галоўны тытул змагалася шэсць маладых людзей, якія прадстаўлялі ВНУ вобласці. У выніку найлепшай стала курсант 3 курса факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іна Клечан.

Карэспандэнт ТРК «Магілёў» Таццяна Сяргейчык адзначана дыпломам II ступені рэспубліканскага конкурсу «Жніво: і хлебам адзіныя»

Карэспандэнт 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія “Магілёў”» – у ліку пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу на самае лепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі «Жніво: і хлебам адзіныя».

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц прагаласаваў датэрмінова

На ўчастку для галасавання № 32, размешчаным у ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12 г. Магілёва», сёння зрабілі свой выбар на карысць аднаго з шасці кандыдатаў старшыня магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц і яго жонка.