RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - лістапад 5, 2019

Абноўленая Асіповіцкая ЦРБ папоўніцца аддзяленнямі гемадыялізу і камп’ютарнай тамаграфіі

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы падчас рабочай паездкі азнаёміліся са ступенню гатоўнасці Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы да запланаванага ў лістападзе адкрыцця.

Астанкі невядомага салдата пахавалі ў вёсцы Сідаравічы Магілёўскага раёна

Пад Магілёвам у вёсцы Сідаравічы 5 кастрычніка адбылося пахаванне астанкаў невядомага салдата, якія знайшлі ў верасні гэтага года мясцовыя жыхары падчас работ на зямлі. Як расказаў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка, астанкі знаходзіліся неглыбока: на адлегласці 50-60 сантыметраў.

Нямецкі Вітэнберг стаў 20 горадам-пабрацімам Магілёва

Нямецкі Вітэнберг і Магілёў заключылі дагавор аб устанаўленні пабрацімскіх адносін. Дакумент быў падпісаны падчас наведвання старшынёй гарвыканкама Уладзімірам Цумаравым зямлі Саксоніі-Анхальт. Мэр паведаміў пра гэта на нарадзе ў гарадскім выканаўчым камітэце.

Чавуская раённая бальніца набыла два новыя аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі

Чавуская раённая бальніца набыла два новыя аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі. У рэйс яны выйшлі з пачатку лістапада.

У вёсцы Сава Горацкага раёна адкрылі памятны знак пісьменніку-земляку Васілю Кавалю

У вёсцы Сава Горацкага раёна адкрылі памятны знак рэпрэсаванаму ў сталінскія часы пісьменніку-земляку Васілю Кавалю. З ініцыятывай выступіла вясковая грамадскасць, а падтрымаў сельскі савет.

Санітарка Горацкай бальніцы і мама чатырох дзяцей – пра тое, чаму пойдзе на выбары

Мама чатырох сыноў, санітарка тэрапеўтычнага аддзялення Горацкай бальніцы Таццяна Курко – пра тое, чаму пойдзе на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

У аграгарадку Дабрэйка Шклоўскага раёна завяршаецца будаўніцтва новага дзіцячага сада

На гэты момант працягваюцца работы па падключэнні аб’екта да вонкавых сетак населенага пункта. У найбліжэйшы час трэба будзе завяршыць кладку дахавага пакрыцця і прыступіць да аздаблення ўнутраных памяшканняў.

Малы і сярэдні бізнес фарміруе больш за 36% бюджэту Магілёўскай вобласці

Суб’екты малога і сярэдняга бізнесу за студзень-верасень 2019 года заплацілі ў бюджэт рэгіёна Br342,4 млн., або 36,3% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці

У Магілёўскім аблвыканкаме 29 лістапада прыём грамадзян Малдовы правядзе консульскі супрацоўнік Пасольства Серджыу Урэмя

У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 29 лістапада з 10.00 да 13.00 выязны прыём грамадзян Рэспублікі Малдова будзе праводзіць консульскі супрацоўнік Пасольства Сэрджыу Урэмя.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне (80222) 23 02 55.

Паліклінікі і бальніцы зменяць графік работы ў лістападаўскія выхадныя і святы

Арганізацыі аховы здароўя зменяць графік работы ў лістападаўскія выхадныя і святы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Бальнічныя арганізацыі 7 лістапада будуць працаваць па графіку святочнага дня, 8 лістапада – працоўнага дня, 9 і 16 лістапада – суботы, 10 лістапада – выхаднога дня.

Відэаверсію ўрачыстага адкрыцця фестывалю «Залаты Шлягер» гледачы змогуць убачыць на тэлеканале «Беларусь 3» 7 і 8 лістапада

Відэаверсію ўрачыстага адкрыцця Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты Шлягер» гледачы змогуць убачыць на тэлеканале «Беларусь 3» 7 лістапада ў 16.50 і 8 лістапада ў 17.45, а канцэрт «Джаз без межаў» у тэлеэфіры – 10 лістапада ў 14.40.

Гастранамічны турызм зараджаецца ў Мсціслаўскім раёне

Сельскі гастранамічны турызм зараджаецца ў вёсцы Каробчына Мсціслаўскага раёна. Ён аб’ядноўвае аграэкасядзібу, малочную падсобную гаспадарку і рамеснікаў.