RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - люты 6, 2019

Рэгіянальны адбор Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «Маладзечна-2019» пройдзе 12 лютага ў Магілёве

Рэгіянальны адбор Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні «Маладзечна-2019» пройдзе 12 лютага ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла мастацкі кіраўнік прадзюсарскага цэнтра «Ступени» Наталля Красікава.

Больш за 50 хлопцаў і дзяўчат з усёй вобласці збярэ ў Магілёве форум працоўнай моладзі

Больш за 50 хлопцаў і дзяўчат з усёй вобласці збярэ 7 лютага ў Магілёве форум працоўнай моладзі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме ГА «БРСМ».

Чэмпіянат Беларусі па дзюдо збярэ ў Магілёве больш за 160 наймацнейшых спартсменаў краіны

Чэмпіянат Беларусі па дзюдо пройдзе 7-9 лютага ў Магілёўскім СК «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Беларускай федэрацыі дзюдо.

У Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе зарэгістравана 44 выпадкі шаленства сярод жывёл

Штогод у арганізацыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці па аказанне медыцынскай дапамогі звяртаецца больш за 3 тыс. чалавек, якія пацярпелі ад укусаў, абдрапвання, аслюнення жывёламі. У большасці выпадкаў нельга выключыць небяспеку заражэння шаленствам.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых суддзяў і старшыняў розных судоў у Магілёўскай вобласці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых суддзяў і старшыняў розных судоў у Магілёўскай вобласці. Гэта прадугледжана ўказам №38 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў», які кіраўнік дзяржавы падпісаў 4 лютага. Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Бюро пашпартызацыі насельніцтва і ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама працуе па новым адрасе

Бюро пашпартызацыі насельніцтва і ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС аблвыканкама працуе па новым адрасе. Зараз прыём вядзецца ў будынку, размешчаным па адрасе: г. Магілёў, завулак Буянава, 22.

Ва УГіМ УУС прыём ажыццяўляецца ў буднія дні з 8.00 да 13.00, субота і нядзеля – выхадны.

Інтэрактыўную карту бясплатных паслуг для цяжарных жанчын і іх партнёраў распрацавалі для Магілёўскай вобласці

Інтэрактыўную карту бясплатных паслуг для цяжарных жанчын і іх партнёраў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, распрацавалі для Мінска, Магілёва і Магілёўскай вобласці па праекце «Ты не адна».

«Гарадскі дыялог» аб санітарным стане Магілёва пройдзе 12 лютага

«Гарадскі дыялог» аб санітарным стане Магілёва пройдзе 12 лютага ў 19.00 у тайм-кафэ «Неба» (вул. Ленінская, 7, 3 паверх). Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.