RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - студзень 20, 2020

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 22 жыхаркі Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 29 жыхарак Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.У ліку ўзнагароджаных 22 жыхаркі Прыдняпроўскага краю.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 студзеня старшыня камітэта «Магілёўаблмаёмасць» Алег Мякінькі

Прамую тэлефонную лінію па пытаннях абмену імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, продажу дзяржаўнай нерухомай маёмасці (акрамя жылых памяшканняў) і акцый на аўкцыёнах і па конкурсе, арэнды аб’ектаў дзяржаўнай нерухомасці правядзе 31 студзеня старшыня камітэта «Магілёўаблмаёмасць» Алег Уладзіміравіч Мякінькі.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ па абыходжанні з адходамі тавараў і ўпакоўкі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 16 «Аб удасканаленні парадку абыходжання з адходамі тавараў і ўпакоўкі». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.