RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - студзень 27, 2020

Пераможцамі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах стала больш за 400 навучэнцаў Магілёўскай вобласці

Пераможцам трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах стаў 431 навучэнец Прыдняпроўскага краю, або 45% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў. Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны 74 чалавекі, II-й – 125 і III-й – 232, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Найлепшага педагога дадатковай адукацыі вобласці выберуць 29 студзеня ў Магілёве

Фінал рэгіянальнага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі» сярод спецыялістаў устаноў дададукацыі дзяцей і моладзі адбудзецца 29 студзеня ў Магілёве на базе абласнога цэнтра творчасці.

«Галоўная мэта нашай працы – захаваць жыцці людзей»: начальнік УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Вячаслаў Крылоў правёў прэс-канферэнцыю

Галоўная мэта працы Дзяржаўтаінспекцыі – захаваць жыцці людзей. На гэта звярнуў увагу начальнік УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Вячаслаў Крылоў, падводзячы сёння вынікі дзейнасці падначаленай службы за 2019 год.

Удзельнікі зімовай абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ разыгралі 14 камплектаў узнагарод

Больш за 300 удзельнікаў, якія прадстаўлялі 24 каманды працоўных калектываў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прынялі ўдзел у XIV зімовай спартакіядзе Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

У цяпліцах гаспадарак Магілёўшчыны спеюць агуркі і таматы

Першая беларуская гародніна з’явіцца на прылаўках у канцы зімы – пачатку вясны. Да гэтага часу ў цяпліцах гаспадарак Магілёўскай вобласці паспеюць агуркі і таматы.

Андрэй Кунцэвіч: адчуванне сябе грамадзянамі незалежнай краіны з'ядноўвае беларусаў

Беларусы з'ядноўваюцца дзякуючы таму, што адчуваюць сябе грамадзянамі незалежнай краіны. Аб гэтым 26 студзеня ў праграме «Контуры» на АНТ заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 лютага першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 лютага першы намеснік старшыні аблвыканкама – Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.