RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - студзень 8, 2020

Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі ў Бабруйску

Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі сёння ў Бабруйску. Шчаслівай уладальніцай новых квадратных метраў стала сям’я Таццяны і Мікалая Парфёнавых. Зараз у іх сям’і выхоўваецца 9 дзяцей: 4 сваіх і 5 прыёмных.

Навігацыйную сістэму для невідушчых ўстанавілі ў Магілёўскім аблвыканкаме

Навігацыйную сістэму для інвалідаў па зроку ўстанавілі ў Магілёўскім аблвыканкаме. Яна ўключае ў сябе тактыльныя таблічкі са шрыфтам Брайля і маўленчы інфарматар, які працуе ад спецыяльнай праграмы на смартфоне. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

Аб’яўлены рэспубліканскі творчы конкурс на самую лепшую публікацыю аб бацькоўстве

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем бацькоўства, сацыяльнай бязбацькаўшчыны, ролі бацькі ў сям’і і выхаванні дзяцей, а таксама фармаванні асобы дзіцяці, актывізацыі працы журналістаў, накіраванай на арганізацыю шырокага абмеркавання тэмы актыўнага бацькоўства ў сродках масавай інфармацыі, сацыяльна-асветніцкія ўстановы «Бацькоўства» і «Сямейны цэнтр “Папа может”», а таксама ГА «Савет бацькаў» горада Мінска пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзяць рэспубліканскі творчы конкурс «Бацькоўства» на самую лепшую публікацыю аб бацькоўстве.

Акцыя «Калядныя дні без абортаў» пройдзе ва ўстановах аховы здароўя Магілёўскай вобласці 7–19 студзеня

Акцыя «Калядныя дні без абортаў» пройдзе ва ўстановах аховы здароўя Магілёўскай вобласці з 7 па 19 студзеня. Пра гэта паведамілі ў сацыяльна-асветніцкай установе «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства “Покрова”» Бабруйска, адзін з напрамкаў работы якога – дапамога жанчынам у крызіснай сітуацыі.

Новая спецыяльнасць з’явіцца ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання

Новая спецыяльнасць «Упраўленне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў» з’явіцца з новага навучальнага года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы.

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава запрашае аматараў жывапісу на персанальную выставу Уладзіслава Малахава

Персанальная выстава мастака Уладзіслава Малахава адкрыецца сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Такая экспазіцыя размесціцца ва ўстанове культуры ўпершыню і будзе працаваць да 26 студзеня.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.