RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - сакавік 15, 2021

Каманда Магілёўскай вобласці стала найлепшай па хуткаснай радыётэлеграфіі

Каманда Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ заняла 1 месца ў агульнакамандным заліку на спаборніцтвах па хуткаснай радыётэлеграфіі «Кубак Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў», які праходзіў 11–14 сакавіка ў Магілёве.

У Магілёве 17–21 сакавіка пройдуць мультпаказы «Адкрытая прэм’ера»

У Магілёве 17–21 сакавіка ў межах Усерасійскай акцыі XXVI адкрытага расійскага фестывалю анімацыйнага кіно «Адкрытая прэм’ера» пройдуць мультпаказы.

Жыхары абласнога цэнтра змогуць убачыць найноўшыя мультфільмы фестывальнай праграмы і прагаласаваць за ўпадабаную карціну.

Работа са зваротамі грамадзян і яе выніковасць – на кантролі КДК Магілёўскай вобласці

Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю за работай са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах і арганізацыях рэгіёна. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.

Таленавітай моладзі Магілёўскай вобласці ўрачыста ўручылі пашпарты

Урачыстае ўручэнне пашпартоў прайшло сёння ў Магілёве ў межах Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!». Галоўны ў жыцці дакумент атрымала каля 30 таленавітых прадстаўнікоў моладзі з усяго рэгіёна: выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця.

Прамую тэлефонную лінію 20 сакавіка правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію 20 сакавіка правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу»

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу». Традыцыйнае мерапрыемства адбудзецца 3–10 красавіка, як паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

У музеі імя П. В. Масленікава адкрыецца выставачны праект «Мая Радзіма»

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава адкрые працу выставачны праект «Мая Радзіма». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Беларускія адвакаты 15 сакавіка бясплатна пракансультуюць маламаёмных

Беларускія адвакаты 15 сакавіка бясплатна пракансультуюць маламаёмных, паведамляецца са спасылкай на інфармацыю Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прыняты на рубяжы эпох Асноўны закон замацаваў гістарычнае права беларускага народа жыць у суверэннай краіне, ствараць свабоднае справядлівае грамадства, у якім дзяржава гарантуе сацыяльную абарону і роўныя магчымасці для кожнага чалавека і кожнай сям'і.