RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 12, 2022

Разнастайнасць смакаў і відаў прадукцыі прапануюць гасцям абласнога свята «Дажынкі» ў Слаўгарадзе

Кірмашы-продажы, гандлёвыя рады, зоны грыль і вырабы рамеснікаў. Разнастайнасць смакаў і відаў прадукцыі прапануюць гасцям абласнога свята «Дажынкі-2022» у Слаўгарадзе, расказала начальнік аддзела арганізацыі гандлю і паслуг галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Алена Куканькова.

Музей Масленікава запрашае адзначыць свята Пакровы і Дзень маці

Магілёўскі абласны музей імя П. В. Масленікава запрашае юных аматараў мастацтва і іх бацькоў адзначыць свята Паровы і Дзень маці разам. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

У Бабруйску плануюць мадэрнізаваць гарадскую бальніцу ХМП імя Марзона

У Бабруйску плануюць мадэрнізаваць гарадскую бальніцу ХМП імя У. В. Марзона. Такая прапанова паступіла ад міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча на аператыўнай выязной нарадзе падчас наведвання ўстановы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Два сельгаскірмашы будуць працаваць у Магілёве ў наступныя выхадныя

Два сельскагаспадарчыя кірмашы будуць працаваць у Магілёве ў гэтыя выхадныя. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Так, з 14 па 16 кастрычніка тэматычны гандаль размесціцца ў мікрараёне Казіміраўка. Тут набыць розную сельскагаспадарчую прадукцыю можна будзе на пляцоўцы ля міні-рынку.

У Магілёве правяраюць цэны на тавары і паслугі (відэа)

Мэта маніторынгу – не дапусціць фактаў завышэння кошту тавараў. Маніторынгавыя групы працуюць па ўсёй краіне.

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці сталі прызёрамі рэспубліканскага турніру па спартыўнай хадзе

У Гродне прайшоў Мемарыял сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў Пятра Пачынчука па спартыўнай хадзе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 120 лёгкаатлетаў у розных узроставых катэгорыях з усіх абласцей Беларусі і Мінска.

Месячнік па добраўпарадкаванні праходзіць на Магілёўшчыне (відэа)

Месячнік па навядзенні парадку праходзіць у Магілёўскай вобласці. Актыўныя жыхары наводзяць парадак у родным мікрараёне, у месцах агульнага карыстання.

Увагу надалі таксама прамысловым зонам, тэрыторыям арганізацый і прадпрыемстваў, асноўным магістралям рэгіёна.

Магілёўскі і Смаленскі тэатры лялек абмяняюцца гастролямі

Абменныя гастролі Магілёўскага і Смаленскага абласных тэатраў лялек адбудуцца 22–23 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў магілёўскай установе культуры.