RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 24, 2022

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Больш за 8 тыс. школьнікаў Магілёўскай вобласці аздаровіцца на восеньскіх канікулах

У Магілёўскай вобласці на асенніх канікулах аздаровіцца больш за 8 тыс. дзяцей. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова.

Больш за 2 тыс. удзельнікаў сабраў у Магілёве флэшмоб «Мы разам»

Больш за 2 тыс. удзельнікаў сабраў флэшмоб «Мы разам» у Магілёве. Акцыя праходзіла на плошчы Славы ў абласным цэнтры.

Тут сабраліся прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў: УУС, пракуратура, Следчы камітэт, курсанты, кадэты, моладзь і проста неабыякавыя жыхары горада.

Дзень кадравых прызначэнняў прайшоў у Магаблвыканкаме

Дзень кадравых прызначэнняў адбыўся ў Магілёўскім аблвыканкаме. Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка узгадніў шэраг назначэнняў у сельскагаспадарчай сферы рэгіёна.

Электронны кірмаш вакансій пройдзе 26 кастрычніка ў Горацкім раёне

Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні ў Магілёўскай вобласці на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.

Канкурсанты «Анімаёўкі-2022» будуць спаборнічаць за дыпломы і хрустальныя алоўкі

Для ўдзелу ў конкурсах юбілейнага XXV Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2022» экспертная камісія ўжо адабрала 32 фільмы 8 краін у конкурс дзіцячай анімацыйнай творчасці і 48 фільмаў 20 краін у конкурс анімацыйных фільмаў. Усяго на фестываль было заяўлена 174 фільмы з 44 краін свету.

Ігар Карпенка: пасадка лесу – справа дзяржаўнай і грамадскай важнасці

Кіраўніцтва і работнікі апарату ЦВК Беларусі сёння прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Адновім лясы разам!».