RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 5, 2022

Андрэй Кажамякін узначаліў Слаўгарадскі раён

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прадставіў актыву і дэпутатам Слаўгарадскага раёна новага старшыню райвыканкама Андрэя Кажамякіна.

Дэпутаты райсавета на пазачарговай сесіі зацвердзілі яго на пасадзе.

Анатоль Ісачанка правёў асабісты прыём грамадзян у Магілёве

Пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, стану дарог, добраўпарадкавання, аказання медыцынскай дапамогі, атрымання віду на жыхарства падымаліся падчас асабістага прыёму грамадзян, які сёння правёў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў Магілёве.

Кірмаш вакансій для пенсіянераў пройдзе ў Магілёве 11 кастрычніка

У Магілёве 11 кастрычніка пройдзе кірмаш вакансій для пенсіянераў і людзей перадпенсійнага ўзросту. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Мерапрыемства па пошуку працы адбудзецца ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама па адрасе: вул. Касманаўтаў, 17.

У Магілёўскай вобласці падчас рэспубліканскай акцыі плануюць аднавіць каля 630 га лесу

У Магілёўскай вобласці падчас рэспубліканскай акцыі «Адновім лясы разам» плануюць аднавіць каля 630 га лесу. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка па ідэалагічнай працы Магілёўскага ДВЛГА Сяргей Шах.