RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - лістапад 2022

14 Лістапад

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

На алеі працоўнай славы ў Бабруйску з’явіліся новыя інсталяцыі

На алеі працоўнай славы ў Бабруйску з’явіліся новыя інсталяцыі ў выглядзе кубоў, якія прадстаўляюць найбуйнейшыя прадпрыемствы горада на Бярэзіне.

Магілёўская спартсменка стала чэмпіёнкай Беларусі па скачках на батуце

У Віцебску завяршыўся чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце. Удзел у ім прынялі каля 80 наймацнейшых спартсменаў краіны.

У агульнакамандным заліку батутысты Магілёўскай вобласці (выхаванцы Магілёўскай СДЮШАР «Багіма») занялі другое месца ўслед за спартсменамі Віцебскай і Гродзенскай абласцей.

Ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў ўшаноўвалі ў Магілёве

У Магілёве ўшаноўвалі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Актывісты БРСМ Магілёўскай вобласці працягнулі эстафету цяпла

Актыў БРСМ Магілёўскай вобласці на чале з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандрам Лук’янавым і першым сакратаром Магілёўскага абкама БРСМ Аляксандрам Саксонавым дапамаглі насекчы і скласці дровы адзінока пражываючаму пенсіянеру Івану Астаповічу Карлоўскаму 1929 г. н. з Магілёўскага раёна.

Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе «Студэнт года» прадставіць студэнтка МДУ імя А. А. Куляшова

На рэспубліканскім конкурсе «Студэнт года – 2022» Магілёўскую вобласць прадставіць студэнтка МДУ імя А. А. Куляшова Вольга Халадцова.

Эканоміка, адукацыя, культура. Паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі дзейнічае 176 пагадненняў аб супрацоўніцтве

У абласцях Беларусі дзейнічае 176 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах з расійскімі рэгіёнамі. За мінулы год было арганізавана 79 рэгіянальных візітаў, у тым ліку 46 візітаў беларускіх дэлегацый у расійскія рэгіёны.

Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні на Магілёўшчыне

У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага

11 Лістапад

Пантонная пераправа злучыла берагі Сожа ў Чэрыкаве (відэа)

Пантонная пераправа злучыла берагі Сожа каля Чэрыкава. Гэта дазволіць жыхарам раёна перапраўляцца праз раку падчас рэканструкцыі моста. Адкрыццё пераправы запланавана на наступным тыдні.

Восем удзельнікаў і шэсцьсот чалавек падтрымкі: у Магілёве выбіраюць найлепшага студэнта года

Восем удзельнікаў, шэсць конкурсаў і шэсцьсот чалавек падтрымкі: у Магілёве праходзіць абласны этап конкурсу «Студэнт года – 2022».

«Свята бульбы» збярэ аматараў нацыянальнага брэнда ў Касцюковіцкім раёне

Месца правядзення «Свята бульбы-2022» – вёска Забычанне Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне, канцэртная праграма, выстава-дэгустацыя страў з бульбы, кірмаш майстроў.

У вёсцы Ходнева ўсталявалі пліту ў памяць аб 65 байцах Чырвонай арміі, якія загінулі ў 1944 годзе

На тэрыторыі Магілёўскага раёна пакінулі свой страшны след шматлікія войны. Але самыя драматычныя падзеі тут разгарнуліся ў гады Вялікай Айчыннай: гераічная абарона Магілёва і вызваленне Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, зверствы гітлераўцаў на акупаванай тэрыторыі. Паводле няпоўных даных, ворагі закатавалі і расстралялі 2558 чалавек, сагналі ў Германію звыш 1500 чалавек, спалілі 2358 падворкаў

«Наша сіла ў духоўнасці і гасціннасці, наша прыгажосць у людзях». Дарафеева на канцэрце ў Магілёве пра творчасць, планы і любоў да краіны

У самыя складаныя часы артысты заўсёды былі на перадавой, у самай гушчы падзей, і мы павінны быць разам са сваім народам. Такім меркаваннем падзялілася заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева падчас канцэртнай шоу-праграмы «На крылах мары», якая прайшла на сцэне Палаца культуры ў Магілёве

10 Лістапад

Пытанні міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва, сінхранізацыі развіцця энергасістэм Беларусі і Расіі абмеркавалі ў Магілёве

Пытанні міжрэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва Бранскай і Магілёўскай абласцей, выкананне саюзных праграм па фарміраванні аб’яднанага рынку электрычнай энергіі, газу і развіцці атамнай энергетыкі абмеркавалі на пасяджэнні К

Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 лістапада ў Магілёве старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігар Клішо

Асабісты прыём грамадзян правядзе 17 лістапада ў Магілёве старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігар Лявонцьевіч Клішо.

Сустрэча будзе праходзіць з 16.00 да 18.00 на базе грамадскай прыёмнай Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 89, каб. 45.

Магілёўская вобласць прыняла эстафету рэспубліканскай акцыі «Сімвал адзінства»

Рэспубліканская акцыя «Сімвал адзінства – 2022» прыбыла сёння ў Магілёўскую вобласць. Першы раён, які сустрэў удзельнікаў аўтапрабегу, – Бялыніцкі. Адтуль удзельнікі акцыі накіраваліся ў Круглянскі раён. Пасля сустрэчы на мяжы двух раёнаў маштабны аўтапрабег рушыў у Круглае, вітаючы жыхароў і аўтамабілі, якія праязджалі міма.

Каму трэба набыць касавыя апараты – новае ў Падатковым кодэксе (відэа)

З новага года суб’екты гаспадарання, якія гандлююць харчовымі таварамі ў розніцу, у тым ліку і сельгаспрадукцыяй павінны выкарыстоўваць касавы апарат. Такое рашэнне Савета Міністраў і нацбанка Беларусі прынята з мэтай аптымізаваць безнаяўны разлік.

Леанід Мартынюк: ініцыятывы мясцовых жыхароў павінны паслужыць развіццю паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці

У паўднёва-ўсходніх раёнах Магілёўскай вобласці асаблівая ўвага надаецца фарміраванню кадравага патэнцыялу і працы са зваротамі грамадзян.

9 Лістапад

Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу па энергетыцы і транспарце пройдзе ў Магілёве

На пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Кходу па энергетыцы і транспарце, якое адбудзецца 10 лістапада ў Магілёве, парламентарыі разгледзяць ход работы па падрыхтоўцы саюзных інтэграцыйных праграм у галіне электрычнай энергіі і рынку газу.

У VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча прымуць удзел 11 тэатраў Беларусі

У VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску прымуць удзел адзінаццаць тэатраў з сямі гарадоў Беларусі.