RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - верасень 13, 2022

Пераемнасць пакаленняў: школьнікі з аграгарадка Вішоў збіраюць успаміны землякоў – дзяцей вайны

Тлумачаць: з кожным годам людзей, якія перажылі трагічныя ваенныя падзеі, становіцца ўсё менш, таму мы павінны захаваць іх бясцэнныя сведчанні, каб не абарвалася сувязь пакаленняў. У гісторыка-дакументальным нарысе «Іх дзяцінства апаліла вайна» ўжо каля 20 апавяданняў старажылаў з аграгарадка і навакольных вёсак.

У Магілёўскім раёне ўдзельнікі маладзёжнага парламента закладуць алею Адзінства пакаленняў

Заўтра, 14 верасня, пры Магілёўскім раённым Савеце дэпутатаў адбудзецца пашыранае пасяджэнне маладзёжнага парламента, прысвечанае Дню народнага адзінства. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова. Адзін з пунктаў мерапрыемства – закладка алеі.

У Магілёўскай вобласці завяршаецца падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона

У Магілёўскай вобласці пашпарты гатоўнасці да асенне-зімовага сезона атрымала больш за 97% спажыўцоў і прыкладна такі ж працэнт цеплакрыніц. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Акулаў.

«Дыялог пакаленняў» магіляўчанак розных узростаў і прафесій адкрыў Тыдзень адзінства

Прадстаўніцы абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын сустрэліся ў музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі, каб «зверыць гадзіннікі» з моладдзю і прадстаўнікамі старэйшага пакалення і паставіць новыя задачы.

Да будаўніцтва другой чаргі пуцеправода-дублёра вуліцы Якубоўскага – Загарадная шаша прыступілі ў Магілёве

Для будаўніцтва дарогі на ўчастку працягласцю 1 км 700 метраў будаўнікам прыходзіцца зносіць буйны гаражны масіў і частку дамоў жылога прыватнага сектара.

Тыдзень мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства пачаўся ў Беларусі (відэа)

Да Дня народнага адзінства ў Беларусі запланаваныя мерапрыемствы. На Магілёўшчыне пройдуць дыялогавыя пляцоўкі і сустрэчы з вядомымі людзьмі, выставы, флэшмобы, спартыўныя спаборніцтвы і канцэрты.

На дрэваапрацоўчым прадпрыемстве РУП «Завод газетнай паперы» штогод выпускаюць да 250 дамакамплектаў

РУП «Завод газетнай паперы» ў Шклове вядомае як адзін з асноўных вытворцаў папяровай прадукцыі ў краіне. Разам з тым развіваюць тут і іншы напрамак – выпуск драўляных дамоў. Магутнасць дрэваапрацоўчай вытворчасці – да 250 дамакамплектаў на год. Больш за 70 працэнтаў з іх сёння адпраўляецца ў Расію, у зусім невялікай колькасці – у краіны Еўрасаюза, астатнія 20 працэнтаў у прадажах дамоў прыпадаюць на долю ўнутранага рынку. Зрэшты, гэта прапорцыя нясталая і вагаецца ў залежнасці ад сітуацыі ў краіне і за яе межамі. Так, на прадпрыемстве чакаюць, што пасля анансаваных зменаў у падыходах да драўлянага домабудавання на сяле і нарошчвання тэмпаў жыллёвага крэдытавання попыт з боку суайчыннікаў на шклоўскую прадукцыю прыкметна вырасце.