У рабоце выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальных паслуг Магілёўскага аблвыканкама прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка, а таксама памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк. Удзельнікі пасяджэння падвялі вынікі 2022 года і абмеркавалі задачы па павышэнні эфектыўнасці работы ЖКГ Магілёўшчыны на 2023 год.