Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у Дзень Канстытуцыі 23 юнакам і дзяўчатам Магілёўшчыны, якім споўнілася 14 гадоў, уручыў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Традыцыйна ў іх ліку - рабяты, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, творчасці, спорце і актыўна праяўляюць сябе ў грамадскім жыцці.