Сёння адбыліся пазачарговыя сесіі Чавускага і Хоцімскага раённых Савета дэпутатаў, на якіх на пасадзе старшынь раённых выканаўчых камітэтаў зацвердзілі Дзмітрыя Міхайлавіча Акуліча і Геворга Гарніковіча Мелканяна, адпаведна. Учора іх кандыдатуры на пасаду былі ўзгоднены з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.
У пяці паўднёвых раёнах - Бабруйскім, Быхаўскім, Глускім, Кіраўскім і Асіповіцкім - пасеяна звыш 300 гектараў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур, у Бабруйскім, Глускім і Асіповіцкім - вядзецца сяўба аднагадовай травы.
Традыцыйна 27 сакавіка - у Сусветны дзень тэатра - у Магілёве адбылося ўрачыстае закрыццё XVI Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт» з падвядзеннем вынікаў конкурснай праграмы. Уладальнікам галоўнага прыза «Залатая маска» стаў спектакль «Пачупкі» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з Мінска.
За студзень-люты бягучага года ў бюджэт рэгіёну паступіла Br311,2 млн. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br51,8 млн. або на 20 працэнтаў у фактычным вылічэнні.
У бібліятэках Магілёва стартаваў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. К.Маркса Алена Шапялёва.