RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - май 31, 2023

Журналісты Магілёўшчыны ў ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу МНС

Па выніках рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці МНС і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці каманда «Радыё Магілёў» заняла 2-е месца ў намінацыі «За аператыўнасць і аб'ектыўнасць», у ліку лепшых аўтараў на 3-м месцы - адказны сакратар па выпуску газеты «Магілёўскія ведамасці» Марыя Юрчанка.

Анатоль Маркевіч: у маладзёжнай палітыцы не можа быць другарадных тэм

У пытаннях рэалізацыі маладзёжнай палітыкі не можа быць другарадных тэм. Такой думкай з журналістамі падзяліўся міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч падчас выязной калегіі ведамства ў Магілёве.

Зборная Магілёўскай вобласці перамагла ў агульным заліку на адкрытым Кубку Беларусі па стральбе з лука

У Мінску прайшоў адкрыты Кубак Беларусі па стральбе з лука. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 140 спартсменаў з Беларусі і Расіі.
 

Магілёў упрыгожаць 1 млн 250 тыс. аднагадовых кветак (відэа)

Калі праехаць па цэнтральнай вуліцы Магілёва Першамайскай, становіцца зразумела, Магілёў - квітнеючы горад. Намаганнямі прадпрыемства па азеляненні і добраўпарадкаванні «Магілёўэеленбуд» да канца чэрвеня абласны цэнтр упрыгожаць 1 млн 250 тыс. аднагадовых кветак.

Больш за 200 працоўных месцаў прапануюць суіскальнікам на міні-кірмашы вакансій у Магілёве

У Магілёве на міні-кірмашы вакансій суіскальнікам прапануюць больш за 200 працоўных месцаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.

У Магілёўскім раёне 31 мая адкрываецца першая змена ў аздараўленчым лагеры «Каласок»

Сёння, 31 мая, у 16:30 пройдзе ўрачыстае адкрыццё першай змены ў раённым аздараўленчым лагеры «Каласок». Як расказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Анжэла Бушмялёва, лагер гатовы да прыёму дзяцей у адпаведнасці з усімі патрабаваннямі, штат на летні перыяд укамплектаваны педагогамі, поварамі і іншымі работнікамі.

У Магілёўскай вобласці праіндэксаваны чэкі «Жыллё»

У Магілёўскай вобласці праіндэксаваны імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё». Гэта прадугледжана адпаведным рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 22 траўня 2023 года № 24-18. Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.