Магілёўшчына ў лідэрах па будаўніцтве электрадамоў. Шматкватэрных зараз больш за 40, а індывідуальных - некалькі тысяч. Як паведамілі ў абласным камітэце па архітэктуры і будаўніцтве, сёлета на Магілёўшчыне пабудавалі ўжо 12 шматкватэрных электрадамоў, да канца года плануюць увесці 45. Хутка наваселле справяць у аграгарадку Буйнічы.