RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - май 30, 2023

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі ўзнагароды на першынстве Беларусі па плаванні

У Магілёве завяршылася першынство Беларусі па плаванні ў праграме спаборніцтваў «Вясёлы дэльфін». У турніры прынялі ўдзел звыш 270 плыўцоў з усёй краіны — юніёры 2009 года нараджэння і маладзейшыя, а таксама юніёркі 2011 года нараджэння і маладзейшыя.
 

«У студатрад ідзем за досведам, знаёмствамі і ўражаннямі». У Магілёве адкрылі трэці працоўны семестр

У Магілёўскай вобласці ўрачыста адкрылі трэці працоўны семестр. Мерапрыемства сабрала на пл.Славы абласнога цэнтра больш за 180 прадстаўнікоў студатрадаўскага руху.

Напярэдадні II Гульняў краін СНД Магілёў прыме тэставыя спаборніцтвы

Ужо 8-11 чэрвеня адбудуцца рэспубліканскія спаборніцтвы па стральбе з лука на прызы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.

Месца правядзення: Магілёў, стадыён «Спартак».

А 9-11 чэрвеня пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы па каратэ «Магілёў Опен» сярод дзяўчат і жанчын.

Якія райбальніцы стаяць у плане на рамонт на Магілёўшчыне? (відэа)

Сістэму аховы здароўя Магілёўскай вобласці сёлета чакае працяг маштабных рэканструкцый. Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, акцэнт рабілі на абласныя медустановы 3-га ўзроўню. Сёлета шмат увагі нададуць рамонту райбальніц.

Фестываль да Дня абароны дзяцей у Магілёве збярэ больш за 1 тыс. школьнікаў

Абласны фестываль «Роднай зямлі шматгалоссе» пройдзе 30 мая ў магілёўскім парку культуры і адпачынку Паднікольле. Мерапрыемства збярэ больш за 1 тыс. школьнікаў з усяго рэгіёну, расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Міжнародны фестываль «Залатая пчолка» ў Клімавічах стартуе 1 чэрвеня

Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» збярэ больш за 900 удзельнікаў. Творчае мерапрыемства пройдзе з 1 па 4 чэрвеня ў Клімавічах, расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.