У сельгасарганізацыях Магілёўскай вобласці праходзіць праверка выканання заканадаўства аб ахове працы ў асенне-зімовы перыяд. У міжсезонне і перыяд лядоўняў тэмператур галоўным для працаўнікоў застаецца захаванне здароўя і забеспячэнне бяспечных умоў працы.
Прышчэпачная кампанія супраць грыпу на Магілёўшчыне выйшла на фінішную прамую, адзначылі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У вобласці пачынаецца падрыхтоўка да дабрачыннай акцыі «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Мэта штогадовай акцыі - падарыць падчас навагодніх свят крыху дабрыні і клопату дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. А таксама прыцягнуць увагу магіляўчан і жыхароў вобласці да праблем гэтых дзяцей.
Як паведамілі ў Камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама, пры заданні 60 тысяч квадратных метраў жылля ў электрадамах ужо ўвялі ў эксплуатацыю каля 74 тысяч квадратаў. Пераважна ўсе дамы будуюцца з выкарыстаннем электрычнасці для апалу і гарачага водазабеспячэння.
Рамонт дарог, водазабеспячэнне, тарыфы на электраэнергію - гэтых тэм датычыліся пытанні, якія паступілі старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолю Ісачанку падчас асабістага прыёму грамадзян у Глуску.
Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» ў хатнім матчы супраць віцебскага «Рубона» выйгралі ўсяго адну чвэрць, але гэтага аказалася дастаткова, каб падоўжыць бяспройгрышную серыю ў чэмпіянаце Беларусі - 88:85 (18:23, 22:23, 27:16, 21:23 ).
Сучасныя метады ў сферы адукацыі распрацоўвае Бабруйская гімназія №3. Яна з'яўляецца апорным цэнтрам па рэалізацыі адукацыйных практык устойлівага развіцця. Адным з такіх праектаў стаў IT цэнтр "STEM-клас". Гэта прыклад таго, як звычайныя школьнікі маюць магчымасць змяніць свет навокал сябе.
Першы прамысловы выпуск казінага малака здзейснілі на Магілёўшчыне. 250 кілаграмаў сыравіны на перапрацоўку прыняў Шклоўскі масларобны завод. Пастаўшчык - Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства, дзе развіваюць племянную казаводства зааненскай і альпійскай парод. Плануецца, што пастаўкі сыравіны на Шклоўскі масларобны завод будуць штотыдзень.
Віншаванні з 70-годдзем з дня нараджэння ў Магілёўскім аблвыканкаме сёння прымаў намеснік старшыні савета абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Валерый Яленскі.
Пошукавы клуб «Вікру» арганізуе перасоўную выставу ў навучальных установах і ўрокі мужнасці. На гэты раз наведалі 33-ю школу Магілёва. Падлеткі праявілі жывую цікавасць да экспанатаў вялікай айчыннай вайны, якія былі знойдзены падчас раскопак на месцах баёў. Такія мерапрыемствы выхоўваюць у моладзі павагу да сваёй радзімы і да гістарычных падзей мінулага.
Дасягнута дамоўленасць з замежным інвестарам на рэалізацыю на тэрыторыі СЭЗ «Магілёў» буйнога інвестыцыйнага праекта па стварэнню вытворчасці хіміка-тэрмамеханічнай масы. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Генеральны дырэктар ААТ «Магілёўліфтмаш» Сяргей Чарткоў перад 18-м пасяджэннем Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Ніжагародскай вобласці расказаў аб узаемадзеянні ў сферы пастаўкі ліфтаў.
Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў аб'яўляе аб пачатку прыёму праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва Магілёўскай вобласці.
Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 г. прыняты на паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, якое праходзіць у Менску.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
У гады Вялікай Айчыннай вайны сельскай гаспадарцы Беларусі быў нанесены вялікі ўрон. Таму больш хуткае адраджэнне галіны стала найважнейшай задачай. Першыя крокі былі зроблены адразу пасля выгнання захопнікаў з усходніх раёнаў Магілёўскай вобласці. Вайна яшчэ працягвалася, а вяскоўцы былі заняты сваёй высакароднай працай, каб накарміць краіну.
Прафсаюз дапамог аднавіць на працы незаконна звольненага работніка аднаго з магілёўскіх прадпрыемстваў ЖКГ. Пра гэта расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.