Архіў навін

Даходы кансалідаванага бюджэту Магілёўскай вобласці за студзень–ліпень 2020 года склалі Br877,6 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Паводле слоў спецыялістаў, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на Br102,1 млн., або 13,2% у фактычным вылічэнні.
Выхаванне і навучанне дзяцей–важная праца, ад якой нельга адцягвацца. Такім меркаваннем падзялілася дырэктар сярэдняй школы аграгарадка Вішоў Бялыніцкага раёна Кацярына Зайцава.
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах дазволіць акунуцца ў кніжны свет роднай зямлі. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.
Беларусь заўсёды была ўзорам міру, стабільнасці і бяспекі. На гэта звярнула ўвагу дэпутат Палаты прадстаўнікоў Святлана Шутава падчас сустрэчы Магілёўскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» з працоўным калектывам ААТ «Стужка» ў Магілёве.
Матч 1/16 кубка Рэспублікі Беларусь па футболе паміж камандамі «Днепр–Магілёў»–«Іслач» 28 жніўня пройдзе без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прыняло Бюро выканаўчага камітэта АБФФ у сувязі з абстаноўкай, як паведамілі ў прэс-службе Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».
Тысячу домікаў для індывідуальнага ўтрымання навацельных цялятаў да двухмесячнага ўзросту будзе пастаўлена ў гаспадаркі Быхаўскага раёна да канца бягучага года. Набыццё ажыццяўляецца ў лізінг праз ААТ «Бабушкина крынка». Пастаўшчык– віцебскае прадпрыемства ААТ «Інвет». Сто новых боксаў ужо ўстаноўлена на МТК філіяла «Макранскі» ААТ «Быхаўскі КАСЗ», на днях такія ж канструкцыі з палімерных матэрыялаў завезены ў ААТ «Вароніна», «Валадарскі», ПМК-85 «Водбуд».
5–6 верасня ў Бялынічах Магілёўскай вобласці адбудзецца дваццаць сёмы Дзень беларускага пісьменства. Як паведаміў намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, на падставе прапаноў, якія звучалі ад аргкамітета, і з улікам абставін эпідэмсітуацыі распрацавана праграма свята. Асноўныя тэматычныя кропкі Дня пісьменства – год малой Радзімы, 75-годдзе вялікай перамогі, 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Да свята падрыхтаваны тэматычныя выданні.
Магілёўская фабрыка марожанага нацэлена на стабільную, выразна выбудаваную эканоміку прадпрыемства і сістэмную арганізацыю вытворчасці, заявіў намеснік дырэктара фабрыкі па камерцыйных пытаннях Аляксей Сокал.
Больш за трыццаць сем’яў падалі заяўкі на ўдзел у фестывалі «Тата, мама, я – футбольная сям’я». Пра гэта паведаміў каардынатар турніру ў Шклове Аляксандр Лосеў. Гульня, у якой прымуць удзел дзеці розных узростаў і іх бацькі, пройдзе на гарадскім стадыёне 5 верасня. На Шклоўшчыне сямейны фестываль футбола пройдзе трэцім разам. Сем’і-пераможцы раённых спаборніцтваў будуць змагацца на рэспубліканскім этапе. shklovinfo.by
У першым паўгоддзі ўведзена ў эксплуатацыю 100 аб’ектаў, уключаных у інвестыцыйную праграму Магілёўскай вобласці на 2020 год. Пра гэта паведаміў сёння на чарговай дваццаць трэцяй сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігар Клішо. Ён праінфармаваў прысутных аб ходзе рэалізацыі дакумента.
У храме ў імя ўсіх Беларускіх Святых на вуліцы Вакзальнай можна пакланіцца мошчам Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Пробашч парафіі протаіерэй Сергій Мосур расказаў, што ў храм таксама былі перададзены два абразы Вялікапакутніцы Варвары і Святой Матроны Маскоўскай з часціцамі мошчаў. Святыні будуць даступныя для вернікаў да 6 верасня з 8.00 да 18.00.
День белорусской письменности обращает жителей страны к истокам родного языка и культуры. Таким мнением с журналистами поделился заместитель премьер-министра и руководитель оргкомитета Игорь Петришенко во время заседания национального организационного комитета по подготовке и проведению Дня белорусской письменности в Белыничах.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 верасня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22-17-22 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
Усе школы Магілёўшчыны атрымалі сертыфікаты гатоўнасці да новага навучальнага сезона. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту выдаткавана каля Br11,5 млн. У асноўным сродкі пайшлі на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных устаноў, а таксама на стварэнне для школьнікаў бяспечных умоў знаходжання з захаваннем санітарных нормаў.
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае чарговую дваццаць трэцюю сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27 жніўня (10.00, зала селектарных нарад Дома Саветаў). Парадак дня: – «Аб ходзе рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы Магілёўскай вобласці на 2020 год»; – «Справаздача дэпутата абласнога Савета дэпутатаў па Вішнявецкай выбарчай акрузе № 40 Зянькова Віталя Іванавіча»;
Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС 27 жніўня правядзе бацькоўскі сход у рэжыме анлайн. Пра гэта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю ведамства. «Улічваючы сучасны рытм жыцця, мы прапануем бацькам, не выходзячы з дому, не адцягваючыся ад працы і паўсядзённых спраў, абмеркаваць пытанні дзіцячай бяспекі», – адзначылі суразмоўцы.
У Магілёве 29–30 жніўня арганізуюць восеньскія кірмашы выхаднога дня. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Два кірмашы размесцяцца з 11.00 да 18.00 на пляцоўках перад гандлёвымі цэнтрамі «Атрыум» і «Арбат». Таксама з 10.00 да 18.00 будзе працаваць кірмаш ля ГЦ «Крыніца» (мікрараён Саломенка). Тут арганізуюць гандаль плодаагародніннай сельскагаспадарчай прадукцыяй, рыбай, мясам і мяснымі паўфабрыкатамі, а таксама адкрыюць гандлёвыя аб’екты са школьнымі прыладамі і адзеннем.
Першынство Беларусі па выездцы прайшло на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы. У спаборніцтвах прымалі ўдзел юніёры і юніёркі 1999 г. нараджэння. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай федэрацыі коннага спорту. Па выніках спаборніцтваў у камандным першынстве другое месца занялі дзяўчаты Магілёўскай вобласці ў складзе: Ніканорава Анастасія на Заветнай, Сафонава Кацярына на Ваксайдзе, Янкоўская Анастасія на Ватыкане. Усе спартсменкі з’яўляюцца прадстаўніцамі ўстановы «МАЦАР па КС і СП».
З моманту ўводу ў эксплуатацыю новай тэхналагічнай лініі ў ААТ «Крычаўцэментнашыфер» выпушчана 9-мільённая тона цэменту. За студзень–ліпень прадпрыемствам выраблена 882 тысячы тон цэменту, тэмп росту да мінулага года склаў 101,6 працэнта. У ліпені – 162 тысячы тон цэменту. Аб’ём прамысловай вытворчасці за студзень–ліпень склаў Br111 млн.
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Міхайлавіч Ісачанка правядзе 28 жніўня ў Клічаўскім раёне прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента. Падчас прамой тэлефоннай лініі званкі будуць прымацца з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (02236) 7-89-52. Прыём грамадзян пройдзе з 12.00 да 14.00 у малой зале пасяджэнняў Клічаўскага райвыканкама. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02236) 7-92-95, 7-92-97. БЕЛТА
У Магілёве на беразе Дняпра ўсталёўваюць скейт-парк, пляцоўку для яго шукалі амаль год. Пра гэта расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.
З Краснаполля ў Чачэрск за 9 дзён на катамаранах і байдарках па рацэ Сож. Штогод летам вучні старэйшых класаў аграгарадка Яноўка Краснапольскага раёна праводзяць некалькі дзён у падарожжах. Каманду школьнікаў мы сустрэлі на другі дзень воднага паходу. 16 падлеткаў пад кіраўніцтвам дарослых аглядаебеларускія краявіды. Першы прыпынак – вёска Бакоў у Чэрыкаўскім раёне.
Завяршылі ўборку Глускі, Кіраўскі, Асіповіцкі раёны. На фінішнай прамой – аграрыі Бабруйскага, Быхаўскага, Касцюковіцкага раёнаў.
У Беларусі павялічваюцца нормы выдаткаў на харчаванне для навучэнцаў у сярэдніх школах–вучылішчах алімпійскага рэзерву. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства спорту і турызму № 28 ад 10 жніўня 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» пашырыла наменклатуру тэхнікі, якая пастаўляецца на рынак Рэспублікі Казахстан. Упершыню за шматгадовую гісторыю супрацоўніцтва на адрас казахстанскіх партнёраў была пастаўлена партыя лодак-касілак ЛК-12, паведамляецца на сайце Міністэрства прамысловасці. Лодкі-касілкі ўжо задзейнічаны на ачыстцы ад чароту возера Копа ў г. Какшатау і прыцягваюць увагу як спецыялістаў водных гаспадарак, так і абывацеляў. Па выніках першых дзён працы казахстанскім бокам адзначана высокая якасць і прадукцыйнасць гэтай тэхнікі.
Спыненне прамысловых вытворчасцей недапушчальнае ў сённяшніх умовах. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
Развіваць цыркулярную эканоміку плануюць у Магілёўскай вобласці. Планы сучаснага напрамку былі агучаныя на семінары «Асновы цыркулярнай эканомікі: ацэнка ўнутранага патэнцыялу і прыярытэты пераходу да цыркулярнай эканомікі Магілёўскай вобласці», які адбыўся ў Магілёве.
Новы рэнтгеналагічны апарат пачаў працаваць у Магілёўскім гарадскім траўмапункце. Ён стаў заменай больш старой мадэлі, якая рабіла здымкі яшчэ на плёнцы.
Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя распрацаваў метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2020/2021 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Чыгірынскі турыстычны кластар плануюць стварыць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў Яўген Якімаў – дырэктар ААТ «Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця», якое зараз займаецца стварэннем інфармацыйнай базы даных турыстычнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Чыгірынскага вадасховішча і прылеглых да яго тэрыторый. Знаходзіцца Чыгірынскае вадасховішча на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў у пойме ракі Друць. У цяперашні час вакол яго зарэгістравана і дзейнічае больш за сорак аграэкасядзіб і столькі ж баз адпачынку.