Архіў навін

«Хронікі аднаго года» – пад такой назвай адкрылася ў Магілёве выстава членаў Саюза мастакоў Беларусі. Творчыя людзі вобласці традыцыйна паказалі публіцы, што яны стварылі за год. Выставачная зала музея гісторыі Магілёва напоўненая вельмі рознымі творчымі работамі: ад абстрактных артаб’ектаў да вялікіх мастацкіх палотнаў. Ад прыгожых пейзажаў і кветкавых нацюрмортаў да карцін ваеннай тэматыкі мастака Барыса Пярвунінскіх. Ён прысвяціў іх 75-годдзю Перамогі.
Чэмпіянат Беларусі па спартыўнай гімнастыцы пройдзе ў Магілёве 15–17 верасня. Найлепшыя спартсмены краіны збяруцца пад зводамі Палаца гімнастыкі, як паведамілі ў прэс-цэнтры спартыўнай установы. Спаборніцтвы будуць праходзіць па раскладзе: 16 верасня 10.00–11.00–Размінка (мужчыны) 11.00–13.00–Спаборніцтвы (мужчыны) 13.00–13.15 –Парад адкрыцця спаборніцтваў 13.15–13.30 –Агульная размінка (жанчыны) 13.30–14.30 – Размінка на снарадах (жанчыны) 14.30–16.30 – Спаборніцтвы (жанчыны)
Турыстычны комплекс Бабруйскага раёна зноў прызнаны найлепшай у Беларусі зонай адпачынку ля вадаёма. «Наша месца» стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу на самае лепшае ўладкаванне і ўтрыманне месцаў карыстання павярхоўнымі воднымі абъектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму.
За цяперашні сезон Глускае райст плануе замарозіць больш за дзве тысячы тон ягад і грыбоў. Іх у насельніцтва закупляюць 14 нарыхтоўчых пунктаў і ўсе крамы раённага спажывецкага таварыства. Некаторая частка прадукцыі паступае на перапрацоўку ў цэх замарозкі на давальніцкіх умовах. Калі гаварыць аб перапрацоўцы ягад, то работнікі цэха пачалі ў гэтым сезоне з замаразкі клубніц.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў межах рэалізацыі рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «Стартап-тур»арганізуе сёння анлайн-вебінар «Прасоўванне і ўпакоўка бізнесу»для маладых прадпрымальнікаў, як паведаміла каардынатар рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» Наталля Карабец.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 верасня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка. З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
Прафілактычная акцыя «Колаў менш – небяспекі больш!» па папярэджанні ДТЗ з удзелам матацыклістаў стартавала ў Магілёўскай вобласці. Мерапрыемствы працягнуцца да 14 верасня, як паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Магілёўшчына далучылася да Адзінага дня бяспекі. Прадстаўнікі розных службаў праводзяць заняткі па прафілактыцы надзвычайных здарэнняў. Напрыклад, у вёсцы Семукачы Магілёўскага раёна вучням мясцовай школы ў гульнявой форме нагадалі правілы бяспечных паводзін. А таксама пазнаёмілі з асаблівасцю працы ратавальнікаў. Дзіцячы сад-школу ў Семукачах наведваюць дзеці з пяці суседніх вёсак. Усім ім у чарговы раз нагадалі, як паводзіць сябе на дарозе і што рабіць у выпадку задымлення або пажару. Тэматычныя дні бяспекі ў межах рэспубліканскай акцыі праводзяцца на працягу тыдня.
Адборачны этап дзіцячай шоу-праграмы «Чароўны малы.Next –2020» пройдзе 15 верасня ў 18.00 у Палацы культуры вобласці. Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 5 да 6 гадоў, як паведамляецца на афіцыйным сайце ўстановы культуры. У адборачным туры дзеці будуць «спаборнічаць» у трох этапах: візітная картка, танцавальны і вакальны конкурсы.
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме ХХІІ Міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2020», які плануецца правесці ў Магілёве 27–28 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
– Да нядаўняга часу працавала ў клічаўскай СШ № 1 настаўнікам пачатковых класаў. У мяне 19 гадоў стажу, вышэйшая адукацыя, дзве дадатковыя спецыяльнасці–педагог-псіхолаг і настаўнік інтэграванага класа.
Новыя тэхналогіі – не дзівацтвы начальства. Чавускі раён па вытворчасці малака з апошняга месца ў вобласці перамясціўся на сярэднія пазіцыі. За кошт чаго? У мінулым годзе малочныя надоі ў Чавускім раёне былі самымі нізкімі ў краіне: жывёлаводы недабралі трэць прадукцыі ад узроўню 2018-га. Ад каровы атрымалі ўсяго 2139 кілаграмаў малака–мінус больш за тону. Далей падаць было проста няма куды! Аграменеджарам трэба было прааналізаваць прычыны няўдач і ўзяцца за выпраўленне сітуацыі.
На ўборцы ўраджаю два маладыя кіроўцы перавезлі больш за 4 тыс. т збожжа, як паведаміла загадчыца аддзела праектнай дзейнасці Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Лугаўская.
Мерапрыемствы ў падтрымку міру, бяспекі і спакою ў Беларусі адбыліся ў шэрагу рэгіёнаў вобласці. У асноўным гэта былі велапрабегі, самым масавым з якіх стаў Бабруйскі. У горадзе на Бярэзіне выказацца за мірную і спакойную краіну выйшла (дакладней, выехала на двухколавых машынах) больш за 1000 чалавек.
У тралейбусным парку №1 Магілёва з’явіўся транспарт, аформлены сацыяльнай рэкламай МНС. Пра гэта паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
Вытворчасць паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў на заводзе газетнай паперы ў Шклове плануюць пачаць да канца верасня, –паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».
За студзень-ліпень 2021 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт рэгіёнаBr 43,6 млн.Удзельная вага іх фінансавых уліванняў – 4,4%. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Алею гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства заклалі сёння ў Бялынічах. Больш за 20 клёнаў высадзілі ў гарадскім парку ганаровыя госці фестывалю. «Наш парк ужо стаў сапраўднай славутасцю горада. І яго далейшае развіццё, з’яўленне такіх знакавых месцаў, як гэтая алея, яшчэ больш дапоўняць і ўпрыгожаць яго», – сказаў старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захаранка. У кожнага высаджанага дрэва ўстанавілі шыльду, на якой пазначана назва горада і год, калі ён прымаў Дзень беларускага пісьменства.
Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах» адбылося ў райцэнтры.
У Бялынічах урачыста адкрылі XXVІІ Дзень беларускага пісьменства. Са сцэны гучала літаратурная спадчына Уладзіміра Караткевіча, краязнаўчыя матывы, паданні і інтэрпрэтацыі гістарычных падзей, звязаных з Бялыніцкім краем, развіццём кнігадрукавання.
Абноўлены Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі адкрылі сёння падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.
У Бялынічах падчас Дня беларускага пісьменства ўрачыста адкрылі скульптурную кампазіцыю «З’яўленне іконы». Яна размясцілася каля царквы ў гонар іконы Божай Маці Бялыніцкай.
Шчыра вітаю ўдзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства. Гэта свята - асаблівая падзея ў культурным жыцці Беларусі. На яго пляцоўках адбываецца шматгалосы дыялог майстроў пяра - пісьменнікаў і паэтаў - пра лёс слова і культуры, сучаснасць і будучыню нашага народа. Тут сустракаюцца, узбагачаючы творчую ніву, літаратура, музыка, жывапіс і іншыя віды мастацтва.
Рэспубліканская алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў X–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе ў Беларусі ў верасні–снежні 2020 года, як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.
В городе на Березине установили крест на главный купол храма Святого Благоверного Великого князя Александра Невского, который сейчас строится. Это событие торжественное, потому что крест – благолепие церковное и для каждого православного человека является символом жизни вечной. Возглавил богослужение секретарь Бобруйской епархии протоиерей Сергий Коровинский.
Міжнародны круглы стол «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго: слова – стваральнае і разбуральнае», прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства, які адбудзецца 5 верасня анлайн. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі. «Мерапрыемства будзе праходзіць на анлайн-пляцоўцы Zoom. Удзельнікамі дыскусіі стануць эксперты з больш чым 10 краін: Беларусі, Расіі, Балгарыі, Сербіі, Малдовы, Украіны, Швецыі і іншых», – адзначылі ў Міністэрстве.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прыме ўдзел 6 верасня ў святкаванні XXVII Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах. Пра гэта паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю НББ.
ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу “Бабруйскаграмаш”» прэзентавала новую машыну для падачы вады і тушэння лясных пажараў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Загадчыца аддзела гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава расказала пра асаблівасці арганізацыі харчавання дзяцей у школах ва ўмовах COVID-19. «У гэтым годзе распрацаваны і зацверджаны міністрамі аховы здароўя і адукацыі метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19. Рэкамендацыі даведзены да ведама ўсіх устаноў адукацыі і зацікаўленых ведамстваў. Там, вядома, ёсць і патрабаванні да аб’ектаў харчавання», – расказала Ала Малахава.