Архіў навін

У Магілёве сёння праходзяць урачыстасці ў гонар свяціцеля Георгія Каніскага. З нагоды святкаванняў у абласны цэнтр прыбыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
У Беларусі вялікая ўвага надаецца эканоміі і рацыянальнаму выкарыстанню паліўна-энергетычных рэсурсаў, у тым ліку светлых нафтапрадуктаў. Арганізацыі Магілёўскай вобласці праводзяць вялікую працу, якая вядзе да іх эканоміі і выкарыстання з максімальнай эфектыўнасцю, расказаў загадчык групы тэхнічнага забеспячэння Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Яўген Мядзведнік.
У Магілёўскай вобласці прагаласаваць датэрмінова можна на 697 выбарчых участках. Тут створаныя неабходныя ўмовы, каб выбаршчыкі адчувалі сябе камфортна і бяспечна. Так, на выбарчым участку № 112 Магілёва, які размяшчаецца на базе СШ № 6, датэрміновае галасаванне арганізавана на першым паверсе, практычна побач з уваходам. «Гэта вельмі зручна, асабліва для пажылых людзей, якія ўжо не раз дзякавалі нам за прадбачлівасць», – расказала намесніца старшыні ўчастковай камісіі горада Магілёва № 112 Ірына Аляхновіч.
У Магілёўскай вобласці актыўна праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сёння свой голас за стабільнае развіццё нашай краіны і спорту аддаў біятланіст, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў індывідуальнай гонцы, трохразовы чэмпіён зімовых Універсіяд, двухразовы чэмпіён Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, а цяпер начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Сяргей Новікаў.
Другі электрадом пачалі будаваць у Магілёве. Пра гэта паведаміў дырэктар УКБ Магілёўскага аблвыканкама Ігар Бушлякоў. Упраўленне выступае заказчыкам аб’екта. Дом, гарачае водазабеспячэнне, ежападрыхтоўка і ацяпленне якога будзе забяспечана электрычнасцю, пачалі ўзводзіць на праспекце Шміта. Ён будзе 40-кватэрным. Здаць у эксплуатацыю плануюць у 2021 годзе.
Інвестыцыйны форум другім разам пройдзе ў Магілёўскім раёне 11 верасня. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», якое з’яўляецца адным з арганізатараў мерапрыемства.
У першы дзень датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло 4,66% выбаршчыкаў Магілёўскай вобласці. Усяго ў спісах грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам, налічваецца больш за 800 тыс. чалавек, паведамілі ў абласной камісіі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Асаблівасцю гэтага года з'яўлялася тое, што Пасланне прагучала не ў Авальнай зале Дома ўрада, а ў Палацы Рэспублікі. На мерапрыемства былі запрошаны больш за 2,5 тыс. чалавек з усёй Беларусі.
У Магілёўскай вобласці са жніўня змяніўся графік работы «гарачай лініі» па пытаннях прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі. Цяпер задаць пытанні па тэме і атрымаць кансультацыю можна з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 13.00 і з 13.20 да 18.00 па нумары тэлефона 8 (0222) 33 18 68, а таксама кругласутачна – 8 (0222) 63 53 60.
Аддаць свой голас у падтрымку таго ці іншага кандыдата змогуць усе, хто па тых ці іншых прычынах не будзе мець магчымасці прыйсці на выбарчыя ўчасткі 9 жніўня. Афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Абноўленую гарадскую дзіцячую бальніцу адкрылі сёння ў Бабруйску. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Магілёўскага аблвыканкама і Бабруйскага гарвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў, святары, медыцынскія работнікі, актыў і моладзь горада.
Сучасны біятлонны комплекс адкрылі сёння ў Чавусах пры раённай СДЮШАР. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама, Беларускай федэрацыі біятлона, грамадскіх аб’яднанняў, вядомыя біятланісты Дар’я Домрачава, Дзінара Алімбекава, Сяргей Новікаў і іншыя спартсмены, жыхары горада.
Гонкамі на 200 і 500 м прадоўжыўся ў Заслаўі чэмпіянат Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ. У дзённай частцы трэцяга дня рэгаты сталі вядомыя пераможцы яшчэ ў трох відах праграмы. У гонцы каноэ-адзіночак на 500 м першынстваваў Максім Пятроў з каманды Магілёўскай вобласці. Яго час на фінішы –1 хв 56,836 сек. Серабро на рахунку Максіма Крысько, які паказаў выніковыя 1 хв 58,369 сек. Яго таварыш па дружыне Іван Патапенка прыйшоў да фінішу трэцім – 1 хв 59,198 сек.
У Магілёўскай вобласці памочнікамі камбайнераў працуе 13 жанчын –у пары з бацькамі, братамі, мужамі. На Шклоўшчыне іх тры –больш, чым у іншых раёнах. Гэтыя экіпажы на асаблівым ўліку і ў пашане.
У кожным кутку нашай дзяржавы шмат увагі надаецца развіццю спартыўнай інфраструктуры, каб дзеці трэніраваліся і дамагаліся высокіх вынікаў на сусветнай арэне. Чавускі раён таму не выключэнне. Яго жыхары з нецярпеннем чакаюць, калі будзе ўведзена ў эксплуатацыю лыжаролерная траса і біятлоннае стрэльбішча. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 1 жніўня. У гэты ж дзень пройдзе першы этап чацвёртага сезона Кубка Беларускай федэрацыі біятлона.
Сёння Круглянскі раён наведаў міжнародны назіральнік ад СНД Віталь Бусько. Ён пабываў на двух выбарчых участках: № 2 у горадзе (размешчаны на першым паверсе РДК), і № 12 на сяле (месціцца ў памяшканні Цяцерынскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа). Па раёне Віталя Леанідавіча суправаджала намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама Анжэла Лукашэвіч.
Сёння ў Магілёўскай вобласці працуюць два міжнародныя назіральнікі ад СНД –Алена Шамаль і Віталь Бусько. На працягу дня яны наведаюць участкі для галасавання ў Магілёве, Магілёўскім раёне, Круглым, Бялынічах, Чавусах, Чэрыкаве, Крычаве.
Выплата пенсій у жніўні будзе праведзена датэрмінова, –паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. У ведамстве ўдакладнілі, што гэта зроблена для «стварэння пенсіянерам зручных умоў атрымання пенсій: мінімізацыі паездак, скарачэння сацыяльных кантактаў». Згодна з заканадаўствам, пенсіі выплачваюцца ў перыяд з 5 па 25 чысло на падставе графікаў выплат праз банкі, паштовыя аддзяленні, прадпрыемствы па дастаўцы пенсій.
Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц сустрэўся з жыхарамі мікрараёна «Сонечны». Такі дыялог з магілёўцамі, якія пражываюць у гэтай мікразоне, праходзіў другім разам. Папярэдніадбыўся менш за год таму.
У Магілёве сёння ўшаноўвалі медыцынскіх работнікаў Прыдняпроўскага краю, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу з COVID-19. Цырымонія прайшла ў Палацы культуры вобласці, дзе сабралася больш за 70 найлепшых прадстаўнікоў аховы здароўя і санітарнай службы рэгіёна.
У Беларусі з 1 жніўня павысяць бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца з Br246,78 да Br256,1 і будзе дзейнічаць да канца кастрычніка гэтага года.
2783 базу захоўвання і ўтылізацыі бранятанкавай маёмасці ў Магілёўскім раёне з 31 ліпеня афіцыйна пераймянуюць у ордэна Чырвонай Зоркі. Адпаведны загад падпісаны міністрам абароны Рэспублікі Беларусь. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі, адбудзецца каля помніка танку ІС-3, размешчанага на тэрыторыі в/ч 63615. Тут плануецца правесці рытуал перадачы ордэна Чырвонай Зоркі асабоваму складу вайсковай часці з удзелам міністра абароны генерал-маёра Віктара Хрэніна.
Пажар адбыўся каля гадзіны ночы ў аўторак 28 ліпеня ў аграгарадку Пратасевічы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Гарэў драўляны цялятнік на тэрыторыі малочнатаварнай фермы «Пратасевічы» ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзаб». У выніку пажару знішчана 45 кв. м. даху, пашкоджаныя сцены цялятніка. Загінула 19 цялят ва ўзросце аднаго месяца, як расказалі суразмоўцы. Супрацоўнікі МНС сумесна з работнікамі фермы выратавалі 14 цялят. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага з 75-годдзем. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. «Ваша багатая творчая біяграфія і адданае служэнне сцэне выклікаюць шчырую павагу і падзяку шматлікіх прыхільнікаў. Яркі талент і высокі прафесіяналізм па праве заслужылі прызнанне калег і шчырую любоў гледачоў», – гаворыцца ў віншаванні.
Найлепшы спосаб зрабіць дзяцей добрымі – гэта зрабіць іх шчаслівымі. А што трэба для шчасця дзіцяці? Правільна. Перш за ўсё–бацькі, якія любяць цябе і клапоцяцца пра цябе. Якімі б выдатнымі ні былі ўмовы ў дзіцячым доме, нішто на свеце не заменіць сямейнае цяпло. Каб дзеці раслі ў атмасферы добразычлівасці і хатняй утульнасці, наша дзяржава адкрывае дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Паўгода таму, як навагодні і калядны падарунак, у Бабруйску з’явіўся сёмы па ліку і юбілейны–50-ы–у вобласці такі дом для сям’і Парфёнавых.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц наведаў Мсціслаў і сустрэўся з жыхарамі раёна. Удзел у сустрэчы прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк.
У Краснапольскім раённым Цэнтры культуры старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў сустрэчу з актывам раёна і прадстаўнікамі працоўных калектываў. Гутарка прайшла пры ўдзеле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Марзалюка.
Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы – разам!» наведае Магілёўшчыну. Вялікі святочны канцэрт пад лозунгам «За Беларусь!» адбудзецца 29 ліпеня а 18.00 у Цэнтры культуры і вольнага часу «Орион» Глуска.
З першых дзён барацьбы з COVID-19 Беларускі фонд міру аказвае дапамогу ўстановам аховы здароўя. На гэтыя мэты ўжо адрасавалі больш за Br50 тыс. Як паведаміў старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Андрэй Нікіцін, дапамога прыйшла ў выглядзе дэзсродкаў, сродкаў індывідуальнай абароны для тых, хто знаходзіцца на перадавой барацьбы з COVID-19, – урачам, якія працуюць з інфікаванымі каранавірусам пацыентамі. Арганізацыя падставіла плячо сацустановам – дапамагла ім забяспечыць санітарна-супрацьэпідэмічны рэжым.