Архіў навін
Малочная прадукцыя «Бабушкиной крынки» паступіла ў магазіны кітайскай правінцыі Цзянсу – пабраціма Магілёўскай вобласці, паведамілі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.
У канцы красавіка першы кантэйнер пітнога малака магілёўскага прадпрыемства прыбыў у адміністрацыйны цэнтр правінцыі – горад Нанкін, а ўжо ў маі малако паступіла на прылаўкі чатырох магазінаў карпарацыі «Суга Супермаркет».
Свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст-2019» плануецца правесці ў Мсціславе 2-3 жніўня. Пра гэта паведаміў метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай і культурна-масавай работы РЦКіНТ Анатоль Вольскі.
Паводле слоў суразмоўцы, падрыхтоўка да свята ўжо стартавала. Перад культработнікамі стаіць задача прыўнесці ў фестываль нешта новае і незвычайнае.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Найлепшы экспарцёр 2018 года» адбылася ў Мінску ў малой зале Палаца Рэспублікі. У конкурсе, які праходзіў дванаццаты год запар, найлепшымі сталі 22 прадпрыемствы. У іх ліку наша ААТ «Папяровая фабрыка “Спартак”».
Акрамя таго, шэраг прадпрыемстваў удастоены заахвочвальных дыпломаў. Гэта РВУП «Завод газетнай паперы», ЗТАА «ВМГ Індустры», ААТ «Магілёўскі металургічны завод», «Беларускі цэментны завод», сялянская (фермерская) гаспадарка «Дзіяна».
У студзені-красавіку 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1 126 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 85,4 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 47,2 тыс. кв. м, або 55,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 37,3 тыс. кв. м.
Інавацыйны ліфт сумеснай вытворчасці беларускага ААТ «Магілёўліфтмаш» і расійскага АТ «Воздухотехника» прэзентавалі ў Маскве.
VI Міжнародная спартакіяда сярод ветэранаў і кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту, прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, адбудзецца ў Магілёве 29-30 мая. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі са сканчэннем навучальнага года традыцыйна з 25 мая па 5 чэрвеня МУС праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!», паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Кіроўцам у гэты перыяд неабходна рухацца ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. За невыкананне гэтага патрабавання правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2-х базавых велічынь.
Да 4 жніўня можна даслаць работы на трэці конкурс Магілёўскага фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Словы». Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Для ўдзелу ў творчым спаборніцтве трэба стварыць з дапамогай любой наяўнай тэхнікі кароткае відэа (да пяці хвілін), загрузіць яго на Youtube, даслаць спасылку і кароткую інфармацыю пра фільм і сябе на адрас cgimogilev@gmail.com.
Удзельнікі міжкантынентальнага веламарафона «Beibitshilik jane birlik. Peace and unity», прысвечанага Дню адзінства народа Казахстана і Году моладзі, 27 мая наведаюць Бабруйск. Для гасцей арганізуюць экскурсію па горадзе.
Велапрабег стартаваў у Лондане 30 красавіка. У планах у шасцярых яго ўдзельнікаў – пераадолець 5 830 км, перасячы тэрыторыі сямі краін і больш за 50 гарадоў. У іх ліку Брэст, Бяроза, Мір, Мінск, Бабруйск, Гомель. Са славутасцямі беларускіх гарадоў казахі азнаёмяцца 23-29 мая.
Агляд строю і песні, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца 27 мая ў ліцэі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Свае ўменні і навыкі ў конкурсе прадэманструюць старшакласнікі Магілёва.
Журы, у склад якога ўвойдуць ветэраны афганскай вайны, выкладчыкі фізкультуры, прадстаўнікі спецназа, будуць ацэньваць выступленні ўдзельнікаў па некалькіх крытэрыях. У ліку асноўных – знешні выгляд, дысцыпліна і рух строю, раўненне, выкананне каманд, выразнасць рапарту, дыстанцыі, інтэрвалы і інш.
Пачатак мерапрыемства – у 14.30.
Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе на самую лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.
У Беларусі зацверджаны новы пералік лекавых сродкаў, рэалізуемых без рэцэпта ўрача. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым партале.
Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 10 красавіка 2019 года нумар 27 без рэцэпта рэалізуюцца гомеапатычныя лекавыя сродкі, за выключэннем лекавых форм, прызначаных для ін'екцый.
Дакумент ад 5 чэрвеня 2012 года нумар 55 «Аб устанаўленні пераліку лекавых сродкаў, рэалізуемых без рэцэпта ўрача» прызнаны страціўшым сілу. Пастанова ўступае ў сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.
Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 314 ад 21 мая 2019 года зацвердзіў комплекс мер па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы нумар 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны», паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Парковачныя месцы для інвалідаў арганізуюць каля ўсіх спартыўных аб’ектаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску на адлегласці не больш за 350 м ад уваходаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.
Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» пры садзейнічанні дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў выпусціў разнапланавую паштовую прадукцыю, паведамілі ў прэс-службе «Белпошты».
Адкрыты чэмпіянат Узброеных Сіл па парашутным спорце праходзіць у Бабруйску, паведамляецца на сайце Міністэрства абароны.
У чэмпіянаце, які працягнецца да 25 мая на базе 83-га інжынернага аэрадромнага палка Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, удзельнічае 16 мужчынскіх і 6 жаночых каманд, якія прадстаўляюць Узброеныя Сілы і аэраклубы ДТСААФ Беларусі, а таксама адна мужчынская і адна жаночая каманды ад УС Расіі.
Праграма ўключае практыкаванні па класічным парашутызме (скачкі з парашутам на дакладнасць прызямлення і індывідуальныя акрабатычныя скачкі).
Напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Магілёўскай мытні створаныя аператыўна-інфармацыйныя групы для інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб.
З 7 чэрвеня па 7 ліпеня інфармацыю аб парадку перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза можна даведацца па нумарах тэлефонаў:
– аператыўна-інфармацыйная група Магілёўскай мытні: 8 (0222) 29 90 09 (кругласутачна).
– аператыўна-інфармацыйны цэнтр мытных органаў Рэспублікі Беларусь: 8 (017) 218 94 26 (кругласутачна).
Вялікі гарадскі пікнік правядуць ў Магілёве 29 чэрвеня. Мерапрыемства адбудзецца ў межах святкавання Дня горада, паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Месцам правядзення пятага пікніка стане парк у Падніколлі. Тут з 12.00 да 19.00 адпачываючым прапануюць весела, культурна правесці час на прыродзе з сям’ёй і сябрамі.
Па словах суразмоўцаў, у гэтым годзе наведвальнікаў чакае яшчэ больш цікавых пляцовак, тэматычных зон і зручны фудкорт. Пікнік па-ранейшаму застаецца бясплатным для наведвання і зонай, свабоднай ад алкаголю і тытуню.
Бясплатны семінар па актуальных пытаннях самазанятасці і прадпрымальніцкай дзейнасці для грамадзян працаздольнага ўзросту, не занятых у эканоміцы, арганізуюць 28 мая ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры развіцця малога прадпрымальніцтва, які выступае арганізатарам мерапрыемства.
Зацікаўленых чакаюць у 10.00 у канферэнц-зале УКП «Магілёўскі ГЦРМП» (вул. Ленінская, 21, 3 паверх). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (80222) 23 09 21, 23 08 63.
Сход абласнога бацькоўскага актыву «За бяспечнае лета!» адбудзецца сёння ў Магілёве на базе гімназіі №3. У мерапрыемстве, якое традыцыйна пройдзе ў форме палілога, прымуць удзел прадстаўнікі ўпраўленняў і камітэтаў аблвыканкама, УУС, МНС, АСВОДа, пракуратуры, бацькоўскай грамадскасці рэгіёна, псіхолагі і настаўнікі.
Завяршыўся першы дзень працы экспедыцыі пошукавага клуба «Віккру» і 52-га АСПБ Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Слаўгарадскім раёне. Палявыя пошукавыя работы праводзіліся на месцах баёў у ліпені 1941 года частак і злучэнняў 20-га, 28-га стралковых і 25-га механізаванага карпусоў Чырвонай Арміі на тэрыторыі Гіжэнскага і Васькавіцкага сельскіх саветаў.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі разам з Міністэрствам адукацыі плануе выпусціць унікальнае для нашай краіны выданне – друкаваны летапіс студатрадаўскага руху ад пачатку яго зараджэння і да нашага часу. Гэтая вялікая і займальная гісторыя пачынаецца яшчэ ў далёкім 1963 годзе... У кнігу ўвойдуць матэрыялы, якія ўдасца сабраць падчас маштабнай акцыі «Біяграфія маладосці нашай». Пра яе старт абвясцілі яшчэ ў красавіку гэтага года, цяпер актыўна ідзе збор інфармацыі.
Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў прыбудзе ў нашу вобласць 30 мая. Да 4 чэрвеня «Полымя міру» пабывае ў Магілёве, Бабруйску, Горках, Шклове, Быхаўскім і Слаўгарадскім раёнах.
Тэлеканал «Беларусь 4 “Магілёў”» пакажа ў запісе сустрэчу агню ў абласным цэнтры і канцэрт з плошчы Славы. Эфіры: 1 чэрвеня – 21.00, 2 чэрвеня – 10.40.
У Шклоўскім раёне мясцовы жыхар устанавіў памятны знак «У памяць пра зніклых без вестак жыхароў вёскі Загор’е». Уладзімір Лабузноў такім чынам увекавечыў памяць землякоў, якія не вярнуліся з вайны.
У гады Другой сусветнай вайны загінула 8 жыхароў Загор’я. Дзед Уладзіміра і яшчэ 8 аднавяскоўцаў прапалі без вестак. У памяць пра іх уласнымі сіламі мужчына ўстанавіў Камень Памяці. Разам з ім з’явілася і алея з 9 дубоў.
Усяго на тэрыторыі Шклоўскага раёна знаходзіцца 55 воінскіх пахаванняў і 25 памятных знакаў. Пахавана амаль 2,5 тыс. чалавек, але вядомыя імёны толькі 605.
У Беларусі распрацаваны праекты ўказа Прэзідэнта і пастановы Савета Міністраў, якія прадугледжваюць ўкараненне энергаэфектыўных мерапрыемстваў у шматкватэрным жыллі. Пілотныя праекты плануецца рэалізаваць у Магілёўскай і Гродзенскай абласцях, паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі – дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашанка на адкрыцці Міжнароднага навучальнага семінара па рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года.
Беларусь з’яўляецца прыкладам добрых узаемаадносін розных рэлігій. Такое меркаванне выказаў сёння падчас сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр.
Развіццё эканамічнага супрацоўніцтва паміж Магілёўскай вобласцю і Аўстрыяй было сёння ў цэнтры ўвагі на сустрэчы старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аўстрыі ў Беларусі Алаізіі Вергетэр.
Медали II Европейских игр представили в Мирском замке.
Выкарыстанне беспілотнікаў у месцах спаборніцтваў і каля гасцініц забаронена на час II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 мая падпісаў указ нумар 191 «Аб мерах бяспекі ў перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года». Ён апублікаваны на інтэрнэт-партале pravo.by. Згодна з дакументам, у Мінску і Мінскім раёне з 17 чэрвеня па 2 ліпеня ўводзяцца дадатковыя меры бяспекі.
Другі тур інтэлектуальнай гульні сярод ветэранскіх каманд Магілёва адбудзецца 23 мая ў 16.00 у актавай зале гімназіі № 3. Пытанні спаборніцтва будуць прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Переводчик