Архіў навін

У магілёўскі Свята-Мікольскі жаночы манастыр вернуты выкрадзены абраз ХІХ стагоддзя. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.
Журналісты АТН Белтэлерадыёкампаніі правядуць тэлегледачоў па ўсім маршруце эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга. «Аўтары дзённікаў кантынентальнага форуму «Игры.by» Станіслаў Ліпскі і Андрэй Казлоў адправяцца ў цэнтр Рыма, каб разам са знакамітымі спартсменамі даць старт эстафеце агню ва ўнікальным музеі «Алтар свету». Запаляць факел нашы алімпійскія чэмпіёны, імёны якіх 3 мая першымі даведаюцца гледачы“Беларусь 1”», – расказалі ў прэс-службе.
Забарону на наведванне лясоў увялі ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 мая кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 18-ці з 21 раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры дзейнічаюць у Глускім, Клічаўскім, Краснапольскім і Чавускім раёнах з 25 красавіка, а ў Бялыніцкім, Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім, Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Круглянскім, Магілёўскім, Мсціслаўскім, Асіповіцкім, Слаўгарадскім, Хоцімскім, Чэрыкаўскім і Шклоўскім раёнах – з сённяшняга дня, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
На алеі Памяці пахаваных вёсак Слаўгарада сёння прайшоў мітынг-рэквіем «Доўгае рэха Чарнобыля», прысвечаны 33-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Магілёўскага абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, ліквідатары наступстваў катастрофы, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасць і моладзь. Яны ўсклалі вянкі і жывыя кветкі да памятнага знака і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб тых, хто аддаў свае жыцці за выратаванне іншых людзей і зямель.
11.00 – спартыўнае мерапрыемства «#ВелаБабруйск» пас. Яловікі (Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні г. Бабруйска «Вечны агонь») – вул. Мінская – вуліца Карбышава – дзяржаўная ўстанова «Хакейны клуб “Бабруйск”». Пляцоўка дзяржаўнай установы «Хакейны клуб “Бабруйск”» 12.00 – 17.00 Святочнае мерапрыемства «Бабруйск сустракае Першамай», прысвечанае святу працы:
Беларускія і расійскія памежнікі абмеркавалі парадак пропуску ўдзельнікаў і балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў з Расіі ў Беларусь. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта Беларусі.
Міністэрства энергетыкі прапрацоўвае магчымасць дазволу падключэння да электразабеспячэння фізічнымі асобамі аб’ектаў, якія знаходзяцца па-за межамі прыдамавой тэрыторыі. Адпаведныя прапановы Мінэнерга накіравала ў Міністэрства юстыцыі, паведаміў падчас прыёму па асабістых пытаннях у Магілёўскім аблвыканкаме міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, адказваючы на зварот жыхара Клімавіч.
Памятныя знакі «У гонар 75-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады» ўручылі сёння адзінаццаці жыхарам Магілёва. Урачыстая цырымонія адбылася ў Гарадской выставачнай зале.
Мемарыяльныя мерапрыемствы пройдуць у Магілёўскай вобласці ў дзень чарнобыльскай трагедыі. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правёў праверку Палыкавіцкага сельвыканкама па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў і выканання патрабаванняў зямельнага заканадаўства. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні КДК Аляксей Іглікаў. Устаноўлена 13 выпадкаў невыканання ўмоў прадастаўлення зямель, у 4 з іх грамадзяне нават не прыступілі да заняцця ўчасткаў, у 9 – парушылі тэрміны будаўніцтва жылых дамоў. Пры гэтым прадугледжаныя ў названых выпадках меры ўздзеяння па «даўгабудах» сельвыканкам не прымаў.
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху па прафілактыцы ДТЗ з удзелам матацыклістаў, веласіпедыстаў і скутарыстаў пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскай вобласці. Дэвіз мерапрыемства – «Колаў менш – небяспекі больш», паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. «З надыходам цёплых дзён кіроўцы двухколавага транспарту масава выязджаюць на дарогу, – адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі. – Ужо цяпер на дарогах рэгіёна такога транспарту становіцца ўсё больш. Не прымушаюць сябе чакаць і аварыі з іх удзелам».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 красавіка першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін. З 14.00 да 16.00 па нумары (80222) 29 90 02 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
«Белпошта» да II Еўрапейскіх гульняў выпусціла мастацкія маркіраваныя канверт і картку. Дызайн для навінак паштовай прадукцыі распрацавала Марына Віткоўская, паведамілі на прадпрыемстве. Канверт паступіў у продаж ужо з 19 красавіка, картку можна будзе набыць з 25 красавіка ў аддзяленнях паштовай сувязі, магазіне «Филателия», а таксама ў інтэрнэт-магазіне «Белпошты».
Пенсіянеры з 1 мая змогуць ездзіць на электрычках за паўцаны, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа. Гэта прадугледжана ўказам №176 ад 29 красавіка 2011 года «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».
У Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу» высадзілі больш за 3,5 млн. саджанцаў лесаўтваральных парод, аблесена каля 130 га плошчаў. У праекце прыняло ўдзел 8,5 тыс. чалавек, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Свята двара пройдзе 27 красавіка па вул. Гагарына, 34 у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося 5 пажараў, 3 разы ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці, ліквідавана 2 лясныя пажары ў Бабруйскім раёне. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Асіповічы ў чаканні здачы новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы. Гэта будзе буйны медыцынскі комплекс з сучасным дыягнастычным і хірургічным абсталяваннем. Цяпер у сяміпавярховы будынку поўным ходам ідуць аддзелачныя работы. Гэта будоўля ў Асіповічах сёння №1. Нагадвае вялікі шматузроўневы мурашнік. Працуе на аб’екце 18 падрадных арганізацый, 210 чалавек, 6 дзён на тыдзень.
Алею Памяці адкрыюць у Крычаве. Падрыхтоўчыя працы ідуць поўным ходам. На пляцоўцы, дзе яна размесціцца, крычаўляне працавалі падчас рэспубліканскага суботніка: укладвалі тратуарную плітку і наводзілі парадак.
Спецпаказ фільма «Недатыкальнасць» і знаёмства з творчай групай стужкі прайшлі ў Магілёўскім кінатэатры «Ветразь». Мерапрыемства адбылося ў межах святкавання 95-годдзя беларускага кіно.
У Магілёве на працягу месяца абследуюць безгаспадарчыя домаўладанні і створаць рэестр старога і пустога жылля. Такую задачу паставіў на пашыранай нарадзе ў гарвыканкаме яго старшыня Уладзімір Цумараў.
На адкрытай зялёнай пляцоўцы каля Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя па вуліцы Грышына высадзілі алею. У мерапрыемстве, прымеркаваным да 100-гадовага юбілею нацыянальнай сістэмы аховы здароўя, прынялі ўдзел кіраўнікі ўстаноў санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна на чале з галоўным дзяржаўным санітарным урачом Магілёўскай вобласці Святланай Нячай.
У Магілёве ідзе адключэнне ацяплення на сацыяльных аб’ектах. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў, паведамілі ў гарвыканкаме. Цяпло перастае паступаць у дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага абслугоўвання, музеі, архівы, бібліятэкі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб павышэнні пенсій», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены з 1 мая ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. Фактычны заработак пенсіянераў будзе скарэкціраваны зыходзячы з сярэдняй зарплаты па краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6,5 працэнта.
Новы парадак правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці пачне дзейнічаць з 1 чэрвеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 красавіка 2019 года нумар 256, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Цяжкаатлетка Дар’я Навумава падзяліліся ўражаннямі ад нядаўняга выступлення на чэмпіянаце Еўропы ў Батумі. Спартсменка, якая прывезла з Грузіі золата і срэбра чэмпіянату Еўропы, пакуль сканцэнтравана на найбліжэйшых стартах – у верасні ў Тайландзе пройдзе чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы. «Пасля чэмпіянату Еўропы ў нас быў тыдзень для адпачынку. Цяпер пачынаем трэніравацца, рыхтуемся да чэмпіянату свету», – сказала спартсменка. Па словах дзяўчыны, кожны тыдзень у яе дзевяць трэніровак працягласцю каля дзвюх гадзін.
Фінал абласнога конкурсу юных мадэльераў «Залатое вераценца-2019» пройдзе 25 красавіка ў Магілёве, паведаміла метадыст інструктыўна-метадычнага аддзела ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Аліна Клачкова. Спаборніцтва збярэ ў 11.00 у канцэртнай зале абласнога цэнтра творчасці (пр-т Міру, 23а) прадстаўнікоў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэгіёна. Увазе гледачоў і журы хлопцы і дзяўчаты прадставяць 27 калекцый адзення.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды спартсменам і трэнерам па цяжкай атлетыцы. Урачыстая цырымонія адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці.