Архіў навін

Прэм’еру фантастычнай казкі «Іншапланецяня» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Паводле слоў суразмоўцаў, спектакль задуманы як выязны. З ім трупа драмтэатра наведае школьныя і аздараўленчыя лагеры, а таксама дзіцячыя сады рэгіёна. Юныя гледачы ўбачаць новую казку гэтым летам. Першы паказ адбудзецца ў пачатку чэрвеня.
Вясёлае і займальнае свята падрыхтаваў для дзяцей Магілёўскі інстытут МУС. Мерапрыемства прымеркавана да Дня абароны дзяцей, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка. Упершыню на свяце пройдзе конкурс кампазіцый з паветраных шароў сярод каманд курсаў факультэта міліцыі. Тут прадставяць музычна-забаўляльную праграму з гульнямі, лялькамі, паветранымі шарамі, выступленнямі прафесійныхклоўнаў. Дзеці змогуць «намаляваць» святочнае тату, пачаставацца прысмакамі, папкорнам і салодкай ватай.
Праект «Летняя сцэна» пачне працу ў музеі Бялыніцкага-Бірулі г. Магілёва 1 чэрвеня. На працягу трох месяцаў магілёўцам і гасцям горада дадуць магчымасць у выхадныя дні прыходзіць з маленькімі слухачамі ў двор музея на канцэрты класічнай музыкі для дзяцей, знаёміцца з шэдэўрамі сучаснай класікі ў выкананні выдатных сталічных музыкантаў, атрымліваць асалоду ад чорна-белага кінематографа пад шатамі ліп разам з праектам «Кінема» і нават танцаваць кубінскую румбу, падпяваючы Siboney прыезджаму комба. Тут таксама можна будзе выпіць гарачыя напоі і сітро.
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 72 жыхаркі Мінска, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У 2019 годзе спаўняецца 450 гадоў з часу першага згадвання Дрыбіна ў летапісах. Яго заснаванне адносяць да 1569 года. І ў гонар гэтай знамянальнай даты ў сталіцы шапавалаў адсвяткуюць юбілей у пачатку восені. Як адзначылі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, праграма мерапрыемстваў будзе насычанай, удзел у іх прымуць знакамітыя ўраджэнцы Дрыбіншчыны. Ну а першы падарунак гарадскому пасёлку жыхары ўжо паднеслі. Сіламі жылкамгаса да юбілейнай даты быў устаноўлены памятны знак на скрыжаванні вуліц Першамайская і Леніна.
У Быхаўскім раёне з прычыны пажару на ферме загінулі цяляты. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Паведамленне аб узгаранні цялятніка ААТ «Валадарскі», размешчанага ў в. Нераж, паступіла ў службу МНС 28 мая ў 14.31. Да прыбыцця ратавальнікаў работнікі фермы выратавалі 15 цялят з часткі фермы, якая не гарэла.І ўсё ж значнай шкоды пазбегнуць не ўдалося: агонь знішчыў дах і перакрыцце на ўсёй плошчы над будынкам, загінулі 34 цяляты да 1 года.
Акцыя «Магілёў – здаровы горад», прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню і II Еўрапейскім гульням, а таксама «Вальс выпускнікоў» пройдуць 30 мая ў абласным цэнтры. Мерапрыемствы адбудуцца ў межах прафілактычнага праекта «Магілёў – здаровы горад», паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Дзіцячы аздараўленчы лагер «Арляня» ў Клімавіцкім раёне плануе ў бягучым годзе прыняць на аздараўленне першую групу расійскіх школьнікаў. Пра гэта паведаміла дырэктар Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Рэгіна Аляксеенка. Расійскіх дзяцей тут чакаюць у ліпені-жніўні падчас чацвёртай змены. Гэта будуць школьнікі з суседняга Шумяцкага раёна. «Зараз вядзецца набор першай групы, прапрацоўваюцца пытанні фінансавання і аплаты тураў», – патлумачыла дырэктар цэнтра.
Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 6-7 ліпеня. Пра гэта паведаміў сёння начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алег Стальмашок падчас рабочага пасяджэння, дзе разглядаліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення фестывалю.
Больш за 1 тыс. га дэградаваных і неэфектыўна асушаных балот адноўлена ў Магілёўскай вобласці на працягу года ў выніку рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання Магілёўскай вобласці занялі прызавыя месцы ў Рэспубліканскім аглядзе дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў, дзяцей-інвалідаў на самую лепшую пастаноўку работы па абслугоўванні, стварэнні здаровых і бяспечных умоў іх пражывання, ахове працы па выніках 2018 года. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Так, трэція месцы ў сваіх намінацыях заваявалі Чавускі псіханеўралагічны дом-інтэрнат і Вясноўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
У Брэсце 12 мая пачала сваё «бегавое» падарожжа па краіне эстафета «Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў, а разам з ёй стартавалі і «Еўрапейскія забегі» #velcombegom. Гэта вялікі дабрачынны праект у дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі, які сёлета стаў, па сутнасці, параскладнікам II Еўрапейскіх гульняў.
Апошні званок празвініць для 15,8 тыс. выпускнікоў школ Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
Конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці абвешчаны ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.
Курэнне ва ўсіх беларускіх пасажырскіх паяздах будзе забаронена з 27 ліпеня, паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі. З 27 ліпеня забараняецца курэнне ва ўсіх пасажырскіх паяздах. Гэта норма замацавана ў пункце 35 главы 11 Палажэння аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў, вытворчасці, абароту і выкарыстання электронных сістэм курэння, вадкасцей для электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню, зацверджанага дэкрэтам ад 24 студзеня 2019 года №2.
Спецыяльныя палосы для транспарту II Еўрапейскіх гульняў выдзеляць на праспектах Дзяржынскага і Пераможцаў, а таксама на вуліцы Няміга. Аб гэтым у прэс-цэнтры выдавецкага дома «Беларусь сёння» заявіў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вадзім Гаркун.
ЦВК прапануе правесці выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада, членаў Савета Рэспублікі - 7 лістапада. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Старшыня ЦВК праінфармавала, што на маючай адбыцца сустрэчы з кіраўніком дзяржавы «будзем прапаноўваць 17 лістапада, а для выбараў членаў Савета Рэспублікі - 7 лістапада». Пасля таго як Прэзідэнт вызначыць дату парламенцкіх выбараў, пачнецца падрыхтоўка адпаведных указаў. Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, іх трэба рыхтаваць ужо ў ліпені.
Рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў руху адбудзецца ў Бабруйску 28 мая – 1 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. У традыцыйным спаборніцтве, якое пройдзе ў 47-ы раз, возьмуць удзел каманды-пераможцы аналагічных рэгіянальных спаборніцтваў з шасці абласцей рэспублікі і горада Мінска, а таксама атрады ЮІР з Расіі, Казахстана і Азербайджана.
У Клімавіцкім раёне на вадаёмах патанула трое дзяцей. Клімавіцкі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па названых фактах.
Абласныя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч» пройдуць з 29 мая па 2 чэрвеня ў Магілёве і Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў абласным вучэбна-метадычным цэнтры фізічнага выхавання насельніцтва. У Магілёве на стадыёне ДЮСШ «Юнацтва» (пр-т Міру, 4) і ў аграгарадку Вейна адбудзецца шэраг вырашальных матчаў. Пераможцы занальных этапаў спаборніцтваў будуць змагацца за магчымасць прадставіць рэгіён на рэспубліканскім фінале.
Магілёўская футбольная каманда «Днепр Stars», у склад якой уваходзяць артысты, работнікі рэгіянальнага тэлебачання, фатографы і прадстаўнікі іншых творчых прафесій, правядзе юбілейны матч 31 мая на стадыёне «Спартак». Супернікам арт-суполкі стане юнацкая зборная каманда навучэнцаў устаноў адукацыі горада на Дняпры. Гульню прымяркуюць да Дня абароны дзяцей.
Х Міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства. На творчых пляцоўках свята выступяць музыканты з Беларусі, а таксама Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Літвы, Эстоніі і ўпершыню з Іспаніі.
Выстава «Крок да нажніц» адкрыецца сёння ў Магілёве. Экспазіцыя, якую сабраў Дзмітрый Сурскі, размесціцца ў музеі этнаграфіі, паведамілі ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. «Хто больш за ўсё ведае пра нажніцы? Чалавек, які іх праектаваў, – адзначылі суразмоўцы. – Дзмітрый Сурскі распрацаваў 12 прамысловых узораў нажніц падчас працы ў беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі. І сабраў калекцыю больш за 300 нажніц».
Глуск прыме абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» сёлета. Арганізатары мерапрыемства прыступілі да распрацоўкі праграмы свята, паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч. Традыцыя праводзіць абласныя «Дажынкі» ў розных раёнах Магілёўшчыны зарадзілася ў 2014 годзе: Тады найлепшых хлебаробаў рэгіёна ўшаноўвалі ў аграгарадку Мышкавічы Кіраўскага раёна. На наступны год пляцоўкай для правядзення фестывалю-кірмашу быў абраны гарадскі пасёлак Круглае. Сталіцамі правядзення форуму таксама станавіліся Мсціслаў і Клічаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Амаль 15 тыс. валанцёраў БРСМ будуць працаваць на II Еўрапейскіх гульнях, расказаў першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрый Варанюк у эфіры тэлеканала СТБ.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы сустрэўся з будучымі кіраўнікамі сельскагаспадарчых арганізацый і кадравым рэзервам Магілёўскага аблвыканкама. Мерапрыемства адбылося ў межах выязнога семінара.
У Гомелі завяршыўся VI Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «ФАВОР» для знаўцаў асноў хрысціянскай культуры. Найлепшай знаўцай у гэтым годзе прызнана каманда «Соль зямлі» Бабруйскай епархіі. Пра гэта паведаміў сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сяргей Каравінскі.
У Клімавічах адбылося ўрачыстае адкрыццё XVIII Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». На чатыры дні горад стане сталіцай свята дзяцінства, дружбы і творчасці, якое сабрала калектывы з 8 краін – больш за 700 удзельнікаў.
«Полымя свету» прыбудзе ў Магілёў 30 мая. Сімвал маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульняў Магілёўшчына сустрэне на Буйніцкім полі. Факеланосцамі стануць знакамітыя магілёўцы і прафесійныя спартсмены.