Архіў навін

Дырэктар УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Аляксей Рыгоравіч Марчанка 13 сакавіка правядзе прамую тэлефонную лінію. З 12.00 да 13.00 па нумары (80222) 73-56-50 жыхары рэгіёна змогуць задаць кіраўніку пытанні, якія тычацца праблемных момантаў, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці.
Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Іванавіч Русы 14 сакавіка з 11.00 да 12.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Слаўгарадскім райвыканкаме (вул. Кастрычніцкая, д. 3, кабінет 28). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне ў Слаўгарадзе (802246) 79 685 альбо па адрасе: Слаўгарад, вул. Кастрычніцкая, д. 3, кабінет 11.
Наш рэгіён далучыўся да рэспубліканскай акцыі ДАІ «Беражыце дзяцей!», якая будзе працягвацца да 15 сакавіка і накіравана на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Пра гэта паведамілі ў УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. За 2018 год на дарогах рэгіёна з удзелам непаўналетніх адбылося 55 дарожна-транспартных здарэнняў: 2 падлеткі загінулі, 58 дзяцей атрымала траўмы.
Майстар-кандытар ААТ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»» Іна Варэннікава заваявала залаты медаль на міжнародным конкурсе кандытарскіх дэкарацый, які прайшоў падчас міжнароднай выставы ExpoSweet у Варшаве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Такую высокую ўзнагароду неаднаразовы пераможца і прызёр розных спаборніцтваў атрымала за дэкаратыўную кампазіцыю з мадэльнай пасты.
Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці праводзіць Мэтавы комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзельнікамі дарожнага руху. Узмоцнены кантроль за выкананнем ПДР пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі працягнецца да 12 сакавіка, паведамілі карэспандэнту сайта ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Прэм’ера спектакля «Купанне з акуламі» адбудзецца 20 і 26 красавіка на малой сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Драму ў двух дзеяннях па п’есе Дона Нігра «Марскі пейзаж з акуламі і танцоркай» рыхтуе рэжысёр Уладзімір Пятровіч.
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны, пройдзе ў сакавіку ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Галіна жывёлагадоўлі заўсёды з’яўлялася лакаматывам эканомікі любой арганізацыі, звязанай з сельскагаспадарчай вытворчасцю. На гэта звярнуў увагу першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Кароцін падчас ушанавання найлепшых жывёлаводаў рэгіёна па выніках працы ў 2018 годзе.
У музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве 7 сакавіка пачне працу выстава жывапісу і графікі «Класіка пейзажу» з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, паведамілі ва ўстанове культуры.
У рэгіёне графік выплаты пенсій падкарэктаваны ў сувязі са святкаваннем Дня жанчын, паведамілі ў РУП «Белпошта». Ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці датэрміновая выплата пенсій і дапамог за 8 сакавіка будзе праводзіцца 7 сакавіка. 8 сакавіка будуць працаваць толькі дзяжурныя АПС. Аб рэжыме працы аддзяленняў можна даведацца ў cаll-цэнтры «Белпошты» па нумары 154. Рэжым працы call-цэнтра: панядзелак – пятніца – з 9.00 да 20.00, субота, нядзеля – з 9.00 да 17.00, 8 сакавіка – з 9.00 да 17.00.
Прэзентацыя сучасных асаблівасцей эканамічнай і бізнес-адукацыі для кіраўніцкіх кадраў адбылася сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У Магілёўскай вобласці ў мінулым годзе зарэгістравана 209 суб’ектаў аграэкатурызму, што на 8%, або на 17 сельскіх сядзіб больш, чым у 2017-м. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама. Найбольш актыўна развіваецца аграэкатурызм у Быхаўскім (35 аграсядзіб), Магілёўскім (35), Асіповіцкім (34), Бабруйскім (22) і Слаўгарадскім (17) раёнах. У мінулым годзе аграсядзібамі прынята больш за 43,9 тыс. турыстаў, заключана 9830 дагавораў, атрымана Вг1,7 млн за прадастаўленыя паслугі ў сферы аграэкатурызму.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У дакуменце выкладзены рашэнні, прынятыя 20 кастрычніка 2017 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе, даручэнні і патрабаванні кіраўніка дзяржавы па ўдасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 8 «Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны», у якой выкладзены рашэнні, прынятыя 23 лістапада 2018 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву нумар 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. У дакуменце выкладзены рашэнні, прынятыя 3 красавіка 2018 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы ў час мерапрыемства задачы, мэты далейшага развіцця аграрнай галіны і механізмы іх рэалізацыі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Некрашэвіч Віктар Уладзіміравіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
«Вялікая размова з Прэзідэнтам» не пакінула нікога абыякавым. Такое меркаванне выказала, каментуючы сустрэчу кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Святлана Шутава.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, якая працягвалася амаль сем з паловай гадзін.
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 124 жыхаркі Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 лютага, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Клімавіцкім раёне магілёўскія пошукавікі пачалі першую ў гэтым годзе выведвальную экспедыцыю на месцы меркаванага затаплення бранятэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведаміў кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі сёння сустрэўся з працоўным калектывам абласной бальніцы. Палілог адбыўся ў межах адзінага дня інфармавання.
У Магілёўскай вобласці 1 сакавіка ў межах акцыі «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва, органаў кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны. Пра гэта паведамляе МНС Беларусі.
Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем’яў «Шчаслівыя разам» адбудзецца 27-28 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання. У творчым спаборніцтве запрашаюць прыняць удзел сем’і, у якіх абое – жонка і муж – з’яўляюцца студэнтамі. Прычым заявіць пра сябе могуць пары як з беларускіх ВНУ, так і іншых дзяржаў.
З мэтай папулярызацыі гульняў сярод беларускай моладзі фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» аб’яўляе пра старт новага конкурсу для навучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гэтым разам арганізатары мультыспартыўнага форуму чакаюць ад удзельнікаў фотаработы, якія могуць прадэманстраваць яркія перамогі маладых людзей у спартыўнай або каляспартыўнай сферах. Конкурс «Час яркіх перамог» будзе праходзіць у некалькі этапаў. Першы этап ужо ў самым разгары, а яго вынікі будуць падведзены 21 лютага.
У Магілёўскай вобласці рэгіструецца зніжэнне сезоннага захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, паведаміла загадчык аддзела эпідэміялогіі УАЗ «МАЦГЭіАЗ» Наталля Марозава.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Магатэкс» плануе да кастрычніка гэтага года завяршыць комплексную мадэрнізацыю прадпрыемства. Пра гэта паведаміў яго генеральны дырэктар Віктар Маціевіч на пасяджэнні савета канцэрна «Беллегпрам».
Беларуская міліцыя 4 сакавіка адзначыць дзень утварэння. Абласныя ўрачыстасці, прысвечаныя прафесійнаму святу, пройдуць і ў Магілёве, зазначылі ва УУС аблвыканкама.
У Мінску падвялі вынікі конкурсу «100 ідэй для Беларусі-2018». Мерапрыемства прайшло ў бізнес-інкубатары Парку высокіх тэхналогій. Праграма фіналу традыцыйна ўключала прэзентацыю найбольш перспектыўных распрацовак і абарону праектаў-фіналістаў перад рэспубліканскім экспертным саветам у дзвюх узроставых групах: першая –навучэнцкая моладзь, другая – студэнты, курсанты, слухачы ўстаноў вышэйшай адукацыі, працоўная моладзь, маладыя навукоўцы да 35 гадоў.
Адкрыты традыцыйны рэспубліканскі турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» пройдзе 12-15 сакавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багіма» імя В. Г. Мішчанкі. Паводле слоў суразмоўцаў, у спаборніцтвах прыме ўдзел каля 20 каманд з Беларусі, Расіі, Малдовы, Прыднястроўя, Украіны, Германіі. Усяго на турніры выступяць больш за 200 спартсменаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Пераможцаў і прызёраў турніру ўзнагародзяць медалямі, граматамі, каштоўнымі падарункамі і сувенірамі.
«Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб’екта прадпрымальніцтва – з гэтай тэмы пачаў сваю размову з работнікамі прадпрыемства ЖКГ «Бабруйскжылкамгас» міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў, наведаўшы арганізацыю ў межах адзінага дня інфармавання.