Архіў навін

Каманда МДУ імя А. А. Куляшова заваявала бронзу ў лыжнай эстафеце на фізкультурна-аздараўленчым свяце «Усебеларуская студэнцкая лыжня-2019». Спаборніцтвы прайшлі на лыжаролернай трасе ў Мінску, паведамілі ва ўстанове адукацыі. Наша зборная ў складзе Юліі Бандарэнка, Дар’і Языковай, Сяргея Будагоўскага і Ільі Коршунава паказала трэці вынік, саступіўшы першую пазіцыю спартсменам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Другое месца заняла каманда Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Афганская вайна ніколі не будзе выкраслена з народнай памяці і застанецца сведчаннем найвышэйшай доблесці і гонару. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на мітынгу, прысвечаным 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык.
Урачыстая сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага з кіраўнікамі гарадскіх і раённых арганізацый ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» адбылася сёння ў Доме саветаў. Мерапрыемства было прымеркавана да 30-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з далёкай краіны.
У Магілёўскім аблвыканкаме сёння адбылося ўрачыстае ўшанаванне заслужаных работнікаў АПК рэгіёна.
Акцыя «Думай сёння, каб жыць заўтра!» па прафілактыцы інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, пройдзе ў рэгіёне 21 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным скурна-венералагічным дыспансеры.
30 гадоў таму, 15 лютага 1989 года скончыўся вывад ваеннаслужачых абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў (АКСВ) з Афганістана. Скончылася афганская вайна. Паводле ацэнкі некаторых сучасных палітолагаў, гэта была першая буйная антытэрарыстычная вайна найноўшай гісторыі.
У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. Пра гэта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС.
ААТ «Магатэкс» пашырае рынак экспарту і плануе пастаўку тэкстыльнай прадукцыі ў Паўднёвую Афрыку. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
У Магілёўскай вобласці пражывае больш за 3 тыс. ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане, у тым ліку 48 інвалідаў вайны і 51 член сем’яў вайскоўцаў, якія загінулі пры выкананні воінскага і службовага абавязку ў далёкай краіне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Магілёўская вобласць адзначае 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Стартам святкаванняў памятнай даты стала дваццаць першая міжрэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў, якая адбылася 8 лютага на базе прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага ў Буйнічах.
Адкрыты асабіста-камандны турнір «Кубак жалезнага льва» пяты раз збярэ аматараў бодзібілдынгу і фітнесу ў Магілёве. Спаборніцтва адбудзецца 13 красавіка ў Палацы культуры вобласці, паведамілі ва ўстанове культуры. Акрамя беларускіх атлетаў, у турніры возьмуць удзел госці з расійскіх гарадоў – Масквы, Санкт-Пецярбурга, Бранска і Смаленска. Спартсмены будуць змагацца за медалі ў васьмі намінацыях: бодзібілдынг, класічны бодзібілдынг, пляжны бодзібілдынг, фітнес-бікіні, бодзіфітнес, Muscular Mens Physique, Fit-Model і Wellness Fitness.
У Магілёве 15 лютага часова перакрыюць рух транспарту ў раёне праспекта Пушкінскага і вуліцы Гагарына. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Абмежаванне перамяшчэння транспартных сродкаў выклікана правядзеннем у абласным цэнтры мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
На рэках у Магілёўскай вобласці выходзіць на лёд з кожным днём адлігі становіцца ўсё больш небяспечна. Трываласць пакрыцця губляецца пад уздзеяннем плюсавых тэмператур вонкавага паветра і плыні вады, папярэджвае абласная арганізацыя АСВОД. Пасты і выратавальныя станцыі нясуць службу. Супрацоўнікі Асвода папярэджваюць рыбакоў. Рызыкоўна выходзіць на лёд на ўчастках Дняпра, Сожа і Бярэзіны. У Магілёве ў «чорным спісе» па небяспецы лёд на Фацінскай затоцы Дняпра, ніжэй за мост. Лёд тут неаднародны. Рызыка пайсці пад ваду – высокая.
ТАА «Бабруйскі цяплічны камбінат» сёлета прыступае да рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве кацельні і новых блокаў цяпліц агульнай плошчай 14 га для вырошчвання свежай гародніны. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар камбіната Вугар Садыгаў.
Юныя магілёўцы, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Усходнія адзінаборствы» Абласнога цэнтра творчасці, вярнуліся з медалямі з Кішынёва (Малдова), дзе завяршыўся першы моладзевы Кубак Усходняй Еўропы па vovinam. Пра гэта паведаміў педагог аддзела фізічнага выхавання ўстановы дадатковай адукацыі Сяргей Пухальскі. Марыя Юрчанка заняла першае месца ў тэхнічных відах, Трафім Кісялёў узяў золата ў паядынках і бронзу ў тэхнічных відах, а Уладзіслаў Пярэдня паказаў трэці вынік у паядынках.
У Магілёве праходзіць акцыя па зборы кніг для абласной дзіцячай бальніцы. Ініцыятыва прымеркавана да Міжнароднага дня кнігадарэння, які адзначаюць 14 лютага, паведамілі карэспандэнту сайта арганізатары мерапрыемства. Мэта добраахвотнай акцыі – падтрымка дзіцячага чытання і адраджэнне традыцыі кнігадарэння. Бо нават у стагоддзе высокіх тэхналогій папяровая кніга застаецца актуальным падарункам. Гэтую ініцыятыву вырашылі падхапіць арганізатары фестывалю «Сямейныя традыцыі» сумесна з кнігарняй «Чытайбург» і Магілёўскай дзіцячай бібліятэкай-філіялам №2.
Як журналісты рэгіянальных СМІ могуць дапамагчы ў прасоўванні Мэтаў устойлівага развіцця? Адказаць на гэтае пытанне паспрабавалі ўдзельнікі семінара, які прайшоў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
Галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Наталля Маісеева стала пераможцай конкурсу «Чалавек года ў сферы культуры» ў намінацыі «Клубная дзейнасць». Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы культуры.
Адкрытыя спаборніцтвы па мабільнай робататэхніцы ўпершыню прайшлі ў Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў аддзеле тэхнічнай творчасці ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска».
Кінапаказы «Афганскі залом: праз 30 гадоў» адбудуцца ў лютым у кінатэатрах абласнога цэнтра. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». У мерапрыемствах возьмуць удзел воіны-інтэрнацыяналісты. Будзе паказаны мастацкі фільм «Афганскі залом» (ваенная драма, СССР, Італія, 1991 г.). Сеансы пройдуць 14 лютага ў 12.30 у кінатэатры «Радзіма», 16 лютага ў 10.00 у кінатэатры «Космас», 19 лютага ў 14.00 у кінатэатры «Ветразь».
У Магілёве 15 лютага адбудзецца пасяджэнне Сумеснага Прэзідыума цэнтральных саветаў ДТСААФ Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пачнецца ў 11.00 у канферэнц-зале гасцініцы «Турыст».
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правялі «гарачую лінію» па пытаннях якасці медабслугоўвання ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя. Усяго паступіў 71 званок, у тым ліку ад жыхароў абласнога цэнтра – 31 зварот.
На ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе накіравана больш за Br24 млн. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама яго начальнік Аляксандр Жылін, перадае карэспандэнт сайта.
Аб прыярытэтах рэгіянальнай сацыяльнай палітыкі ішла размова на пасяджэнні калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, якое адбылося сёння ў канферэнц-зале абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі, перадае карэспандэнт сайта.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага разгледзеў кадравыя пытанні.
Магілёўскі аблвыканкам узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Беларусі за значны ўклад у рэалізацыю моладзевай палітыкі. Узнагароду намесніку старшыні аблвыканкама Андрэю Кунцэвічу ўручыў міністр адукацыі Ігар Карпенка на калегіі профільнага міністэрства.
Буйны дзяржаўны інвестыцыйны праект пачынаюць у Магілёве. Дубль-траса вуліца Якубоўскага – Загарадная шаша падорыць доўгачаканую альтэрнатыву ўезду ў горад з боку Мінска.
У пік сезоннага ўздыму захворвання на ВРІ ў школах і садках Магілёва штодня адсочваюць сітуацыю. Згодна з правіламі, прыпыніць навучальны працэс могуць толькі пры ўмове, што больш за 30% школьнікаў не прыйдзе на заняткі па прычыне хваробы. Пакуль сітуацыя не дае права прыняць такое рашэнне.
Прамая лінія па пытаннях ажыццяўлення аналізу эфектыўнасці работы арганізацый, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Магілёўскага аблвыканкама, адбудзецца 26 лютага. На пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю з 10.00 да 12.00 па нумары тэлефона (80222) 33-31-88 адкажа намеснік начальніка галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення аблвыканкама Васіль Яўгенавіч Астрашапкін.
Зноў адкрылася днямі спартыўная зала ў сацыяльным цэнтры аграгарадка Антонаўка Чавускага раёна. Адкрыццё адзначылася таварыскім валейбольным матчам паміж камандамі жыхароў Антонаўкі і суседняга аграгарадка Каменка. Падчас гульні не пуставалі і глядацкія месцы – 40 балельшчыкаў прыйшлі падтрымаць мясцовых валейбалістаў-аматараў.