Архіў навін

Выхаванцы Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прынялі ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па водных відах спорту. Спаборніцтвы сярод навучэнцаў дапаможных школ і школ-інтэрнатаў праходзілі ў Мінску, паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
У Беларусі трэба забяспечыць максімальную загрузку домабудаўнічых камбінатаў, гэта дазволіць ім працаваць стабільна і зарабляць сродкі для ўласнага развіцця. Пра гэта сёння заявіў пасля знаёмства з работай ААТ «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат» намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў.
Пагадненне на 2019-2021 гады заключана паміж Магілёўскім аблвыканкамам, абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Замацаваныя ў дакуменце нормы носяць абавязковы для сацыяльных партнёраў характар і стануць асновай для заключэння тарыфных і мясцовых пагадненняў, а таксама калектыўных дагавораў у арганізацыях і на прадпрыемствах рэгіёна.
IX Рэспубліканская спецыялізаваная будаўнічая выстава «Дом. Дача. Дызайн» пройдзе ў Магілёўскім СК «Алімпіец» 14-16 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Паводле слоў суразмоўцаў, экспазіцыя традыцыйна адкрывае будаўнічы сезон. Яна з’яўляецца значным мерапрыемствам, закліканым унесці ўклад у распаўсюджванне інфармацыі аб дасягненнях будаўнічай індустрыі і накіравана на прыцягненне ў рэгіён сучасных будаўнічых матэрыялаў і тэхналогій.
Два Гран-пры конкурсу выканаўцаў на баяне і акардэоне «Магілёўскія найгрышы» засталіся ў абласным цэнтры. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Наталля Курыла.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. «Вялікая размова з Прэзідэнтам» пройдзе ў адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер – палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб’яднанні і канфесіі.
Вясновае разводдзе ў Магілёўскай вобласці чакаюць у межах сярэдніх шматгадовых значэнняў, паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя імя О. Ю. Шміта.
У Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе на будаўніцтва аб’ектаў адукацыі накіравалі Br15 млн. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама яго начальнік Уладзімір Рыжкоў.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь падвяло вынікі сацыяльна-эканамічнага спаборніцтва сярод камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Па выніках спаборніцтва за 2018 год камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама ўдастоены дыплома III ступені.
Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 143 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Дзень адчыненых дзвярэй «Сардэчна запрашаем чытачоў, ці старонніх для нас няма» адбудзецца 27 лютага ў бібліятэках абласнога цэнтра. Пра гэта паведамілі ў КК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва».
Прадукцыю з сімволікай II летніх Еўрапейскіх гульняў выпусціць «Чырвоны харчавік». Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
Сустрэча, прысвечаная рабоце з сучаснымі электроннымі інструментамі па планаванні і каардынацыі грамадскіх мерапрыемстваў і кампаній, пройдзе 27 лютага ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў. Удзельнікі заняткаў не толькі даведаюцца, што такое Google Sheets, IFTTT, Zapier, Trello і Dropbox Paper, але і навучацца працаваць з гэтымі інструментамі. Напрыклад, паспрабуюць запланаваць акцыю, зрабіць анонс спікера, стварыць бота мерапрыемствы і інш. Уваход вольны.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 28 лютага намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Уладзіміравіч Давыдаў. З 10.00 да 12.00 па нумары (80222) 48-50-04 жыхары рэгіёна змогуць задаць пытанні, якія тычацца арганізацыі дарожнага руху, рэгістрацыйнай і экзаменацыйнай дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі.
Прававыя прафсаюзныя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 28 лютага. У гэты дзень кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 65-34-95, 65-32-98. План-графік прафсаюзнага прыёму ў Магілёўскай вобласці на 28 лютага
Новая распрацоўка вучонага Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі – цэнтрабежны дражыратар насення з лопасцевым адбівальнікам – дазволіць значна знізіць кошт у Беларусі насеннага матэрыялу з абалонкай. Пра гэта паведаміў аўтар праекта – намеснік дэкана па вучэбнай рабоце факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Дзяніс Міхееў.
Эканамічны суд Магілёўскай вобласці прыняў рашэнне аб ліквідацыі таварыства з дадатковай адказнасцю «Букініст», паведамляецца ў прэс-службе суда. Суд устанавіў, што ў працэсе конкурснай вытворчасці ўпраўляючым у рэестр патрабаванняў крэдытораў уключаны патрабаванні на агульную суму звыш Br26,7 тыс., выяўлена маёмасць даўжніка на суму звыш Br4,7 тыс., нерухомая маёмасць і аўтатранспартныя сродкі за даўжніком не зарэгістраваны, грашовыя сродкі на разліковым рахунку даўжніка адсутнічаюць.
Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у адборачным этапе рэспубліканскага конкурсу «Найлепшы экспарцёр 2018 года». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі аблвыканкама.
Другі рэспубліканскі форум пчаляроў збярэ вопытных і паынаючых спецыялістаў па гадоўлі пчол 1-2 сакавіка ў Крычаве, у праграме мерапрыемства-майстар-класы, віктарына, круглы стол, выстава, дэгустацыя. Пра гэта паведамілі ў КУП «Моладзевая сацыяльная служба».
Прафілактычны праект «Час выбіраць здароўе!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці. Стартуе акцыя 28 лютага ў Чавускім раёне, паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле грамадскага здароўя абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. На працягу года да праекта далучацца Магілёў, Бабруйск, а таксама шэсць раённых цэнтраў: Чавусы, Клімавічы, Крычаў, Мсціслаў, Шклоў, Чэрыкаў.
Прамая лінія па пытаннях аховы працы і правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы адбудзецца 28 лютага. З 11.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 22 08 89 на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю адкажа начальнік аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вольга Рыгораўна Лібак.
Работнікамі лясной аховы ў Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе выяўлена 487 парушэнняў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні. Пры дапамозе сістэм фота- і відэафіксацыі зафіксавана 45 парушэнняў, або на 9 больш, чым у 2017 годзе. У асноўным яны тычыліся незаконнай парубкі лесу і забруджвання ляснога фонду.
За студзень 2019 года суб’екты сярэдняга і малога бізнесу рэгіёна заплацілі ў бюджэт Br57,4 млн., або 45,6% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. У параўнанні з мінулым годам дадзеныя фінансавыя ўліванні павялічыліся на 20,5%, або на Br9, 8 млн у фактычным вылічэнні. Рост паступленняў ад арганізацый склаў 20,5%, ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 20,4%.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У студзені 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 82 новыя кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 2,5 тыс. кв.м, або 28,3% ад агульнага аб’ёму ўведзенага. Усё жыллё для гэтай катэгорыі жыхароў Прыдняпроўскага краю пабудавана з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі.
У бюджэт рэгіёна за студзень 2019 года паступіла Br125,9 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту ў фактычным вылічэнні павялічыліся на 13,7%, або на Br15,2 млн, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы складаюць паступленні падатку на дабаўленую вартасць – Br49,9 млн (39,7%), падаходнага падатку – Br36,6 млн (29,1%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br12,2 млн (9,7%), акцызаў – Br8,1 млн (6,5%).
Рэйдавыя групы спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» МУС накіраваны на адпрацоўку Магілёўскай вобласці, паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі.
Холдынг «БелаўтаМАЗ» сёння падчас пашыранай нарады з Мінлясгасам у Магілёве на сваім філіяле «Магілёўтрансмаш» прэзентаваў лінейку новай тэхнікі для перавозкі і перапрацоўкі драўніны.
Тэматычныя мерапрыемствы да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі праходзяць у кінатэатрах Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Падчас комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл 22 лютага будзе перамяшчацца колавая тэхніка па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны. Жыхароў населеных пунктаў і вадзіцеляў транспартных сродкаў просяць улічваць гэтую акалічнасць і быць вельмі ўважлівымі пры перамяшчэнні ваеннай тэхнікі.