Архіў навін

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары і абодва ў горадзе на Дняпры, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе ўстаноўлены новыя тарыфы на паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі. Адпаведнае рашэнне Магаблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіла ў сілу з 1 студзеня бягучага года.
У Магілёве некалькі чалавек атрымалі траўмы, катаючыся з несанкцыянаванай ледзяной горкі ў Паднікольскім парку. Паводле слоў медыкаў, днём у траўмапункт прывозяць дзяцей, а вечарам і ноччу – дарослых з траўмамі ягадзіц. Парк адпачынку ў Падніколлі стаў адным з самых упадабаных месцаў жыхароў і гасцей горада. Каля лесвіцы з каскадным фантанам магілёўцы вырашылі зладзіць горку для катання. Аднак, замест забавы, некаторыя гараджане атрымалі траўмы ягадзіц. Медыкі папярэджваюць, што несанкцыянаванае катанне са склонаў пагражае непрадказальнымі наступствамі.
Падведзены вынікі конкурсу журналістаў па найлепшае асвятленне ў 2018 годзе ў сродках масавай інфармацыі тэмы «Бежанцы і асобы без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», які праводзіўся з 14 мая па 30 лістапада. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступілі Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне па навукова-даследчых інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё». У конкурсе прынялі ўдзел 32 матэрыялы ад 12 калектываў беларускіх СМІ. Цырымонія ўзнагароджання адбылася напярэдадні Новага года ў Мінску.
Урад устанавіў цэны на газ, тарыфы на цеплавую і электраэнергію, якія дзейнічаюць з 1 студзеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года №985, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. Газ
Міністэрства інфармацыі сумесна з Міністэрствам адукацыі праводзіць рэспубліканскую акцыю «Пішам кнігу разам. Якой мы хочам бачыць нашу Беларусь праз 10 гадоў» Навучэнцам і студэнтам прапануецца ў 10 прапановах паказаць, якой будзе краіна праз 10 гадоў. Свае працы з дадаткам уласнага фота неабходна дасылаць на электронную пошту Мінінфарма uid@mininform.gov.by з паметкай «Пішам кнігу разам».
У Год малой радзімы моладзь Магілёўскай вобласці добраўпарадкавала 20 крыніц, паведаміла другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Ганна Дашкевіч падчас Каляднай сустрэчы «Мары збываюцца», якая праходзіць сёння ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску.
Горацкі «Сокал» «прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі ва ўзроставай групе 2002-2004 года нараджэння (дывізіён «А»). Турнір пройдзе ў Мінску з 3 па 7 студзеня на «Чыжоўка-Арэне» і ў Палацы спорту, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Пашкаўскі КПК дзіцячы сад – базавая школа Магілёўскага раёна стаў пераможцам акцыі-конкурсу «Макулатуру – у перапрацоўку. Нашы турботы, а не янота».
За святочныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 13 пажараў. Адзін скончыўся гібеллю мужчыны, паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёўскай вобласці ў ноч на 1 студзеня прайшлі 192 навагоднія святочныя мерапрыемствы, у якіх прыняла ўдзел больш за 41 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Уладзімір Сінкевіч.
Нацыянальны банк выпусціў у абарачэнне памятную манету «Мікольская царква. Магілёў». Яна стала часткай серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі», куды таксама ўвайшлі «Мірскі замак», «Замак Радзівілаў. Нясвіж», «Палац Румянцавых і Паскевічаў. Гомель», «Камянецкая вежа», «Сафійскі сабор. Полацк».
Магілёў з гастролямі наведае Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. Мінская трупа 29 студзеня на сцэне абласнога драматычнага тэатра прадставіць лірычную камедыю «Вяселле ў стылі рэтра», паведамілі карэспандэнту сайта ў адміністрацыі ўстановы культуры.
Званне «Ганаровы грамадзянін Клімавіцкага раёна» прысвоена Івану Кажамяку. Так землякі ацанілі яго ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна. Напярэдадні Новага года за кандыдатуру цяперашняга начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці аднагалосна прагаласавалі дэпутаты раённага Савета.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 студзеня кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
1 студзеня 2019 года спаўняецца 100 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове адбывалася ў надзвычай складаных геапалітычных умовах: развязанай Першай сусветнай вайны, Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.
ААТ «Магілёўхімвалакно» ўвяло ў эксплуатацыю вытворчасць па выпуску поліэфірнага валакна спосабам прамога фармавання. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прыняў удзел намеснік прэм’ер-міністра Ігар Ляшэнка.
Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі павіншуе жыхароў рэгіёна з Новым годам на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў». Пра гэта паведамілі ў тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Навагодняе віншаванне выйдзе ў эфір 31 снежня ў 23.00.
Юныя таленты Магілёва прымуць удзел у Каляднай сустрэчы «Мары збываюцца» ў Рэспубліканскім доме моладзі ў Мінску 2 студзеня, паведаміў каардынатар валанцёрскага руху БРСМ «Добрае сэрца» Раман Мамчанка.
У Магілёўскай вобласці завершана штогадовая кампанія вакцынацыі супраць грыпу, актыўны ўдзел у якой прынялі ўсе раёны рэгіёна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Прадстаўнікі Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі з падарункамі розныя дзіцячыя ўстановы вобласці.
На Чыгірынскім вадасховішчы каля в. Чачэвічы Быхаўскага раёна 24 снежня 46-гадовы магіляўчанін выйшаў на рыбалку і ледзь сам не апынуўся ў ролі здабычы. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
За выхадныя дні ў рэгіёне адбылося 6 пажараў. Не абышлося без гібелі людзей, паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» (МВЗ) у 2019 годзе плануе вырабіць 1,5 тыс. грузавых вагонаў, або больш чым у паўтара раза больш. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Віталь Мартынаў.
За студзень-лістапад 2018 года суб’екты сярэдняга і малога бізнесу Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br361, 6 млн, або 33,1% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ рэгіёна. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года дадзеныя паступленні павялічыліся на 11,4% або на Br36,9 млн. у фактычным вылічэнні. Рост фінансавых уліванняў ад арганізацый склаў 11,1% (у бюджэт унесена Br313,1 млн.), ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 13,2% (Br48,4 млн.).
Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 снежня намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Уладзіміравіч Давыдаў.
За студзень-лістапад 2018 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br1 093,3 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 13,5%, або на Br129,7 млн. у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць працы лясгасаў рэгіёна. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў. Адзначана, што Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднаннем і лясгасамі, якія ўваходзяць у яго, прымаліся меры па рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржпраграмы «Беларускі лес» на 2016-2020 гады, нарошчванні асноўных вытворча-эканамічных паказчыкаў нарыхтоўкі і рэалізацыі драўніны.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч ўвечары 24 снежня правёў святочную імшу ў Магілёўскім кафедральным касцёле Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава.