Архіў навін

У Беларусі адмяняецца дыферэнцыраваная плата за тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў, паслугі водазабеспячэння, водаадвядзення, а таксама электрычную энергію ў залежнасці ад аб'ёмаў спажывання. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 лютага 2019 года нумар 81, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У Беларусі пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br 364,46. Дадзены нарматыў прымяняецца з 11 лютага, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Каманда Магілёўскай вобласці прыняла ўдзел у спартыўным свяце «Мінская лыжня-2019», якое прайшло на лыжаролернай трасе ў сталічным мікрараёне Вяснянка.
У 2018 годзе ва ўмовах лібералізацыі эканомікі кантрольная дзейнасць падатковых органаў ажыццяўлялася з выкарыстаннем мер прафілактычнага і папераджальнага характару, у тым ліку шляхам правядзення маніторынгу, накіравання рэкамендацый па ліквідацыі і недапушчэнні недахопаў. За мінулы год інспекцыі Магілёўскай вобласці правялі маніторынг у дачыненні да 260 суб’ектаў гаспадарання, у якіх устаноўлены парушэнні (недахопы) у 239 выпадках. Па выніках накіравання рэкамендацый аб іх ліквідацыі прырост падатковых паступленняў у бюджэт склаў Br1 472,7 тыс.
У Санкт-Пецярбургу прайшоў юбілейны XV Балтыйскі навукова-інжынерны конкурс, арганізатарам якога выступіў Фонд падтрымкі маладых навукоўцаў «Час навукі». Сёння гэта самая буйная навуковая выстава-кірмаш для школьнікаў Расіі і краін СНД, якая спалучае ў сабе строгае судзейства навуковых праектаў навукоўцамі і выкладчыкамі найбуйнейшых ВНУ і сучасныя традыцыі ў арганізацыі навуковых моладзевых святаў.
У Магілёўскай вобласці за студзень да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 436 бяспраўных кіроўцаў, што на 26 чалавек больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Пра гэта паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама Юлія Халамеева. «Не ўсведамляючы ўсю адказнасць, не маючы вадзіцельскага пасведчання або пазбавіўшыся яго, грамадзяне працягваюць садзіцца за руль, лічачы сябе паўнапраўнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, – падкрэсліла субяседніца.
Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі два залатыя медалі ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер». Турнір праходзіў у цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы» 8 і 10 лютага. Так, у старэйшай узроставай групе ў юнакоў не было роўных на дыстанцыі 3 км з двума агнявымі рубяжамі Глебу Блізнякову з Магілёўскай вобласці. Біятланіст пераадолеў дыстанцыю за 7 хв 53.1 сек. і пры гэтым не дапусціў ніводнага промаху на агнявых рубяжах.
Кінапаказы «Для закаханых» пройдуць у Магілёве з 11 па 17 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы абласнога вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».
Камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама 14 лютага правядзе прамую лінію па пытаннях уключэння насельніцтва ў прадпрымальніцкую дзейнасць, павышэння самазанятасці, працы ІП. На званкі жыхароў Прыдняпроўскага краю з 9.00 да 12.00 па нумары тэлефона (80222) 22 17 22 адкажа намеснік старшыні камітэта эканомікі Павел Леанідавіч Марыненка.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 лютага кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
XI Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» адбудзецца ў абласным цэнтры 28-29 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.
Гандбалісты Магілёўскага клуба «Машэка» прайгралі ў першым матчы 1/8 фіналу еўрапейскага Кубка выкліку. Сустрэча адбылася ў спарткомплексе «Алімпіец».
У 2018 годзе калектывы і майстры Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел больш чым у 40 культурных мерапрыемствах блізкага і далёкага замежжа. Пра гэта паведаміў сёння на выніковай калегіі ўпраўлення культуры аблвыканкама яго начальнік Алег Стальмашок, перадае карэспандэнт сайта.
Традыцыйным друкаваным СМІ неабходна актывізаваць дзейнасць у Інтэрнэце і сацыяльных сетках. На гэта звярнула ўвагу сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама яго начальнік Кацярына Музычэнка
У Магілёўскай вобласці на помнікі і мемарыялы ў 2018 годзе нанесена звыш 1,5 тыс. прозвішчаў абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. Пра гэта паведаміла сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама яго начальнік Кацярына Музычэнка, перадае карэспандэнт сайта.
Магілёўскую вобласць наведаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык. Асноўная мэта візіту – разабрацца на месцы ў сітуацыі, якая склалася вакол рэалізацыі праекта ЗТАА «Омск Карбон Магілёў». На працягу дня Андрэй Худык прыняў удзел у некалькіх нарадах з удзелам зацікаўленых бакоў, у тым ліку прадстаўнікоў аблкамітэта прыродных рэсурсаў, санітарна-гігіенічнай службы вобласці і прадпрыемства, якое размешчана на ўчастку №4 СЭЗ «Магілёў» (у раёне ААТ «Магілёўхімвалакно»).
У 2018 годзе інфармацыйныя групы выканаўчых камітэтаў рэгіёна правялі больш за 30 тыс. сустрэч з насельніцтвам. Пра гэта паведаміла сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама яго начальнік Кацярына Музычэнка, перадае карэспандэнт сайта. Па выніках такіх палілогаў вырашана 1611 пытанняў і просьбаў грамадзян, 332 пастаўленыя на кантроль у органах улады.
У 2018 годзе на інавацыйных пляцоўках па вывучэнні вопыту арганізацыі ідэалагічнай работы прайшло падрыхтоўку больш як 200 спецыялістаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама яго начальнік Кацярына Музычэнка, перадае карэспандэнт сайта.
Праект «Нашчадкі Вялікай Перамогі» стартуе 12 лютага выставай юных мастакоў Бабруйскай студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка», якую яны прысвячаюць 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Пра гэта паведаміў аўтар і кіраўнік праекта Ігар Моцін.
Інструкцыя аб парадку запаўнення падатковых дэкларацый (разлікаў) па падатках (зборах), кнігі пакупак зацверджана пастановай Міністэрства па падатках і зборах ад 3 студзеня 2019 года №2 «Аб вылічэнні і выплаце падаткаў, збораў (пошлін), іншых плацяжоў».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 лютага начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня. Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў і падраздзяленняў унутраных спраў рэгіёна, можна будзе задаць з 11.00 да 13.00 па тэлефоне (8 0222) 25 22 51.
ААТ Магілёўскі завод «Строммашына» у 2019 годзе плануе вырабіць і рэалізаваць прадукцыі больш чым на Вг46 млн, што больш чым у 2 разы перавысіць леташні паказчык. Пра гэта паведаміў кіраўнік прадпрыемства Сяргей Грынкевіч.
У ДУА «Гімназія г. Мсціслава» стартаваў праект па стварэнні медыяцэнтра для ўсіх школ раёна. Ініцыятарам гэтага праекта стаў настаўнік гісторыі Уладзімір Страха. Ідэя арганізаваць школьны прэс-клуб у яго з’явілася пасля паспяхова праведзенага даследавання гісторыі Мсціслаўскага раёна, якое ён рабіў разам з вучнямі. Адным з метадаў збору інфармацыі для даследавання было інтэрв’ю.
21 рэгіянальная сустрэча ветэранаў вайны ў Афганістане Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў адбудзецца 8 лютага ў Буйнічах. Памятнае мерапрыемства пройдзе на базе прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага
Да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» выдала кнігу «Афганістан. Старонкі мужнасці».
Увесь люты ў рабочыя дні з 9.00 да 16.00 на падрыўной пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 праводзяцца планавыя падрыўныя працы. За гадзіну да пачатку падрыву тут падымаецца чырвоны сцяг і выстаўляецца ачапленне, за 10 мін. – раздаецца гукавы сігнал аўтамабіля або ўдары ў гільзу працягласцю 2-3 мін. У адзначаны час катэгарычна забараняецца з’яўленне людзей, праезд тэхнікі, выгул жывёлы і вытворчасць сельгасработ на тэрыторыі палігона радыусам не менш за 2 км.
Адзіны ў Магілёве «наглядчык гарадскіх гадзіннікаў» Генадзь Галоўчык працуе над цікавым праектам. Да канца вясны ў горадзе з’явіцца фантан з функцыяй гадзінніка. «У цэнтры Магілёва на месцы былога Дома быту будуецца мультыфункцыянальны цэнтр. Інвестар прапанаваў мне ўпрыгожыць пляцоўку перад будынкам, і я распрацаваў праект, – расказаў Генадзь Галоўчык. – Усе дэталі раскрываць не буду. Скажу толькі, што гэта будзе дынамічны фантан з функцыяй гадзінніка, але без стрэлак і лічбаў – толькі са струямі вады».
Рамонтныя работы ў Асіповіцкай СШ №4 плануецца завяршыць да верасня 2019 года. Пра гэта паведамілі ў аддзеле адукацыі Асіповіцкага райвыканкама.
У Магілёве 10 лютага адбудзецца гульня 1/8 фіналу мужчынскага розыгрышу еўрапейскага Кубка выкліку. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама. На паркеце СК «Алімпіец» у 17.00 пачнецца сустрэча паміж Магілёўскім клубам «Машэка» і бельгійскім «Візе». Квіткі на матч можна набыць у касе спарткомплексу. Кошт – Br2. Гульня ў адказ адбудзецца 17 лютага ў Бельгіі.
Пяць гарадоў Беларусі ў 2018 годзе распрацавалі планы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў у адпаведнасці з міжнароднай ініцыятывай «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі». У іх ліку Клічаў, Краснаполле і Быхаў, паведамілі ў МГА «Экапартнёрства». «Гэтая ініцыятыва становіцца ўсё больш папулярнай сярод беларускіх гарадоў. На пачатак 2019 года да яе далучылася 45 гарадоў і раёнаў Беларусі. МГА «Экапартнёрства» як структура падтрымкі Пагаднення мэраў аказвае гарадам кансультацыі і разнастайную дапамогу», – адзначылі суразмоўцы.