Архіў навін

Бразілія – новы рынак збыту прадукцыі ААТ «Магілёўхімвалакно». Усяго прадпрыемства экспартуе прадукцыю ў 40 краін свету. «Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы, як адзначылі на прадпрыемстве. Новую прадукцыю, якую асвоілі два гады таму пасля першага этапу мадэрнізацыі, у гэтыя дні адпраўляюць таксама ў Францыю, Украіну, Турцыю. Канкурэнцыя на рынку вельмі вялікая, таму заваяваную нішу імкнуцца ўтрымаць. Акрамя таго, ад працы завода залежыць дзейнасць шэрагу айчынных прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці, звязаных адным цыклам вытворчасці.
У Клічаве дадзены старт рэалізацыі новага праекта «Практычная лакалізацыя МУР (Мэтаў устойлівага развіцця) на ўзроўні СУР (сістэмы ўстойлівага развіцця) Клічаўскага раёна». Мерапрыемства, як паведамілі ў райвыканкаме, прайшло ў фармаце стартавай канферэнцыі і семінара «Актуалізацыя напрацовак і падрыхтоўка да майстэрні будучыні». Праект фінансуецца ў межах праграмы падтрымкі Беларусі 2019–2022, якая рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (ФРГ).
Забарона на лоўлю чудскага сіга і еўрапейскага сома ўводзіцца ў Беларусі з 1 лістапада, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце. «Для стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення чудскага сіга з 1 лістапада па 15 снежня ў Беларусі ўстанаўліваецца забарона на яго лоўлю. У гэты перыяд у сіга ідзе нераставанне. Прэснаводны прадстаўнік сямейства ласасёвых не баіцца холаду і пачынае размнажэнне позняй восенню», - расказалі ў інспекцыі.
Бальніца сястрынскага догляду ў Крычаве пераехала ў абноўлены будынак на тэрыторыі раённай бальніцы. Гэта яшчэ адзін крок стварэння ў райцэнтры адзінага медыцынскага комплексу. Папярэдне памяшканне адрамантавалі, каб арганізаваць належныя ўмовы для пражывання адзінокіх састарэлых людзей.
Дзве новыя сушыльныя камеры мантуюць у ААТ «Магілёўдрэў». Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Фідзельскі.
< Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 кастрычніка першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прышчэпку спецыялісты адносяць да спецыфічных відаў прафілактыкі грыпу. Кампанія па вакцынацыі на Магілёўшчыне ў самым разгары.
За последние десятилетия Республика Беларусь достигла огромных успехов в улучшении социальной жизни человека, но все же определенные изменения в системе здравоохранения, образования, социальной защиты, культуры, спорта и туризма, экологии необходимы. На это обратил внимание член Постоянной комиссии Совета Республики по образованию, науке, культуре и социальному развитию, главный врач Могилевской областной детской больницы Игорь Каско.
Усе прадпрыемствы Магілёўскай вобласці працуюць у штатным і спакойным рэжыме. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў.
Каля двухсот машын стала ўдзельнікамі аўтапрабегу «За адзіную Беларусь!», які прайшоў сёння з Мінска ў Магілёў. Многія прыязджалі сем’ямі, цэлымі кампаніямі.
Сёння ў Магілёве падчас суботніка ў гарадскім парку Падміколле залажылі фруктовы сад. Ён размясціўся непадалёк ад Свята-Мікольскага жаночага манастыра.
Моладзь бачыць магчымасці развіцця асобы ў прыняцці самастойных рашэнняў і праве на памылку. На гэта звярнуў увагу галоўны рэдактар газеты «Веснік Магілёва»Павел Савельеў падчас «Магілёўскага дыялогу», які адбыўся сёння на пляцоўцы новага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
У Магілёўскай вобласці прынялі рэзалюцыю па выніках дыскусій аб актуальных пытаннях развіцця краіны і рэгіёнаў. Дакумент зацвердзілі ўдзельнікі «Магілёўскага дыялогу», які адбыўся сёння на пляцоўцы новага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, як перадае карэспандэнт сайта.
Сёлета на дарогах Магілёўскай вобласці з удзелам пешаходаў адбылося 100 дарожна-транспартных здарэнняў. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама. Нягледзячы на адзіны дарожны закон, пешаходы і вадзіцелі пастаянна не разумеюць адзін аднаго на дарозе. Няўважлівасць, бескультур’е і нахабства часта становіцца прычынай аварый з наступствамі.
Турыстычную карту Магілёўшчыны стварылі супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Рэсурс прысвечаны Году малой радзімы і знаёміць з архітэктурнымі славутасцямі, прыроднымі помнікамі, культурай і традыцыямі краю.
Здаровую ежу з дапамогай прыроднага земляробства вырошчваюць у Магілёўскім раёне. Цэнтрам ініцыятывы стаў аграгарадок Княжыцы. «Восеньскі агарод» – такая тэма заняткаў у гуртку прыроднага земляробства «Крок за крокам». Жанчыны вучацца накрываць клубніцы на зіму аксаміткамі – і цёпла, і фітанцыды ратуюць ад шкоднікаў і хвароб. Працуе гэты карысны для агародніц гурток у аграгарадку Княжыцы, у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян састарэлага ўзросту і інвалідаў Магілёўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Самы высокі і магутны не толькі ў Беларусі, але і ў СНД ветрагенератар з’явіцца каля вёскі Кокатава ў Мсціслаўскім раёне. Мяркуецца, што яго будаўніцтва ў межах праекта «Ветраэнергетычная ўстаноўка “Асмолавічы”» (заказчык – адна з магілёўскіх кампаній), будзе завершана ўжо ў канцы снежня бягучага года. Праект ажыццяўляецца з дапамогай фінансавання Белінвестбанка.
У аграгарадку Іскра Бялыніцкага раёна прайшоў урачысты пуск прыроднага газу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ДВА «Белпалівагаз». Работнікі газавай службы за тры месяцы пабудавалі амаль 14 км газаправода, блакітнае паліва прыйшло ў аграгарадкі Іскра і Ланькова.
Фінал школьнага кубка КВЗ пройдзе ў Магілёве 30 кастрычніка. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога савета РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў. На сцэне гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу выступіць шэсць каманд са школ, ліцэяў і гімназій Магілёва, Быхава і Баркалабава.
Палата прадстаўнікоў працягнула збор прапаноў па зменах у Канстытуцыю. «У Палату прадстаўнікоў працягваюць паступаць прапановы па карэкціроўцы Асноўнага закона. Акрамя таго, зараз актывізуецца абмеркаванне маючай адбыцца канстытуцыйнай рэформы на рэгіянальных дыялогавых пляцоўках. У сувязі з гэтым праца па зборы і аналізе прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю (у тым ліку з выкарыстаннем электроннай пошты Zakon@house.gov.by) будзе ажыццяўляцца і пасля 25 кастрычніка», – гаворыцца ў паведамленні на сайце.
Хірургічныя маскі дазваляюць у некаторых выпадках нават на 80% знізіць пагрозу пападання каранавіруса ў арганізм, аднак не ліквідуюць небяспеку да канца. Гэта паказаў унікальны эксперымент, праведзены ў інстытуце медыцыны пры Такійскім універсітэце, – паведамляе ТАСС са спасылкай на японскую тэлерадыёкампанію NHK. Спецыялісты размясцілі ў ізаляванай прасторы на адлегласці 50 см голавы-манекены з датчыкамі. Адна з іх удыхала навакольнае паветра, а другая выкідвала ў яго каранавірус разам са слінай, імітуючы пакашліванне.
Міністэрства аховы здароўя перагледзела рэкамендацыі па ўжыванні лекаў у лячэнні COVID-19, як паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі – начальнік упраўлення спецыялізаванай медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Таццяна Мігаль, каменціруючы загад № 1106 ад 20 кастрычніка 2020 года.
Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя распрацавалі новыя рэкамендацыі аб арганізацыі медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19. Рэкамендацыі замацаваныя ў загадзе № 1106 ад 20 кастрычніка 2020 года, падпісаным выканальнікам абавязкаў міністра аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Дакумент падрыхтаваны на падставе практычнага вопыту медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19 з улікам рэкамендацый СААЗ, замежных навуковых публікацый і матэрыялаў.
Чарговы рэспубліканскі аўтапрабег «За адзіную Беларусь!» пройдзе 24 кастрычніка. Ён стартуе ў Мінску («Белмаркет», 5-ы км, траса М4). У патрыятычнай акцыі прымуць удзел неабыякавыя да лёсу Бацькаўшчыны людзі, якія хочуць бачыць Беларусь незалежнай, непадзельнай і квітнеючай.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду па актуальных пытаннях. На мерапрыемства запрошаны кіраўнікі ўрада, Нацыянальнага сходу, Вярхоўнага суда, Адміністрацыі Прэзідэнта, абласцей і горада Мінска, сілавых ведамстваў, Міністэрства аховы здароўя. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што трэба будзе абмеркаваць тры блокі пытанняў: эканоміка і фінансы, палітычная сфера, тэматыка грамадскай бяспекі.
У Магілёве пераносяць электронны кірмаш вакансій, які быў запланаваны на сёння, як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Магілёўскага гарвыканкама. Па тэхнічных прычынах мерапрыемства пераносіцца на 27 кастрычніка. 27 кастрычніка кірмаш пройдзе з 10.00 да 12.00 на электроннай пляцоўцы e-vacancy.by. У саіскальнікаў будзе магчымасць анлайн даць наймальнікам сваё рэзюмэ, пагутарыць з прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў горада і задаць пытанні. БЕЛТА
Абласны этап чэмпіянату краіны па брэйк-дансе пройдзе ў беларуска-расійскім універсітэце 24 кастрычніка. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.
Дзяржаўны памежны камітэт расказаў аб правілах транзіту праз Беларусь без даведак і самаізаляцыі. З 00.00 22 кастрычніка замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства, якія перамяшчаюцца транзітам праз Беларусь, на мяжы не спатрэбіцца даведка аб адсутнасці COVID-19. Таксама іх не закрануць і патрабаванні аб 10-дзённай самаізаляцыі», – сказалі ў Дзяржпамежкамітэце.
Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр сумесна з рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй «Беларуская алімпійская акадэмія» аб’яўляе аб запуску анлайн-лагера «Спартыўнае валанцёрства і алімпійская адукацыя». Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі. У дні восеньскіх школьных канікул з 2 па 6 лістапада хлопцы і дзяўчаты з усёй краіны могуць прыняць удзел у анлайн-сустрэчах і занятках па азнаямленні са спартыўным напрамкам валанцёрства і прасоўванні алімпійскіх каштоўнасцяў.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава сёння пачынае працу выставачны праект «Дарогамі пленэра». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.