Архіў навін

Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 16 лістапада вызначаны пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія пералічаць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках працы за першае паўгоддзе 2020 года звыш часткі прыбытку, вылічанага і пералічанага ў бюджэт. У спіс увайшлі 47 прадпрыемстваў і арганізацый. З прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці ў пераліку – ААТ «Бабруйскі завод біятэхналогій», які пералічыць у бюджэт Br50 тыс., і РДУП «Праектны інстытут Магілёўгіпразем» – Br53 тыс.
Базавая стаўка ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года вырасце да Br195. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 18 лістапада 2020 года нумар 659, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Цяпер базавая стаўка складае Br185. Базавая стаўка прымяняецца пры аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый.
Фінал абласнога каманднага турніру па праграмаванні CodingFest адбудзецца 20 лістапада. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця. Па словах кіраўніка праекта Святланы Януковіч, восеньскі конкурс стаў чаканым многімі профільнымі ўстановамі адукацыі, а з мінулага года ўнесены ў пералік стартап-мерапрыемстваў Міністэрства эканомікі. Тут пачынаючыя праграмісты могуць сустрэцца са спецыялістамі і атрымаць рэкамендацыі па створаным праграмным прадукце.
Яркія альтанкі, арэлі і горкі, пясочніцы, спартыўная пляцоўка са скаладромам і бяспечным пакрыццём –тэрыторыя новых ясляў-сада №84 ужо прыцягвае погляды бабруйчан, якія праходзяць міма. І ўнутры трохпавярховага будынка работы ўвайшлі ў завяршальную стадыю. Ужо зусім хутка радасны смех юных бабруйчан загучыць у яго сценах.
У абмеркаванні актуальнай тэмы прынялі ўдзел кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь–інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя, кіраўнікі ўстаноў аховы здароўя Магілёва і Бабруйска, навукоўцы, як перадае карэспандэнт сайта.
Магілёўская хрысціянская дабрачынная арганізацыя «Благо» перадала абласному супрацьтуберкулёзнаму дыспансеру мэблю для клінічнай лабараторыі. Гэта частка дапамогі медыкам у барацьбе з COVID-19.
Тры пажары ў Горацкім, Бялыніцкім і Клімавіцкім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У складаных эпідэмічных умовах у зоне асаблівай рызыкі аказаліся людзі старэйшага ўзросту. Ім дапамагаюць валанцёры Чырвонага Крыжа. Каб засцерагчы сябе ад вірусных захворванняў, многія людзі сталага ўзросту сталі радзей наведваць крамы і іншыя грамадскія месцы. Добра, калі пажылым дапамагаюць унукі. А вось адзінокім пенсіянерам у гэты час прыходзіцца няпроста. Але і яны могуць разлічваць на дапамогу–валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Нумары «гарачай лініі»: 201 – з мабільнага або 122 з гарадскога тэлефона.
Новенькая –невялікая, але ўтульная і сучасная –гарадская лазня адкрылася ў Мсціславе. Будынак узвялі з нуля ў рэкордна кароткія тэрміны – за восень – сіламі Клімавіцкай ПМК № 256. Грошы на будаўніцтва выдзеліў абласны бюджэт. Аб’ект для горада значны. З пытаннем, калі ім вернуць грамадскую лазню, жыхары Мсціслава не раз звярталіся ў райвыканкам. Паводле слоў прэс-сакратара старшыні Магілёўскага аблвыканкама Юрыя Пракапенкі, уздымалі яны тэму аб неабходнасці адкрыцця ў райцэнтры грамадскай лазні і на ўзроўні вобласці.
Савет Міністраў зацвердзіў пералік горадабудаўнічых праектаў, заказ на распрацоўку якіх падлягае размяшчэнню ў 2021 годзе. Адпаведную пастанову ад 16 лістапада 2020 года №649 афіцыйна апублікавалі сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У пералік увайшлі 24 горадабудаўнічыя праекты. Для Магілёўскай вобласці –тры. У прыватнасці, будзе распрацаваны генеральны план для Магілёва. Акрамя таго, генеральныя планы распрацуюць і для зоны адпачынку рэспубліканскага значэння «Чыгірынка».
Магілёўскі інстытут МУС правёў анлайн-конкурс «#Элементарна_Ватсан». Яго ўдзельнікамі сталі каля 300 школьнікаў з усёй рэспублікі. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік установы адукацыі Марына Грамыка.
Раённую паліклініку адкрылі сёння ў Мсціславе пасля маштабнай рэканструкцыі. Падзея для жыхароў горада і раёна значная, бо яе чакалі 3 гады. Будынак, узведзены ў 1984 годзе, у снежні 2017-га быў прызнаны аварыйным. Цяпер ад яго, ранейшага, засталіся толькі сцены.
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці паказваюць на стабілізацыю ва ўсіх сферах народна-гаспадарчага комплексу. На гэта звярнуў увагу кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, адкрываючы сёння пасяджэнне аблвыканкама.
У Магілёве сёння прайшла цырымонія ўзнагароджання прадпрыемстваў вобласці – лаўрэатаў конкурсу «Найлепшы экспарцёр» 2019 года, які праводзіла Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з рознымі міністэрствамі, канцэрнамі, аблвыканкамамі, Нацыянальнай акадэміяй навук, Паркам высокіх тэхналогій, беларускай таварнай біржай і іншымі структурамі, як перадае карэспандэнт сайта.
Прамую тэлефонную лінію 21 лістапада правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Амаль 100 удзельнікаў, больш за 30 машын і некалькі гадзін у дарозе – прафсаюзы Магілёўскай вобласці правядуць 21 лістапада патрыятычны аўтапрабег «За адзіную Беларусь!». Адпраўным пунктам маршруту стане аўтастаянка па вул. Маўчанскага, 6 у Магілёве (магазін «Гиппо»), канчатковым – мемарыял вайсковай славы «Лудчыцкая вышыня» Быхаўскага раёна. Удзел у мерапрыемстве прымуць прадстаўнікі Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, усіх абласных галіновых арганізацый прафсаюзаў, а таксама працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна.
У Магілёўскім аблвыканкаме працягвае працаваць грамадская прыёмная па зборы ініцыятыў па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і актуальных праблемах краіны і рэгіёна.
У Магілёўскай вобласці 1 снежня стартуе дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», як паведамілі ў Магілёўскім абласным аддзяленні РГА «Беларускі дзіцячы фонд».
У нашым рэгіёне пражывае 1678 чалавек з ВІЧ-станоўчым статусам. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя
Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў. Гэта адно з найпапулярнейшых святаў беларускай моладзі. Як паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Магілёўскай вобласці, у 2019/2020 навучальным годзе ў рэгіёне функцыянавала 5 устаноў вышэйшай адукацыі, дзе навучалася 23,5 тыс. чалавек, з іх 94,6% – у дзяржаўных ВНУ.
Рост аб’ёмаў вытворчасці валавой прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці за студзень–кастрычнік 2020 года склаў 107,7%.
Во время диалога проректоры и деканы вуза обозначили вопросы, которые волнуют коллектив и студенчество. Среди них - открытие новых специальностей, расширение экспорта образовательных услуг, укрепление материально-технической базы.
Паважаныя жыхары горада Магілёва і вобласці! У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй і ўвядзеннем масачнага рэжыму ў Магілёве абласны выканаўчы камітэт у мэтах вашага дабрабыту рэкамендуе пры неабходнасці звароту ў аблвыканкам па магчымасці ўстрымацца ад непасрэднага наведвання.
Госці «IV студыі» тэлеканала «Беларусь 4. Магілёў» расказалі аб другой хвалі COVID-19.
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 11 лістапада адкрыецца персанальная выстава Ларысы Журавовіч «Душа роднай зямлі». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У Бабруйску ўведзены абавязковы масачны рэжым у месцах, дзе немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне. Такая інфармацыя размешчана на сайце Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Жыхары горада ўжо паспелі прывыкнуць, што ў апошнія некалькі месяцаў Асіповічы пастаянна абнаўляюцца, рэгулярна з’яўляюцца новыя аб’екты, нешта змяняецца і пераўтвараецца. Не засталіся ў баку ад «добраўпарадкавальных» павеваў і мясцовыя спартсмены.
Цэнтр гарадскіх ініцыятыў у межах праграмы развіцця моладзі «Далучайся!» абвяшчае аб правядзенні ў Магілёве Тыдня моладзі. Мэтай мерапрыемства з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем сучаснай моладзі, актывізацыя ініцыятыў, абмеркаванне актуальных выклікаў, якія стаяць перад новым пакаленнем. Дэвізам Тыдня, які пройдзе з 16 па 22 лістапада, стане заклік «Рабі і рэалізуй!”, які падкрэслівае, што моладзь – рухаючая сіла развіцця. Арганізатары запланавалі серыю мерапрыемстваў.
Бальніцы і паліклінікі Магілёўскай вобласці перайшлі на працу ва ўмовах COVID. Аб новай хвалі захворвання расказала малады інфекцыяніст Магілёўскай інфекцыйнай бальніцы Кацярына Якубёнак. ТРК «Магілёў»
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.