Архіў навін
Яўген Шкрэдаў вырашыў стаць фельчарам хуткай, каб дапамагаць людзям, пры гэтым не «ржавеючы» за папяровай працай у кабінеце. І ён атрымаў тое, што хацеў. За год з невялікім пабачыў рознае, а цяпер працоўную скарбонку папоўніў і вопыт барацьбы з каранавірусам. Як працаваць ў супрацьчумных касцюмах, як супакоіць напалоханых пацыентаў і што добрага нам даў COVID-19 – у маналогу 23-гадовага медыка.
Чатыры пажары адбылося за суткі ў вобласці. Два з іх – у Магілёве, як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Беларусі на 28 мая выздаравелі і выпісаны 16 660 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ CAVID-19. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 39858 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 499 249 тэстаў.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 219 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй», – праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
БЕЛТА
Кіраўск прыме суперфінал чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе. Менавіта ў райцэнтры пройдуць вырашальныя гульні турніру, у якіх вызначацца пераможца і прызёры. Гэтыя матчы адбудуцца ў канцы ліпеня, – паведаміў галоўны трэнер «Кіраўска» Віктар Галомзік.
Хворых на COVID-19 выпускнікоў вызваляць ад экзаменаў. Такая норма ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства адукацыі ад 26 мая № 101, як паведамілі ў прэс-службе ведамства.
«Для папярэджання распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 Міністэрства адукацыі дапоўніла дзеючыя правілы правядзення атэстацыі навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі ад 20 чэрвеня 2011 года № 38) нормай, якая прадугледжвае вызваленне ад усіх выпускных экзаменаў навучэнцаў, якія знаходзяцца на самаізаляцыі ў перыяд правядзення выпускных экзаменаў.
З 29 па 31 мая ў Магілёве і Магілёўскім раёне супрацоўнікі абласной Дзяржаўтаінспекцыі і спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС Рэспублікі Беларусь правядуць рэйдавыя мерапрыемствы з адпрацоўкай аварыйна-небяспечных участкаў вулічна-дарожнай сеткі і аўтадарог. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br266,2 млн. ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-красавік 2020 года. На іх долю прыпадае 59,2% агульных паступленняў, як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Ад арганізацый недзяржаўнага сектара паступіла Br147,7 млн. (32,9%), індывідуальных прадпрымальнікаў – Br2,8 млн. (5,1%), фізічных асоб – Br12,8 млн. (2,8%).
Агульныя паступленні ў бюджэт вобласці склалі Br449,5 млн. рублёў.
Гісторыка-філалагічны факультэт МДУ імя А. А. Куляшова правядзе для выпускнікоў школ Магілёўскай вобласці Дзень адчыненых дзвярэй, які будзе праходзіць у фармаце анлайн 30 мая (з 11:00 да 12:20). Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
На палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» прыступілі да высаджвання кавуноў у адкрыты грунт. У Магілёўскай вобласці карысную ягаду ў прамысловых маштабах будуць вырошчваць упершыню.
У перыяд школьных канікул з 1 чэрвеня па 31 жніўня бібліятэкі Магілёва запускаюць пазнавальную праграму «Кніжнае лета – 2020». Пра гэта паведамілі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Магілёўскай Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса.
На Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві першыя донары здаюць імунную плазму з антыцеламі да COVID-19.
Першыя донары – гэта 2 жанчыны, якія перахварэлі на каранавірусную інфекцыю. Яны здалі па 600 мл плазмы крыві. Кожная данацыя будзе падзелена на 3 порцыі, па 200 мл. Гэтага хопіць на 3 пераліванні хворым пацыентам.
Прыняты тыпавы навучальны план для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на 2020/2021 навучальны год. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра змены ў навучальным плане расказалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
За студзень–красавік гэтага года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Прыдняпроўскага краю заплацілі ў бюджэт Br166,9 млн., або 37,1% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
«У параўнанні з мінулым годам паступленні ў бюджэт павялічыліся на 3,1%, або на Br5 млн. у фактычным вылічэнні, – адзначылі суразмоўцы. – Рост паступленняў ад арганізацый склаў 2,9%, ці Br4 млн», ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 4,4%, ці Br1 млн».
Чарговы прафсаюзны прававы прыём грамадзян адбудзецца ў Беларусі 28 мая. Любы жадаючы зможа атрымаць кансультацыю прафсаюзных юрыстаў па тэлефоне з 9.00 да 13.00 па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў.
Нумары тэлефонаў прафсаюзных юрыстаў, якія ажыццяўляюць кансультацыю ў вашым раёне або горадзе, можна даведацца да 28 мая па тэлефоне Магілёўскаа абласнога аб’яднання прафсаюзаў: 8 (0222) 65-34-95 (галоўны прававы інспектар працы аб’яднання Іна Валянцінаўна Чабатарэўская).
Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня) у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Дзень абароны дзяцей з БРСМ» у Магілёўскай вобласці пройдзе каля 40 мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў моладзевай арганізацыі.
Паводле слоў суразмоўцаў, валанцёры БРСМ «Добрае сэрца» паспрабуюць акружыць клопатам выхаванцаў дзіцячых дамоў, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, карэкцыйна-развіваючых устаноў, дзяцей, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу і ў шматдзетных сем’ях.
Два ўчасткі раней меліяраваных зямель агульнай плошчай каля 170 га будуць адноўленыя ў Бабруйскім раёне. Іх плануецца ўвесці ў севазварот ужо ў сёлетні летні сезон.
Як паведамілі ў райвыканкаме, аднаўленчыя работы на землях ААТ «Агракамбінат “Бабруйскі”» і «Саўгас Кісялевічы» з мінулай восені вядуць меліяратары ААТ «ПМК-84 “Водбуд”». Яны выкарчавалі непатрэбную расліннасць, ачысцілі каналы меліярацыйнай сістэмы, ажыццявілі прамыванне дрэнажных сістэм і правялі ворныя працы. У цяперашні час работнікі ПМК займаюцца пракладкай новых дрэнажных сістэм.
Швейныя і трыкатажныя прадпрыемствы Магілёўшчыны нарошчваюць экспарт. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт «Беллегпрама».
У першым квартале гэтага года экспарт прадпрыемстваў трыкатажнай галіны, якія ўваходзяць у структуру «Беллегпрама», склаў 36,5 мільёна долараў ЗША (108,4% да аналагічнага перыяду мінулага года). Аб’ём экспарту на ўзроўні такога ж перыяду 2019 года і вышэй паказалі ў ліку іншых прадпрыемствы Магілёўшчыны: ЗАТ «Вяснянка» (125%) і ААТ «Бабруйсктрыкатаж» (225%).
Бытавую тэхніку для ўладкавання «чыстай зоны» медыкам ЦРБ Бялыніч перадалі абласная і раённая прафсаюзныя арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу. Бязвыплатная дапамога аказана ў межах прафсаюзнай акцыі «Справімся разам».
У Магілёўскай вобласці атэстаты атрымае каля 5,5 тыс. адзінаццацікласнікаў. Пра гэта расказаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ігар Лашкевіч.
Стартаваў традыцыйны рэспубліканскі дабрачынны праект «Дзень абароны дзяцей з БРСМ», як паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
Журналіст ІА «Магілёўскія ведамасці» Генадзь Корсакаў заваяваў ўзнагароду Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» ў намінацыі «За найлепшую работу ў інфармацыйных і аналітычных жанрах». Пра гэта паведамілі ў сакратарыяце арганізацыі.
Вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро-2020» былі падведзены сакратарыятам БСЖ па прадстаўленні Камітэта па прэміях і прафесійнай этыцы журналіста. Пераможцы вызначаны ў 12 намінацыях.
Усяго на конкурс былі пададзены 32 работы.
Актуальныя пытанні арганізацыі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з удзелам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Лідзіі Ярмошынай былі разгледжаны на праведзеным у Магілёве абласным семінары-нарадзе кіраўнікоў тэрытарыяльных выбарчых камісій, а таксама адказных работнікаў аблвыканкама і гаррайвыканкамаў, якія курыруюць пытанні выбараў.
Беспрацоўным жыхарам Бабруйска прапануюць навучыцца новым прафесіям. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.
«Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама працягвае набор беспрацоўных грамадзян для навучання па напрамку «прадпрымальнік (індывідуальны)». Навучальны курс стартуе з 28 мая. Зараз яшчэ ёсць свабодныя месцы», – расказалі ў гарвыканкаме.
Працягваецца набор у групу па прафесіях дарожны рабочы, машыніст (качагар), прадавец, слесар-сантэхнік, электраманцёр, электрагазазваршчык і швачка.
У ААТ «Крычаўцэментнашыфер» завяршылі рэканструкцыю павышанага пуці (збудавання для разгрузкі сыпкіх матэрыялаў). У выніку выключана магчымасць змешвання прымаемых сыпкіх грузаў (каменны вугаль, торфабрыкет) і адладжана іх сартаванне з мэтай захавання тэхналагічнай дысцыпліны. Дзякуючы інжынерным і тэхналагічным рашэнням скарочаны час выкарыстання чыгуначных вагонаў пад грузавымі аперацыямі, павялічана абарачальнасць вагонаў.
Напярэдадні школьных летніх канікул Беларуская чыгунка звяртаецца да ўсіх школьнікаў і іх бацькоў з просьбай выконваць правілы бяспекі на аб’ектах чыгуначнага транспарту, як паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
БЧ нагадвае, што нельга пакідаць дзяцей адных і дазваляць ім гуляць каля чыгуначных пуцей, а таксама пераходзіць пуці ў неўстаноўленых месцах. Забараняецца перабягаць чыгуначныя пуці перад цягніком, кідаць у яго камяні, скакаць з платформаў, падлязаць пад рухомы састаў, класці на пуцях староннія прадметы, карыстацца паблізу чыгункі навушнікамі і размаўляць па мабільным тэлефоне.
Паводле паведамлення прэс-службы федэрацыі футбола, 6 чэрвеня пройдуць матчы 1/32 фіналу Кубка Беларусі сезона 2020–2021 года. У іх выступяць 32 клубы з першай і другой лігі.
Сярод каманд-саперніц і чатыры клубы з Магілёўшчыны. Вось як распарадзілася жэрабя:
«Бумпром» (Гомель) – «Днепр» (Магілёў);
«Спартак» (Шклоў) – «Нафтан» (Наваполацк);
«Асіповічы – «Спадарожнік» (Рэчыца);
«Горкі» – «Ашмяны».
Жараб’ёўка 1/16 фіналу Кубка Беларусі запланавана на 8 чэрвеня. На гэтым этапе ў барацьбу за ганаровы трафей уступяць каманды з вышэйшай лігі.
Аграрыі Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць сёлета каля 1,125 млн. т кармавых адзінак травяных кармоў. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
Іміджавы пакой МНС з’явіцца ў Магілёўскім раёне. Ён размесціцца ў аздараўленчым лагеры «Чайка», як расказаў старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю аддзела надзвычайных сітуацый Магілёўскага раёна Іван Папоў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер да выбараў сфарміраваць новы склад урада. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе ў Мінску па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях.
Маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары ў Беларусі неабходна арганізаваць дастойна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў Мінску па актуальных сацыяльна-эканамічных і палітычных пытаннях.
Переводчик