Архіў навін
Загарадныя аздараўленчыя лагеры ў Магілёўскай вобласці пачнуць прымаць дзяцей не раней за 15 чэрвеня. Тэрміны лагерных змен прыйшлося зрушыць праз эпідэмічную абстаноўку. Пра гэта паведаміў начальнік прадстаўніцтва «Магілёўскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва» Юрый Яфімаў.
Фермерская гаспадарка Васіля Зайцава ў вёсцы Махава – самая буйная ў Магілёўскім раёне. А пачыналася ўсё ў 90-х з невялікага ўчастка зямлі, дзе працавалі два чалавекі.
Новы від прадукцыі – тактыльныя паказальнікі з нержавейнай сталі для невідушчых і людзей з аслабленым зрокам – пачалі выпускаць на ўнітарным прадпрыемстве «Тифлос» ГА «Белтіз» у Магілёве. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага інжынера прадпрыемства Віктар Ганакоў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 9 чэрвеня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
Магілёўскі абласны драматычны тэатр аднаўляе працу і ў чэрвені адкрывае новы сезон, 133-ы па ліку. Трупа ўжо прыступіла да рэпетыцый пасля працоўнага адпачынку, паведаміла кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі ўстановы культуры Вольга Семчанка.
Батанічны сад Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках можна назваць самым летнім месцам краіны. Упершыню за 40-гадовую гісторыю аранжарэі тут заквітнеў і прынёс плён банан.
Праўда, паспеюць бананы толькі восенню. Але і акрамя іх у садзе ёсць чым палюбавацца. У аранжарэі круглы год цёпла і зелена. Больш трох з паловай сотняў раслін, якія звычайна растуць у тропіках і пустынях, сабрана з усяго свету.
Тры месяцы летніх канікул – час пік дзіцячага траўматызму. Яго галоўныя прычыны – цікаўнасць дзяцей і няўважлівасць дарослых.
Заканчэнне школьнага года другакласніца Лера запомніць надоўга. У бальніцу яна трапіла, гуляючы на дзіцячай пляцоўцы. Юная спартсменка (займаецца дзюдо), смелая і адважная, не ўтрымалася на турніку. У шпіталі ўрачы фіксуюць пералом і накладваюць гіпс.
Такіх гісторый у аддзяленні могуць расказаць шмат. 150 выпадкаў за мінулыя выхадныя. А за ўсё лета дзіцячых траўмаў тут неяк налічылі аж сем тысяч.
Магілёўская абласная філармонія запускае музычны анлайн-марафон у падтрымку медыцынскіх работнікаў «Рукі, якія даруюць жыццё». Пра гэта паведаміла рэжысёр установы культуры Яніна Даніленка.
Медыкаў, якія лечаць хворых на каранавірус, у Горках падтрымліваюць рознымі акцыямі – ад збору сродкаў да творчых флэшмобаў.
У Горацкай дзіцячай школе мастацтваў і мастацкіх рамёстваў ствараюць актуальны хэштэг «дзякуйдоктар». Кожнаму вучню даверана адна літара. Самаму малодшаму мастаку – 6 гадоў, самаму старэйшаму – 12. Дзеці не сумняваюцца, што іх творчасць падыме медыкам настрой.
5 пажараў адбылося за выхадныя ў вобласці, адзін ледзь не скончыўся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае паўдзельнічаць у фотаконкурсе «Сэлфі & фота з вышыванкай», паведаміла загадчык цэнтра інфармацыйных і сацыяльных тэхналогій Цэнтральнага камітэта БРСМ Наталля Сталпінская.
У Беларусі на 1 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 18 776 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ CAVID-19. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістраваныя 43 403 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 553 377 тэстаў.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 240 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй», – праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя.
БЕЛТА
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У школах Беларусі сёння пачынаюцца выпускныя экзамены. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.
«Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць у перыяд з 1 па 9 чэрвеня. У 2020 годзе, як і ў папярэднія гады, тэксты і заданні будуць аб’яўляцца па тэлебачанні і радыё, размяшчацца на партале Міністэрства адукацыі», – расказалі ў ведамстве.
БЕЛТА
Алею Памяці ў гонар удзельнікаў войн XX стагоддзя адкрылі ў аграгарадку Семукачы Магілёўскага раёна. Яна стала часткай раней пасаджанага вяскоўцамі сквера, прысвечанага 75-годдзю Перамогі. Над стварэннем аб’екта, які стаў упрыгожваннем населенага пункта і адначасова данінай павагі тым, хто абараняў жыццё, працавалі як мясцовыя жыхары, так і іх былыя аднавяскоўцы.
Усе праблемы і цяжкасці павінны вырашацца мірным шляхам без шкоды для незалежнасці краіны. Такое меркаванне выказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова.
Калектывам УК «Магілёўскі абласны драматычны тэатр» і УК «Магілёўская гарадская капэла» прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У Магілёўскім кадэцкім вучылішчы прайшоў выпускны. Героямі ж урачыстасці стала 37 кадэтаў, якія скончылі 11 класаў.
Новыя цэны на газ і тарыфы на электраэнергію дзейнічаюць у Беларусі з 1 чэрвеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2019 года № 933.
У панядзелак, 8 чэрвеня, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці.
На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:
Святлана Пятроўна Тарасенка, старшыня камітэта, з 12.00 да 13.00 па тэлефоне 32 67 42;
Аляксандр Цімафеевіч Крыкуноў, першы намеснік старшыні камітэта, курыруе пытанні сацыяльна-працоўных адносін і заработнай платы, аховы працы і дзяржаўнай экспертызы, з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 32 67 78;
Паслугу «Сацыяльнае таксі» запусцілі ў Магілёве. Бясплатна ёю могуць скарыстацца інваліды-калясачнікі Кастрычніцкага раёна.
Тройчы ў месяц можна з’ездзіць у паліклініку, двойчы – у банк, на вакзал, ва ўстановы сацыяльнай абароны ў межах горада. Сацыяльнае таксі бясплатнае не толькі для чалавека з інваліднасцю, але і для суправаджальніка яго асобы.
«Зала адной карціны» пачала працаваць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Першай гледачы ўбачаць карціну «Беларускія льны» Віктара Грамыкі.
Незвычайная выстава прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў. Паводле задумкі, адна карціна будзе размяшчацца ў камернай зале. Паглядзець яе зможа кожны наведвальнік. Знаёмства з мастацкім творам будзе суправаджацца адпаведнай атмасфернай музыкай і відэапрэзентацыяй.
Будаўнічыя атрады пачалі працаваць на Магілёўшчыне. Зараз у іх складзе – больш за 60 чалавек. Усяго сёлета ў трэцім працоўным семестры плануецца працаўладкаваць амаль тры тысячы студэнтаў.
Навучэнцы Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа працуюць на адным са спартыўных аб’ектаў вобласці – гэта лыжа-ролерная траса ў Чавусах. Хлопцы і дзяўчаты задзейнічаны ў добраўпарадкаванні тэрыторыі. Біятлонны комплекс з трасай 1,5 кіламетра плануюць увесці ў эксплуатацыю ў ліпені гэтага года.
Адкрыццё Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануецца ў ліпені.
– Усе ўнутраныя аздобныя працы ў будынку бальніцы ўжо завершаны, – далажыў аб становішчы начальнік участка ДУКДП «Міжраённы домабудаўнічы камбінат» Уладзімір Пруднікаў. – У найбліжэйшы час рыхтуемся ўстанаўліваць мэблю. Зараз вядзём аздобныя працы па знешняй частцы будынка і добраўпарадкаванні. На аб’екце працуе 160 чалавек – гэта работнікі МДБК і субпадраднай арганізацыі.
«У бягучым месяцы, дзякуючы ўдасканаленню праграмнага прадукта, доля аўтаматычнага выпуску тавараў, якія вывозяцца, дасягнула 60%, а сярэдні час іх аўтаматычнага афармлення не перавышае 1 хвіліну», – пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскай мытні.
Адміністрацыя СЭЗ «Магілёў» сумесна з гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і АТ «Расійскі экспартны цэнтр» правялі відэаканферэнцыю па пытаннях развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Расіяй. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры прадпрыемства.
У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна заканчваецца рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці», які плануецца адкрыць у чэрвені. У праекце задзейнічаны як бюджэтныя сродкі, так і сродкі насельніцтва. Адкрыты спецыяльныя рахункі, на якія паступаюць грошы. Далучыліся да акцыі і дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, выбраныя ад Магілёўскай вобласці, а таксама члены абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў. Агульнымі намаганнямі на добрую справу імі пералічана каля 2 тысяч рублёў.
Новы збожжаўборачны камбайн вытворчасці ААТ «Гомсельмаш» папоўніў парк машын Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Пра гэта расказаў дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі ўстановы адукацыі Уладзімір Гусараў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 177 «Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прадаўжае да 2025 года дзеянне асноўных палажэнняў указа ад 8 чэрвеня 2015 года нумар 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы па сацыяльнай абароне работнікаў ва ўмовах складанай эпідсітуацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы, накіраваныя на павышэнне сацыяльнай абароненасці работнікаў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміках наступстваў рэалізуемых проціэпідэмічных мер. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Переводчик