Архіў навін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 30 мая кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Увосень круглую дату адзначыць хакейны клуб «Магілёў» і лядовая арэна абласнога цэнтра. У клубе рыхтуюцца адсвяткаваць юбілей прафесійнага хакея ў рэгіёне. Пра гэта расказаў дырэктар каманды Дзмітрый Генісеў.
Сёлета ў студатрадах Магілёўскай вобласці плануе папрацаваць каля трох тысяч чалавек, як падлічыў загадчык аддзела праграмнай і арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Алег Бойка. І гэта толькі пачатак.
Новая інтэграваная паліклініка ў мікрараёне Казіміраўка ў Магілёве пасля заканчэння будаўніцтва будзе абслугоўваць 37 тыс. чалавек. Унутры памяшканняў ужо ідуць аддзелачныя працы, звонку спецыялісты добраўпарадкоўваюць тэрыторыю.
Узвядзенне інтэграванай паліклінікі ў мікрараёне Казіміраўка горада Магілёва ў самым разгары. Гэта адзін з аб’ектаў, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта. Паколькі рэгіёну не хапае медустаноў, а пабудаваць іх за сродкі абласнога бюджэту праблематычна, Кіраўнік дзяржавы падтрымаў ідэю мясцовых улад, каб прыбытковыя прадпрыемствы вобласці штомесячна адлічвалі на гэтыя мэты 1,25 працэнта выручкі ў выглядзе спонсарскай дапамогі.
Абласное ўпраўленне МНС сумесна з «Радыё “Магілёў”» запускаюць віктарыну «НеДзіцячая праверка. Правілы бяспекі». Пра гэта паведамілі арганізатары праекта. Са слоў суразмоўцаў, гульня праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы бяспекі дзяцей, а таксама ў межах рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных».
Першы і пакуль адзіны спіральны дом у Магілёве плануюць здаць у канцы чэрвеня гэтага года. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім ДБК, які і займаецца будаўніцтвам аб’екта.
У калекцыях Горацкага батанічнага саду Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і дэндрарыі налічваецца звыш дзвюх тысяч відаў формаў і гатункаў дэкаратыўных раслін.
Пакроўскую царкву на тэрыторыі Пустынскага манастыра асвяцяць 31 мая. Пра гэта паведамілі ў Мсціслаўскім райвыканкаме. Напярэдадні ў царкве ўстанавілі іканастас, як расказаў намеснік старшыні Валерый Кочын.
Работнікі хуткай дапамогі Бабруйска звярнуліся да прэзідэнта з просьбай растлумачыць памер даплат, якія належаць ім за аказанне дапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй па ўказе № 131. У інтэрнэце сталі мільгаць загалоўкі: «Хуткая» Бабруйска выйшла на забастоўку. Што здарылася – карэспандэнты «СБ. Беларусь сёння» разбіраліся на месцы. Скажам адразу: ніякай забастоўкі няма і ў паміне, а вось некаторае непаразуменне мелася.
Яна – карэнная масквічка. Ён нарадзіўся пад Кіевам, але з бацькам-вайскоўцам паспеў аб’ехаць ледзь не ўвесь былы Саюз. Маладыя, паспяховыя, актыўныя, з дасканалым веданнем англійскай, Максім і Юля працавалі перакладчыкамі. На працы – у рэжыме анлайн – і пазнаёміліся. А калі зразумелі, што звязвае іх не толькі агульная справа, але і сур’ёзнае пачуццё – пажаніліся. Каля месяца муж і жонка Мароз пражылі ў Маскве, прыкладна столькі ж – у Падмаскоўі.
Міністэрствам адукацыі прынята рашэнне аб змяненні тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2020 годзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ведамства. «Абітурыентам, якія ў час рэгістрацыі на ЦТ (рэгістрацыя завершыцца 1 чэрвеня) ужо атрымалі пропускі да зацвярджэння новага графіка, абменьваць іх не спатрэбіцца. Неабходна арыентавацца на табліцу адпаведнасці дат, пазначаных у пропусках, і новых дат правядзення ЦТ, і прыбыць на яго ў адпаведнасці з новымі датамі», - адзначылі ў прэс-службе.
У Беларусі на 21 мая выздаравелі і выпісаны 12 057 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістраваны 33 371 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 403 236 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 185 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. БЕЛТА
Старшынёй Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абраны Валерый Берастаў. За Валерыя Васільевіча члены камісіі прагаласавалі аднагалосна.
Упершыню на базе аграбіялагічнай станцыі «Любуж» студэнты і выкладчыкі кафедры прыродазнаўства адзначылі Сусветны дзень пчол. Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
У Магілёўскім медыцынскім каледжы адбылася шоу-праграма «Міс каледж 2020». Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі. Сямнаццаць прэтэндэнтак на званне самай чароўнай і прывабнай падалі заяўкі на ўдзел. Па выніках першага тура засталося 5 прэтэндэнтак. На жаль, да фіналу дайшлі 4.
Тры маладыя сям’і з Магілёва арганізавалі падсобную гаспадарку ў вёсцы Камяніца Бялыніцкага раёна, пачаўшы вырошчваць буякі і клубніцы ў прамысловых маштабах. Былыя дачнікі, а цяпер маладыя аграрыі, распрацавалі 4 гектары даўно пустуючых зямель. Частку адвялі пад буякі, яшчэ частку – пад клубніцы. Першы ўраджай плануюць сабраць сёлета.
Міністэрства адукацыі дэлегавала права вырашаць пытанне аб правядзенні «апошніх званкоў», уручэнні атэстатаў і выпускных вечароў індывідуальна ў кожнай навучальнай установе.
На Магілёўшчыне каля 30% выпускнікоў школ паступаюць ва ўстановы прафесійнай адукацыі. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. І расказалі аб лічбах прыёму ў гэтым годзе. У прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы плануюць набраць 3720 чалавек, у сярэднія спецыяльныя, падпарадкаваныя аблвыканкаму, гатовыя залічыць 2690 абітурыентаў.
Графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах карэктавацца не будзе. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
У Магілёве завяршаецца падрыхтоўчы этап будаўніцтва аб’язной дарогі, якая дублюе трасу «Вуліца Якубоўскага – Загарадная шаша». Пра гэта паведаміў намеснік начальніка вытворчага аддзела ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 3» Сяргей Адзінец.
У Беларусі з 21 мая па 19 чэрвеня ўключна будзе ісці збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Збіраць подпісы будуць 15 ініцыятыўных груп, зарэгістраваных у ЦВК прэтэндэнтамі на вышэйшую дзяржаўную пасаду. Каб вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты, трэба заручыцца падтрымкай не менш як 100 тыс. паўналетніх грамадзян Беларусі, якія маюць выбарчае права.
Сярэднявечны меч знайшлі на беразе Бярэзіны ў Бабруйску, як паведаміла старшы навуковы супрацоўнік гарадскога краязнаўчага музея Іна Аўсейчык.
Кантралёраў грамадскага транспарту ў Магілёўскай вобласці сёлета поўнасцю аснасцяць відэарэгістратарамі. Пра гэта паведамілі ў ААТ «Магілёўаблаўтатранс». У Бабруйску і Магілёве кантрольна-кандуктарскую службу ўжо забяспечылі прыборамі відэафіксацыі. Засталося ўкамплектаваць невялікія раёны. Закупкі відэарэгістратараў працягнуцца.
Клопат і ўвага да медыкаў дапамагаюць у барацьбе з віруснай інфекцыяй. Такое меркаванне выказала ўрач-інфекцыяніст Магілёўскай паліклінікі № 4 Вольга Сівапляс.
Цэнтрвыбаркам сення завяршыў рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі.
У раённым выканаўчым камітэце адбылося ўзнагароджанне шматдзетных маці ордэнамі маці. Старшыня райвыканкама Алег Чыкіда адзначыў, што ў нашай краіне, Магілёўскай вобласці і раёне вялікая ўвага надаецца маці і дзіцяці, многае робіцца для дабрабыту сям’і, а пытанне падтрымкі шматдзетных маці знаходзіцца на пастаянным кантролі кіраўніка дзяржавы. Пацвярджэннем таму стала і гэта ўшанаванне. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2020 года № 79 за нараджэнне і выхаванне пяці дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджана жыхарка аграгарадка Дашкаўка Кацярына Міхайлаўна Карнілава.
Названы пераможцы праекта «Інтэрнэт-прэмія БРСМ-2020». Інтэрнэт-прэмія БРСМ стала своеасаблівым штогадовым марафонам з вызначэннем на конкурснай аснове найбольш яркіх афіцыйных і сеткавых рэсурсаў Саюза моладзі. Сёлета ў сувязі з няпростай эпідсітуацыяй фінальнае мерапрыемства праекта праходзіць анлайн на пляцоўках саюза моладзі ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», а таксама на канале brsm 2.0 відэахостынгу YouTubе. Сёлета колькасць заявак на саісканне вырасла ўдвая і склала 150.
Міністэрства адукацыі рэкамендуе арганізаваць уручэнне атэстатаў у школах 10-11 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы. Такая інфармацыя змешчана ў пісьме ведамства, падпісаным намеснікам міністра Аляксандрам Кадлубаем. Дакумент размешчаны сёння на сайце міністэрства.
Забарона на наведванне лясоў знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. У краіне апошні час ідуць дажджы, пажаранебяспечная абстаноўка стабілізавалася. У сувязі з гэтым і былі зняты абмежаванні.