Архіў навін

Па цэнтральных вуліцах Бабруйска 21 снежня пройдзе традыцыйнае тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак «Навагодні касплей». Усе героі дзейства прыедуць на вакзал на цягніку. У 15.00 паміж чыгуначным і аўтавакзалам будзе сфарміравана калона. Яна пройдзе па вул. Інтэрнацыянальнай, а пасля зверне на вул. Кастрычніцкую і на пл. Леніна – да галоўнай ёлкі горада, дзе запаліцца святочная ілюмінацыя.
У Магілёўскім бізнес-цэнтры «Атрыум» адбыўся семінар па аспектах цеплавой мадэрнізацыі шматкватэрных будынкаў і інфармацыйна-тлумачальнай працы з уласнікамі жылля. Ён праводзіўся ў межах кансультацыйнай работы па пашырэнні ўстойлівага энергакарыстання пры падтрымцы Сусветнага банка. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дэпартамент па энергаэфектыўнасці РБ сумесна з прадстаўніцтвам Сусветнага банка. Семінар праводзіўся для спецыялістаў ЖКГ Магілёўскай вобласці.
У Горках прайшлі абласныя фінальныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Меч мсціслаўскага рыцара вяртаецца ў Беларусь: 7 гадоў таму ён знік падчас знаходкі рыцарскіх даспехаў 500-гадовай даўніны.
Рэпетыцыю Калядак правялі ў аграгарадку Філатава Круглянскага раёна. Тут святкуюць Каляды 25 снежня, паколькі ў гэтых месцах моцныя каталіцкія традыцыі. У сельскім доме культуры свой ансамбль «Мілавіца» з’явіўся раней за вядомы брэнд. У наступным годзе ў творчага калектыву 20-гадовы юбілей. У «Мілавіцы» спяваюць настаўнікі, эканаміст з гаспадаркі, пенсіянерка і работнікі культуры. Прыход калядоўшчыц – важная частка свята. Дружнай жаночай кампаніяй сяльчане выйдуць калядаваць – і па каталіцкім календары, і па праваслаўным.
Пастаянныя камісіі сфарміраваныя сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. У Пастаянную камісію па заканадаўстве, старшынёй якой з’яўляецца Святлана Любецкая, увайшлі Ірына Даўгала, Аляксей Ягораў, Людміла Жалнерчык, Вольга Крэч, Ірына Луканская, Аляксандр Амельянюк, Аляксандр Сангін, Віталь Уткін. Намеснікамі старшыні абраны Аляксей Ягораў і Аляксандр Амельянюк.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч у межах адзінага дня інфармавання сёння сустрэўся са студэнтамі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Госць расказаў студэнтам пра традыцыі суверэннай Беларусі, а яны змаглі задаць пытанні.
Такі намер агучыла сёння начальнік аддзела сувязі Народнай асацыяцыі дружбы з замежнымі краінамі правінцыі Шэньсі Лю Супін падчас сустрэчы са старшынёй камітэта эканомікі аблвыканкама Дзмітрыем Мудрагелавым.
У Новы год усе мараць пра цуд, асабліва дзеці, і ў нашых з вамі сілах дапамагчы дзіцячым жаданням спраўдзіцца, падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч падчас свята ў Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце. Навагодні ранішнік быў прымеркаваны да рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».
Коллекция всевозможных новогодних елок появилась в Подникольском парке Могилева. Здесь можно увидеть изящную, резиновую, деревянную и стеклянную елки. Их установили предприятия-участники новогоднего конкурса.
«Омск Карбон Магілёў» пачаў выпуск прадукцыі ў межах правядзення пуска-наладачных работ. Як і планавалася, да гэтага моманту прадпрыемства атрымала неабходны пакет дазваляючай дакументацыі, якая прайшла дбайную праверку з боку кантрольна-наглядных органаў, паведамілі ў прэс-службе завода.
Квітанцыі аб аплаце ЖК-паслуг у ацяпляльны сезон звычайна цяжэюць. Аднак на ацяпленні, як на самай затратнай паслузе, можна зэканоміць за кошт павышэння энергаэфектыўнасці жылля. Магілёўская вобласць стала адной з пілотных пляцовак па рэалізацыі такога праекта. Якія першыя крокі ўжо зроблены? Дзе і якія дамы прымяраюць на сябе «кажушкі»? Да кожнага дома – індывідуальны падыход
Абласная прафсаюзная ёлка адбудзецца ў Магілёве 24 снежня ў 11.00 у Палацы культуры вобласці. Мерапрыемства стане часткай традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям», – расказалі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў.
В Могилевской области с 20 декабря подорожает проезд в общественном транспорте. Соответствующее постановление Могилевского облисполкома от 12 декабря 2019 года №2735 официально опубликовано на Национальном правовом интернет-портале.
Гаспадарка «Неўскі-Агра» Бабруйскага раёна імкнецца выйсці з няпростага эканамічнага становішча, у якім была яшчэ год таму. Аздараўленчыя меры дапамаглі павялічыць вытворчасць усіх відаў прадукцыі, стабілізаваць эканоміку.
У Бабруйску сёння праходзяць V рэгіянальныя адукацыйныя Калядныя чытанні. У гэтым годзе яны прысвечаны тэме «Вялікая Перамога: спадчына і спадкаемцы», пра што паведаміў кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Бабруйскай епархіі іераманах Андрэй (Васілюк).
У Мінску падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод СМІ «Ад глабальных мэтаў да лакальных дзеянняў», асноўнымі задачамі якога з’яўляюцца папулярызацыя парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, уцягванне грамадства ў працэс дасягнення МУР Беларусі, актывізацыя працы журналістаў, накіраванай на арганізацыю шырокага абмеркавання тэмы ўстойлівага развіцця ў сродках масавай інфармацыі.
Единый день информирования, который пройдет 19 декабря в городах и районах Могилевской области, будет посвящен традициям суверенной Беларуси.
Лясгасы Магілёўскай вобласці 21–31 снежня правядуць акцыю «Захавай сімвал свята». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
Каля 7 тыс. падарункаў і 35 тыс. т кандытарскіх вырабаў плануе рэалізаваць гандлёвая сетка Магілёўскай вобласці напярэдадні Новага года і Калядаў. Як паведаміла начальнік аддзела спажывецкага рынку і грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Валянціна Скалуба, прыкладна такія ж аб’ёмы нарыхтоўваліся і летась.
Замена драўляных вокнаў на пластыкавыя ў дзіцячых дашкольных установах Магілёва вядзецца па прынцыпе прыярытэтнасці, гэта значыць у першую чаргу мяняюцца аконныя рамы з максімальным зносам у спальных і гульнявых пакоях. Гэта было адзначана ў ходзе абмеркавання названага праекта на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме. Пры гэтым звярталася ўвага, што ва ўсіх дзіцячых садках тэмпературны рэжым унутры памяшканняў вытрымліваецца.
Кацельню на шчапе плануюць пабудаваць на тэрыторыі прадпрыемства «ВМГ Індустры» ў Магілёўскім раёне. Пра гэта расказаў дырэктар ЗТАА «ВМГ Індустры» Кірыл Выбарны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадугледжваецца замацаванне на пастаяннай аснове ў якасці непрацоўнага святочнага дня 2 студзеня (без неабходнасці яго адпрацоўкі). Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Разам з тым 4 студзеня 2020 года застанецца працоўным днём – прыйдзецца адпрацоўваць за 6 студзеня. А вось 11 студзеня будзе звычайным выхадным днём.
Магілёўскія рамеснікі рыхтуюцца да традыцыйнай каляднай выставы «Анёл, майстар і добрыя справы». Яна адкрыецца 18 снежня ў 16.00 у Гарадской выставачнай зале.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці 27 снежня ДАІ правядзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Спыні бяду – патэлефануй 102» па прафілактыцы ДТЗ, якія здзяйсняюцца ў стане ап’янення. Зараз у рэгіёне арганізаваны мэтавы комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваны на папярэджанне п’янства за рулём, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Больш за 30 інавацыйных праектаў прадставіць моладзь Магілёўшчыны на абласной выставе-прэзентацыі Рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ», які выступае арганізатарам мерапрыемства. Рэгіянальны этап спаборніцтва стартуе 20 снежня ў 11.00 на базе бізнес-інкубатара ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» (б-р Юбілейны, 21).
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года, Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае чарговую сямнаццатую сесію 23 снежня ў 14.00 (Дом Саветаў, канферэнц-зала). Пытанні да разгдяду: Аб асноўных паказчыках прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці на 2020 год. Аб абласным бюджэце на 2020 год. Аб плане працы Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і яго органаў на 2020 год.
У Крычаўскім раённым выканаўчым камітэце 26 снежня з 10.00 выязны прыём грамадзян і іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 снежня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Эйлаце (Ізраіль) прайшло першынство Еўропы па цяжкай атлетыцы. Магілёвец Сяргей Шаранкоў выйграў залаты медаль сярод юнакоў да 15 і 17 гадоў у вагавой катэгорыі 89 кг з вынікам 357 кг (165 + 192) у суме дваябор’я. У рыўку ў першай спробе наш атлет без цяжкасці вырваў штангу вагой 155 кг. У другім падыходзе Сяргею скарыліся 162 кг. У трэцім падыходзе юнак упэўнена справіўся з вагой 165 кг.