Архіў навін

У Маскве адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі». Усяго на афіцыйны сайт спаборніцтва паступіла звыш 22 тыс. работ. На першым этапе конкурсу пераможцаў паўфіналу ў намінацыях «Найлепшы плакат» і «Найлепшы відэаролік» выбіралі нацыянальныя конкурсныя камісіі дзяржаў-удзельніц.
Рэканструкцыю Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануюць завяршыць у 2020 годзе. Грошы на працы выдзелены з абласнога і гарадскога бюджэтаў. Ужо скончыўся рамонт каркаса будынка. Замянілі на новыя дах, камунікацыі, вокны, усталявалі ліфты. Мантуецца ацяпляльная сістэма, вядзецца падрыхтоўка да тынкавых прац. У апошні раз дзіцячая бальніца ў Бабруйску абнаўлялася ў 1980-х. Планы па рэканструкцыі разлічаны на 2 гады, але будаўнікі абяцаюць справіцца раней.
Прамыя тэлефонныя лініі ўсіх напрамках дзейнасці правядзе 16 снежня камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў вынікі прынятых дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі мер па рэалізацыі прапаноў па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных маёмасці і сродкаў у сферы аховы здароўя Касцюковіцкага раёна. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў. Як паказаў аналіз, па выніках кантролю Касцюковіцкай бальніцай у бюджэт вернута больш за Br120 тыс. незаконна атрыманых сродкаў, праведзена аптымізацыя выдаткаў на камунальныя паслугі, мабільную сувязь і інтэрнэт.
«Конкурс на самую бяспечную ёлачную цацку абвясціла Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС. Палёт фантазіі не абмежаваны. Галоўная ўмова – тэматыка МНС і бяспекі», – патлумачыла старшы інспектар абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вольга Нехарошых. Аўтары незвычайных навагодніх цацак стануць ганаровымі гасцямі на Дні нараджэння абласнога цэнтра бяспекі, які будзе адзначацца 28 снежня на Пажарным завулку, і змогуць упрыгожыць сваімі працамі ёлку.
Маштабная забаўляльная праграма з выступленнем беларускага выканаўцы Сашы Нема адбудзецца 14 снежня а 12:00 у гандлёвым цэнтры «Парк Сіці» ў межах адукацыйна-экалагічнай акцыі «YOUR Water – за выратаванне планеты». Ініцыятарам і арганізатарам акцыі выступае кампанія «Дарыда», якая хоча падтрымаць глабальны сусветны экатрэнд у абарону навакольнага асяроддзя.
Дэпутат ад Загорскай выбарчай акругі № 37 Ірына Раінчык абраная намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў на пазачарговай сесіі. Раней намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва ўзначальвала пастаянную камісію па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання, законнасці і мандатах Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
Фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года» адбудзецца сёння ў Мінскім гарадскім Палацы культуры. Спаборніцтва праходзіць пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Телемарафон начнется в 14.00 и завершится в 20.30. За 6 с половиной часов с прямом эфире «Беларусь 4» Могилев» побывают более 50 гостей.
Навагоднія ранішнікі пад адкрытым небам будуць праходзіць у Магілёўскім заасадзе з 15 снежня. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага Наталля Цішкова.
Дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» 11 снежня зробіць прыпынак у Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ». У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Сацыялістычная, 90) у 17.00 пачнецца праграма з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці ў падтрымку адзінаццацігадовага бабруйчаніна Сяргея Аляксеева. Усе атрыманыя ў ходзе дабрачыннага марафону сродкі будуць накіраваны на лячэнне хлопчыка.
У Мінску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Юны чэмпіён». Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
У Магілёўскім аблвыканкаме 25–29 лістапада было арганізавана правядзенне гарачай тэлефоннай лініі па вывучэнні меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі спорту і турызму. Жыхарам Прыдняпроўскага краю далі магчымасць выказаць сваё меркаванне аб арганізацыі работы па фізічным выхаванні моладзі, аб прапагандзе здаровага ладу жыцця, магчымасцях заняткаў у спартыўных гуртках і секцыях, стварэнні умоў для самастойных заняткаў спортам. Таксама грамадзяне маглі пакінуць заўвагі і прапановы па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку.
Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін 24 снежня з 11.00 да 13.00 правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб на Бабруйскім мытным пасту (Бабруйск, вул. 50 г. ВЛКСМ, дом 40).
Сусветныя спаборніцтвы сярод узроставых груп па скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і падвойным міні-трампе прайшлі 5–8 снежня ў гімнастычным цэнтры «Арыяке» ў Токіа. Пазмагацца за перамогу ў сталіцу Японіі з’ехалася каля 800 спартсменаў з 40 краін. Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”». На працягу чатырох дзён ішла барацьба за 32 камплекты медалёў: у індывідуальных і сінхронных скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і падвойным міні-трампе.
«Магілёўхімвалакно» будзе пастаўляць поліэфірную прадукцыю на Балканскі рынак. У Сербію ўжо адпраўленыя першыя тоны канжугейта – так называецца сучаснае поліэфірнае валакно. Яго на прадпрыемстве вырабляюць на першай у свеце прамысловай нямецкай устаноўцы. Кантракт на $ 50 млн. на пастаўку поліэфірнай прадукцыі на рынак балканскіх краін падпісала ААТ «Магілёўхімвалакно» ў межах сербска-беларускага бізнес-форума, які прайшоў на днях у Бялградзе.
Студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прадставілі творчы праект «Вектар» у мсціслаўскім Доме рамёстваў. Аўтары работ у сваіх творах выказалі думкі пра сувязь часоў. Мсціслаў стаў дяевятым горадам Беларусі, дзе экспануецца праект. Тэлерадыёкампанія «Магілёў»
Зніжэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх – прыярытэтная задача ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Менавіта таму шмат увагі надаецца нестандартным падыходам прафілактыкі пажараў і навучанню насельніцтва правілам бяспекі. Так, з нядаўніх часоў жыхары аграгарадка Хімы Бабруйскага раёна бачаць герояў мультфільма «Чароўная кніга» не толькі ў тэлевізары, але і на прыпыначным пункце каля мясцовай школы. Мульцяшны бабёр вучыць правільным дзеянням пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі – «5 крокаў выратавання».
У галоўных упраўленнях па адукацыі і ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама новыя начальнікі. Сёння старшыня аблвыканкама Леанід Заяц уручыў кіраўнікам пасведчанні.
Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартуе ў Магілёўскай вобласці 9 снежня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 снежня старшыня аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У навагодніх мерапрыемствах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прыме ўдзел каля 150 тыс. юных жыхароў Магілёўскай вобласці, – расказалі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 года Прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую шаснаццатую сесію 10 снежня. Пасяджэнне пачнецца ў 10.00 у каб. 245 аблвыканкама.
У рэгіёне ўжо 9 тыс. жыхароў атрымлівае электронныя жыроўкі. Гэтай паслугай найбольш актыўна карыстаюцца ў Магілёве і Бабруйску. Лідзіруе абласны цэнтр, дзе электронныя паведамленні на аплату жыллёва-камунальных паслуг атрымлівае 5,5 тыс. гараджан, паведамілі ў ГА «ЖКГ Магілёўскай вобласці». У раёнах многія плацельшчыкі таксама ацанілі перавагі электронных жыровак. Толькі па Асіповіцкім раёне іх рассылаюць 421 адрасату. Папулярны гэты сэрвіс таксама ў Быхаўскім, Слаўгарадскім, Горацкім і Кіраўскім раёнах.
Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выхадным. Пра гэта сёння журналістам паведаміў прэм’ер-міністр Сяргей Румас. Пытанне вывучылі ў Савеце Міністраў. «Што тычыцца 31 снежня, урад не падтрымлівае ўстанаўленне яго выхадным», – сказаў Сяргей Румас. Прычыны розныя, у тым ліку вытворчыя. «Большасць апытаных калектываў не хацелі б пазбаўляцца працоўнага дня 31 снежня, каб мець магчымасць павіншаваць калег з надыходзячым Новым годам», – растлумачыў прэм’ер.
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Карла Маркса, некалі першая бібліятэка Магілёўскай губерні, адзначае сёлета 100-годдзе. У 1919 годзе яна ўпершыню адкрыла свае дзверы для чытачоў.
У маляўнічым месцы вёскі Прылепаўка ў паляўнічым комплексе «La Proni» 25 снежня адкрыецца «Чавуская рэзідэнцыя Дзеда Мароза». Пра гэта паведамілі ў сектары культуры Чавускага райвыканкама. Двухгадзіннае забаўляльнае мерапрыемства разлічана на групу да 24 чалавек. Свята ў маляўнічым месцы акуне ў чароўны чароўны свет і стане прыемным успамінам. Гасцей чакае займальны квэст з Томам і Джэры, вясёлыя гульні з казачнымі персанажамі, мультфільмы, музычныя забавы, падарункі і чаяванне з Дзедам Марозам і Снягуркай у снежным доме.
Навучэнцы СШ № 1 Шклова даўно вядомыя сваёй актыўнасцю. Школа выхоўвае сапраўдных лідараў. Яе выпускнікі праяўляюць сябе самым лепшым чынам, вядуць за сабой моладзь. Не адстаюць ад іх і сённяшнія навучэнцы. Яны паспяваюць усюды: у валанцёрскім руху і ў грамадскім жыцці, у спорце і ў вучобе. І, вядома ж, актыўна ўключаюцца ў працу школьнага самакіравання.
У Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу «Ты ў эфіры». Сярод самых лепшых і таленавітых юных журналістаў аказалася каманда «MTVM» гімназіі г. Мсціслава.
У «Бабруйск-Арэне» арганізуюць масавыя навагоднія і начныя катанні для закаханых пар. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі спартыўнага комплексу.