Архіў навін

Тэлерадыёкампанія «Магілёў» рыхтуецца да дабрачыннага тэлемарафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Ён пачнецца сёння ў 14.00 і завершыцца ў 20.30. Трансляцыя пройдзе ў прамым эфіры на тэлеканале «“Беларусь 4” Магілёў» і «Радыё Магілёў», а таксама ў Інтэрнэце .
Прыватную школу плануюць пабудаваць у Магілёве. Пра гэта карэспандэнту паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «Сервалюкс Агра» Аляксандр Абадзінскі. «Сервалюкс Агра» выступае ініцыятарам і заказчыкам праекта будучай школы.
Магілёўская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў падпісала дагавор аб творчым супрацоўніцтве з Каўнаскай музычнай школай № 1 (Літва). Дзеянне дакумента разлічана на пяць гадоў, паведаміла намеснік дырэктара гімназіі-каледжа мастацтваў па выхаваўчай рабоце Наталля Курыла.
У Магілёве каля ГЦ «Атрыум» і ў парку Падніколле арганізуюць гандлёвае абслугоўванне навагодніх і калядных мерапрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. 15 снежня - 7 студзеня на пляцоўцы перад новым гандлёвым цэнтрам з 10.00 да 19.00 можна будзе набыць нехарчовыя тавары навагодняй тэматыкі, у тым ліку сувеніры, цацкі, штучныя ёлкі, а таксама кулінарныя і кандытарскія вырабы, чай, каву, алкагольныя напоі на разліў.
З пачатку года аддзелам загса Магілёўскага гарвыканкама зарэгістравана 3406 нованароджаных: 1759 хлопчыкаў і 1647 дзяўчынак. Не першы год у Магілёве лідзіруючыя пазіцыі займаюць Сафіі і Арцёмы. Каля 90 разоў так называлі дзяўчынак і хлопчыкаў у 2019 годзе. Таксама ў топе Ксеніі (81), Евы (64), Алісы (62) і Дар’і (62). Сярод хлопчыкаў – Міхаілы (73), Цімафеі (73), Максімы (70), Мацвеі (67), Іваны (57), Раманы (47).
У Магілёўскай вобласці актывізаваліся зламыснікі, якія прадстаўляюцца работнікамі банка і просяць даць банкаўскія даныя, а затым здымаюць грошы з асабістых рахункаў. У такую пастку за паўтара месяца ў вобласці трапілася каля 100 чалавек. І гэта колькасць можа вырасці, калі не быць уважлівымі.
Ідэя блінаробота прыйшла напярэдадні адной з Масленіц студэнтам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, якія вучацца робататэхніцы на інжынерна-эканамічным факультэце. Функцыі кіраўніка і натхняльніка ўзяў на сябе дэкан Арцём Кулабухаў. Каб навучэнцы змаглі ўвасобіць задуманае ў жыццё, ён дазволіў выкарыстоўваць дарагую японскую прыладу – шасцівосевы робат калісьці быў набыты ўніверсітэтам за 50 тыс. еўра.
Адпаведнае пасведчанне з рэгістрацыйным нумарам 158 уручана прадстаўнікам БРУ падчас правядзення ў Маскве канферэнцыі, прысвечанай дваццацігоддзю падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
У прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4 “Магілёў”»з 14.00 да 20.30 13 снежня адбудзецца дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Яго плануюць падтрымаць многія неабыякавыя людзі. На «Радыё Магілёў» будуць спецыяльныя ўключэнні ўдзельнікаў і арганізатараў марафону. Песні выканаюць Валерыя Азаранка, Раман Шошын, Віктар і Валерый Мохневы, Уладзімір Дзем’яновіч, Таццяна Лук’яненка, група Carpen Diaz. Свае прывітанні тэлемарафону запісалі Каця IOWA, Наталля Падольская, Руслан Аляхно, Ірына Дарафеева, Іскуі Абалян.
Месцы для інвалідаў на паркоўках на гэтым тыдні – у цэнтры ўвагі супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Інспектары спрабуюць прымусіць недысцыплінаваных аўтамабілістаў выконваць правілы дарожнага руху. Парковачныя месцы для інвалідаў размешчаны бліжэй да выхадаў з гандлёвых цэнтраў. Гэтым яны і прывабныя для астатніх вадзіцеляў, якія, паркуючыся на іх без прычыны, парушаюць правілы і праяўляюць непавагу да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Інспектары ДАІ выяўляюць кіроўцаў-парушальнікаў, стэлефаноўваюцца з імі і складаюць пратаколы. Штраф – 2 базавыя велічыні (Br51).
У Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту адбылася спартакіяда «Спорт для ўсіх» сярод грамадзян, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах рэгіёна.
Да канца года ў Магілёўскай вобласці будуць павышаны тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі ў рэгулярных зносінах. Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст аддзела транспарту і камунікацый Магілёўскага аблвыканкама Васіль Калгін. «Да канца снежня ў Магілёўскай вобласці падаражэе праезд у грамадскім транспарце. У гарадскіх тралейбусах і аўтобусах ён вырасце на 5 капеек і складзе 60 капеек. Тарыф у прыгарадным транспарце стане вышэйшым на 1 капейку за 1 км праезду», – адзначыў ён.
Міхаіл Русы вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Магілёўскай вобласці ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка прызначыў Міхаіла Русага, Сяргея Рачкова, Анатоля Ісачанку і Наталлю Качанаву членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання. БЕЛТА
У рэсурсным цэнтры моладзевых ініцыятыў «Ступені» Магілёва адбыўся першы трэнінг курса па сацыяльным праектаванні, заснаваным на метадалогіі «АПШЫФТ». Пра гэта паведаміла каардынатар праекта па Магілёўскай вобласці Алена Малдаванава. Удзельнікі трэнінгу абмеркавалі сацыяльныя інавацыі, даведаліся цікавыя прыклады з практыкі іншых краін, правялі гульню па камандаўтварэнні. Далей маладыя людзі, выкарыстоўваючы тэхналогію «Дрэва праблем» і метад «Персоны», пагрузіліся ў працу над сваёй тэмай для больш глыбокага яе разумення.
Кірмаш інавацыйных распрацовак для машынабудавання адбудзецца ў Бабруйску 12 снежня. Праграма мерапрыемства ўключае правядзенне прэзентацый інавацыйных распрацовак, якія маюць высокі патэнцыял для камерцыялізацыі, дзелавых перагавораў, падпісанне пратаколаў аб супрацоўніцтве, заключэнне дагавораў. Да ўдзелу ў кірмашы запрошаны прадстаўнікі дзяржаўных заказчыкаў, галаўных арганізацый-выканаўцаў, распрацоўшчыкаў і вытворцаў навукова-тэхнічнай прадукцыі, бізнесу, суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры, іншых зацікаўленых.
У Маскве адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі». Усяго на афіцыйны сайт спаборніцтва паступіла звыш 22 тыс. работ. На першым этапе конкурсу пераможцаў паўфіналу ў намінацыях «Найлепшы плакат» і «Найлепшы відэаролік» выбіралі нацыянальныя конкурсныя камісіі дзяржаў-удзельніц.
Рэканструкцыю Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануюць завяршыць у 2020 годзе. Грошы на працы выдзелены з абласнога і гарадскога бюджэтаў. Ужо скончыўся рамонт каркаса будынка. Замянілі на новыя дах, камунікацыі, вокны, усталявалі ліфты. Мантуецца ацяпляльная сістэма, вядзецца падрыхтоўка да тынкавых прац. У апошні раз дзіцячая бальніца ў Бабруйску абнаўлялася ў 1980-х. Планы па рэканструкцыі разлічаны на 2 гады, але будаўнікі абяцаюць справіцца раней.
Прамыя тэлефонныя лініі ўсіх напрамках дзейнасці правядзе 16 снежня камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў вынікі прынятых дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі мер па рэалізацыі прапаноў па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных маёмасці і сродкаў у сферы аховы здароўя Касцюковіцкага раёна. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў. Як паказаў аналіз, па выніках кантролю Касцюковіцкай бальніцай у бюджэт вернута больш за Br120 тыс. незаконна атрыманых сродкаў, праведзена аптымізацыя выдаткаў на камунальныя паслугі, мабільную сувязь і інтэрнэт.
«Конкурс на самую бяспечную ёлачную цацку абвясціла Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС. Палёт фантазіі не абмежаваны. Галоўная ўмова – тэматыка МНС і бяспекі», – патлумачыла старшы інспектар абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Вольга Нехарошых. Аўтары незвычайных навагодніх цацак стануць ганаровымі гасцямі на Дні нараджэння абласнога цэнтра бяспекі, які будзе адзначацца 28 снежня на Пажарным завулку, і змогуць упрыгожыць сваімі працамі ёлку.
Маштабная забаўляльная праграма з выступленнем беларускага выканаўцы Сашы Нема адбудзецца 14 снежня а 12:00 у гандлёвым цэнтры «Парк Сіці» ў межах адукацыйна-экалагічнай акцыі «YOUR Water – за выратаванне планеты». Ініцыятарам і арганізатарам акцыі выступае кампанія «Дарыда», якая хоча падтрымаць глабальны сусветны экатрэнд у абарону навакольнага асяроддзя.
Дэпутат ад Загорскай выбарчай акругі № 37 Ірына Раінчык абраная намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў на пазачарговай сесіі. Раней намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва ўзначальвала пастаянную камісію па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання, законнасці і мандатах Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
Фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года» адбудзецца сёння ў Мінскім гарадскім Палацы культуры. Спаборніцтва праходзіць пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Телемарафон начнется в 14.00 и завершится в 20.30. За 6 с половиной часов с прямом эфире «Беларусь 4» Могилев» побывают более 50 гостей.
Навагоднія ранішнікі пад адкрытым небам будуць праходзіць у Магілёўскім заасадзе з 15 снежня. Пра гэта расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага Наталля Цішкова.
Дабрачынны марафон «Усе фарбы жыцця для цябе» 11 снежня зробіць прыпынак у Бабруйску. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ». У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Сацыялістычная, 90) у 17.00 пачнецца праграма з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці ў падтрымку адзінаццацігадовага бабруйчаніна Сяргея Аляксеева. Усе атрыманыя ў ходзе дабрачыннага марафону сродкі будуць накіраваны на лячэнне хлопчыка.
У Мінску прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Юны чэмпіён». Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
У Магілёўскім аблвыканкаме 25–29 лістапада было арганізавана правядзенне гарачай тэлефоннай лініі па вывучэнні меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі спорту і турызму. Жыхарам Прыдняпроўскага краю далі магчымасць выказаць сваё меркаванне аб арганізацыі работы па фізічным выхаванні моладзі, аб прапагандзе здаровага ладу жыцця, магчымасцях заняткаў у спартыўных гуртках і секцыях, стварэнні умоў для самастойных заняткаў спортам. Таксама грамадзяне маглі пакінуць заўвагі і прапановы па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку.
Першы намеснік начальніка Магілёўскай мытні Андрэй Канстанцінавіч Галайдзін 24 снежня з 11.00 да 13.00 правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб на Бабруйскім мытным пасту (Бабруйск, вул. 50 г. ВЛКСМ, дом 40).
Сусветныя спаборніцтвы сярод узроставых груп па скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і падвойным міні-трампе прайшлі 5–8 снежня ў гімнастычным цэнтры «Арыяке» ў Токіа. Пазмагацца за перамогу ў сталіцу Японіі з’ехалася каля 800 спартсменаў з 40 краін. Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”». На працягу чатырох дзён ішла барацьба за 32 камплекты медалёў: у індывідуальных і сінхронных скачках на батуце, акрабатычнай дарожцы і падвойным міні-трампе.