Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню будаўніка, адбылося 9 жніўня ў Палацы культуры вобласці. Ганаровымі гасцямі свята сталі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, яго намеснік Руслан Пархамовіч, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Святлана Шутава, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, кіраўнікі будаўнічых арганізацый і прадпрыемстваў рэгіёна, ветэраны галіны.