RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Алімпійскія дні моладзі Магілёўскай вобласці па скачках на батуце праходзяць у Магілёве

На працягу двух дзён каля 60 батутыстаў 2006 года нараджэння і маладзей пазмагаюцца за права прыняць удзел у рэспубліканскім фінале спаборніцтваў.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Рэканструкцыя маста ў Чэрыкаве (відэа)

Мост праз Сож у Чэрыкаве зачынены для аўтамабільнага руху ў сувязі з яго рэканструкцыяй. Па планах, рамонт маста зойме 2 гады. У гэты час рух аўтатранспарту і пешаходаў будзе ажыццяўляцца па пантонным мосце.

Больш за 330 дваровых тэрыторый адрамантуюць у 2023 годзе ў Магілёве

Больш за 330 дваровых тэрыторый адрамантуюць у 2023 годзе ў Магілёве. Гэта прадугледжана комплексным планам добраўпарадкавання горада, расказаў намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Дзяніс Койда.

Аператыўную нараду з рэгіёнамі правёў Анатоль Сівак

Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак правёў сёння нараду ў фармаце відэаканферэнцсувязі з усімі рэгіёнамі краіны. На парадку дня - паводкавая сітуацыя, стан аўтамабільных дарог і праца службаў ЖКГ. Абмяркоўваліся наяўныя праблемы і шляхі іх вырашэння.

Выпускныя іспыты ў 9-х класах школ Беларусі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня.

Выпускныя іспыты ў 9-х класах школ Беларусі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі.

Выпускныя іспыты на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня (асноўныя тэрміны) і з 21 па 25 жніўня (іншыя тэрміны).

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі для работы з жадаючымі вярнуцца на радзіму

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі для работы з жадаючымі вярнуцца на радзіму. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа.

Выпуск 03.02.2023

Беларуская

Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі трэці матч запар у МХЛ

Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі гасцявую перамогу ў чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі.

«Барысфен» захаваў лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі па баскетболе

Магілёўскі «Барысфен» замацаваўся на першай пазіцыі ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па баскетболе.

У суботу магіляўчане разграмілі на выездзе аўтсайдэраў спаборніцтваў баскетбалістаў «Гомельскіх рысяў» з розніцай у 47 ачкоў - 101:54.