RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Навагоднія мерапрыемствы стартуюць у Магілёве (відэа)

Яркі калейдаскоп навагодніх мерапрыемстваў чакае сёлета жыхароў Магілёўшчыны. Святы пройдуць ва ўсіх кутках рэгіёна. Больш за 7 тысяч работнікаў культурнай сферы Магілёўшчыны працавалі над падрыхтоўкай навагодняй праграмы.

У БДСГА стартуе конкурс прафмайстэрства «АкадэмБуд-2022»

Сёння ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі пачынаецца рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства «АкадэмБуд-2022». На базе меліярацыйна-будаўнічага факультэта збяруцца каманды 15 каледжаў з усёй краіны, якія рыхтуюць інжынераў для прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва.

Падарункі ад гарвыканкама да Новага года атрымае больш за 37 тыс. юных магілёўцаў

У Магілёве амаль 37,2 тыс. дзяцей атрымае падарункі да Калядаў і Новага года ад гарадскога выканаўчага камітэта. Пра гэта расказала намеснік старшыні гарвыканкама Ала Галушка.

«Талент не мае межаў». Меркаванне ўдзельніка саюзнага фестывалю творчасці інвалідаў

Беларуска-расійскі фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» у Магілёве сабраў удзельнікаў, якія маюць пэўныя абмежаванні па здароўі, аднак іх талент не мае межаў.

Анатоль Ісачанка: задача ўлады ў рэгіёне – стварыць сістэму, пры якой кожны будзе эфектыўным для краіны

Задача ўлады ў рэгіёне – стварыць сістэму, пры якой кожны будзе эфектыўным для краіны. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Не менш як 110 ёлачных базараў і каля 70 кірмашоў пройдуць у Магілёўскай вобласці напярэдадні зімовых святаў

Не менш як 110 ёлачных базараў і каля 70 кірмашовых мерапрыемстваў пройдуць напярэдадні Новага года і Раства ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Вераніка Цітова падчас анлайн прэс-канферэнцыі, арганізаванай у сталічным Доме прэсы. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі МАРГ, Міністэрства культуры, канцэрнаў «Белдзяржхарчпрам» і «Беллегпрам», Мінгарвыканкама, абласных камітэтаў, вядучых рэспубліканскіх друкаваных і электронных СМІ.

Міжнародны турнір па скачках на батуце стартаваў сёння ў Магілёве

Міжнародны турнір па скачках на батуце на прызы заслужанага майстра спорту Таццяны Пятрэні праходзіць у Магілёве з 13 па 16 снежня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Саюзныя парламентарыі стануць гасцямі цырымоніі адкрыцця фестывалю творчасці інвалідаў у Магілёве

У Магілёве ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы 14 снежня адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш», правядзенне якога аднаўляецца па ініцыятыве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

У Магілёве 16 снежня пройдзе ХVI стартап-форум Mogilev Invest Day

ХVI стартап-форум Mogilev Invest Day пройдзе ў абласным цэнтры 16 снежня.

Як у Горацкім ЦКРНіР знаходзяць індывідуальны падыход да асаблівых дзяцей (відэа)

1 снежня стартаваў абласны дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». Пра тых, каму патрэбна дапамога і падтрымка, і асабліва ў чароўны перадсвяточны час, калі дзеці чакаюць выканання жаданняў, – у рэпартажы з горада Горкі.