Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка і міністр навукі і вышэйшай адукацыі Расіі Міхаіл Кацюкоў 24 верасня наведалі вучэбна-лабараторны корпус Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Госці азнаёміліся з выставай навукова-даследчых і інавацыйных распрацовак ВНУ, адкрытымі ў межах рэалізацыі праекта Саюзнай дзяржавы лабараторыямі, дзе адбылася прэзентацыя магчымасцей устаноўленага абсталявання, а таксама адкрылі памятную таблічку з указаннем назвы сумеснага праекта. Візіт працягнула сустрэча з прадстаўнікамі студэнцкай моладзі БРУ.