RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёве праваахоўнікі і спартсмены разам рыхтуюць падлеткаў да рэспубліканскага турніру па міні-футболе

У Магілёве праваахоўнікі і спартсмены разам рыхтуюць падлеткаў да рэспубліканскага турніру па міні-футболе. На працягу некалькіх тыдняў яны праводзяць вучэбна-метадычны збор для непаўналетніх хлопцаў, з якімі будуецца прафілактычная праца, расказала афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС г. Магілёва Алена Сіманава.

Арганізацыі лёгкай прамысловасці Бабруйска запрашаюць незанятых грамадзян на «Кірмаш вакансій»

Арганізацыі лёгкай прамысловасці Бабруйска запрашаюць незанятых грамадзян на «Кірмаш вакансій», які адбудзецца 13 верасня з 11.00 да 13.00 на базе ААТ «Славянка» (вул.Сацыялістычная, 84).

Урад прадаставіў субсідыю на выплату часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі рыбгасу «Свіслач»

Пастановай Саўміна ад 9 верасня ўстаноўлены пералік рыбаводных арганізацый, якім у 2019–2022 гадах прадастаўляюцца субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, выдадзенымі у 2019 годзе на тэрмін да трох гадоў для набыцця камбікармоў для рыбы і пагашэння запазычанасці за камбікармы, якія набыты ў гэтым годзе і выкарыстоўваюцца для кармлен

Старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Прошка правядзе прыём грамадзян у Мсціславе

Старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Браніслававіч Прошка правядзе прыём грамадзян у Мсціславе.

Прыём пройдзе 17 верасня з 10.00 да 12.00. Месца правядзення – памяшканне суда Мсціслаўскага раёна.

На прыём можна запісацца па тэлефоне: (8 02240) 2 10 27.

Дэмантаж пуцеправода праз чыгунку пачаўся ў Магілёве

Дэмантаж пуцеправода праз чыгунку пачаўся ў Магілёве. Будаўнікі плануюць цалкам яго разабраць да канца тыдня.

Фактычна пуцеправод пабудуюць зноўку. Старыя пралёты і падпорныя сцены знясуць, а пасля пачнецца ўстаноўка новых маналітных сцен, падмурка, маставых бэлек.

У Быхаўскім раёне ўпершыню выгадавалі другі ўраджай зялёнага гарошку

У Быхаўскім раёне аграрыі ўпершыню вырасцілі другі ўраджай зялёнага гарошку. Пачалася яго ўборка – і вынік парадаваў. Дзякуючы ўдаламу эксперыменту ў мясцовага кансервава-агароднінасушыльнага завода з’явілася дадатковая магчымасць добра зарабіць.

Рынкі Магілёва павялічылі колькасць бясплатных гандлёвых месцаў для рэалізацыі сельгаспрадукцыі пенсіянерамі і інвалідамі

З 13 верасня 2019 года па 31 снежня 2020 года дзейнічае пагадненне паміж Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам і ГУП «Цэнтральны рынак г. Магілёва» аб прадастаўленні дадатковых 30 гандлёвых месцаў і 20 гандлёвых месцаў на прывакзальным рынку на бязвыплатнай аснове пенсіянерам і інвалідам I і II групы.

Урачыстае адкрыццё Вахты Памяці адбудзецца ў Магілёве 20 верасня

Урачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю гарадской Вахты Памяці, адбудзецца 20 верасня а 10.00 на плошчы Славы Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Для конкурснай праграмы Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2019» адабрана 124 работы

Для конкурснай праграмы ХХІІ міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2019» адабрана 124 работы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер далучыцца да рэспубліканскай акцыі па ранняй дыягностыцы пухлін галавы і шыі

Падчас Еўрапейскага тыдня ранняй дыягностыкі рака галавы і шыі, якая пройдзе 16-20 верасня, можна будзе бясплатна прайсці абследаванне для ранняга выяўлення анкалагічных захворванняў гэтай лакалізацыі ў Магілёўскім абласным анкалагічным дыспансеры.