Спартакіяда, прымеркаваная да 115-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі, прайшла 13-14 верасня на базе спартыўнага комплексу «Лакаматыў». Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за 600 прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый галіновых прафсаюзаў у складзе 15 зборных каманд. На працягу двух дзён яны спрачаліся за званне самых моцных, спрытных і спартыўных. Праграма спартакіяды ўключала сем відаў спорту: валейбол, міні-футбол, лёгкаатлетычны крос, настольны тэніс, гіравы спорт, дартс і плаванне.